Читаем Усміхнуўся месяц ясны полностью

— Ну, сябра, галава ў цабе, як у Гегеля! Памры, Шушкевіч з Пазьняком — лепш не скажуць! Дуга з банькай!


ЮБІЛЕЙНЫ ТОРТ

Шчасліўчыкам што! Яны салодка п’юць ды ядуць і шчаслівыя сны бачаць. А тут такі кашмяр наваліўся — аж не здыхацца было.

Не, дзея адбывалася не ва ўбогім шалашы, як у сне пушкінскай Таццяны, я ў шыкарнай зале Дома літаратара, і былі там не страшыдлы з рагамі, з петушынымі галовамі, а прыстойныя людзі. Усе тякія паважныя, урачыстыя… Дзіва што — юбілей калегі адзначалі!

Як тыя матылькі, пырхалі туды-сюды афіцыянткі, разносілі стравы. Каля цэнтральнага стала, асновы літары «п», сышліся карыфеі, услаўленыя высокімі ўрадавымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Нецярпліва чакалі прыязнага «запрашаю» і разумна, разважліва перамауляліся. Праблем жа ў жыцці — поўны воз. Дык яны скажуць, што і ўпотай востра зірк адзін на аднаго: а што ў цябе, хітрая ліса, у галаве?.. Ды дужа яны, мусіць, былі згаладалыя цяперашнім перабудовачным часам. То той, то другі крадком падчэпіць відэльцам скрылёк кілбасы, адкусіць бутэрброда з ікрой, укіне ў рот масліну...

Праз сон я выразна адчуў, што мне стала сорамна за сябе: паклёп на людзей сню. Ну ці ж яны, лаўрэаты і заслужаныя, стануць вырабляць такое?.. Дык не, во трэба ж было сплесціся!

Афіцыянткі тым часам талакой унеслі і паставілі на аснову літары «п» вялізны, амаль на ўвесь стол, торт. На бліскучай ружова-жоўтай скарынцы прыгожа, каліграфічна было выпечана: «Дарагому юбіляру ад усіх выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў». «О, то гэ-та ж мне!» — як ні вылузнуўся я са скуры ад нечаканай радасці. Аж слінкі пацяклі ў мяне, як у таго Тараса на Парнасе, і забурчала ў жываце.

Знакамітыя замітусіліся. У іх таксама, мусіць, слінкі пацяклі. Яны наваліліся на стол, ледзь не перакулілі яго. Накінуліся на торт. Рэзалі нажамі, адламвалі пяцярнёй і пхалі кавалкі ў рот, у кішэні, за пазуху. «Расхапаюць, хай ім добра будзе! — жахнуўся я і таксама міжвольна тузануўся тулавам да стала. — То, можа, і мне?.. Ат, было ні было: дзе няма грэху, там няма і смаку». Я выпрастаў плечы і толькі нацэліўся відэльцам на торт з-за нейчай сутулай спіны, як чьясьці далікатная, халодная далонь лёгенька ляпнула па маіх дрыжачых пальцах:

— Гурок бяры.

Грудзі мае агнём апякло. У галаве нібы бліснула маланка — прыгадалася, як грозна рыкнуў у Таццяніным сне Яўгеній Анегін: «Маё!» I я, сабраўшыся з духам, крыкнуў:

— Маё! Я юбіляр!

Косячы вокам на халодную далонь, я наперакор абразлівай недабрыні высока ўскінуў руку, з усяго маху торкнуў відэльцам і… падчапіў прыгожы марынаваны гурочак…

Ну, ці ж не кашмар, шаноўны чытач?.. Але куды ноч, туды і мой страшны сон, хай на яго ліха...


ЛІРЫЧНАЕ ЗНАЁМСТВА

Рыгор Антонавіч быў не ў гуморы. Адчуваў: яму не хапала новых уражанняў, новых знаёмстваў. А тут яшчэ гэтая гісторыя з газетаю… Ён схапіў тэлефонную трубку, набраў нумар:

— Пошта? Паслухайце, даражэнькая, мне не прынеслі «Савецкі спорт». — У раздражнёных словах гучала сталь.

— Які ваш адрас? — даляцела з другога канца провада.

Ён назваў.

— Не хвалюйцеся, прынясём вам газету.

I тут адбылося неспадзяванае: Рыгор Антонавіч адчуў, што злосць яго на паштовых работнікаў пачала праходзіць, а сэрцда стала напаўняцца салодкім узрушэннем. «Голас як у жаўрука ў небе». Ён уявіў сабе яе: светла-карыя вочы з чуллівым поглядам, на грудзях — вялікі бурштынавы кулон, а на пальцах — залатыя пярсцёнкі. Ідэал!

— У вас усё? — спытала яна.

— Што датычыцца скаргі — усё, — не разгубіўся Рыгор Антонавіч, пачуўшы, як у галаве ў яго бамкнула, нібы ў звон: «Знаёмся, Рыгор». Але ад гэтага намеру ён адразу адмовіўся: завочна — не тое. Знаёмства павінна быць вочы ў вочы — лірычным.

У невялічкім пакоі, куды, далікатна пастукаўшы ў дзверы, зайшоў Рыгор Антонавіч, за сталом сядзела сапраўды надзіва прыгожая жанчына. Праўда, на грудзях у яе не было вялікага бурштынавага кулона і на пальцах — залатых пярсцёнкаў, тым не менш яна выглядала такою чароўнаю, што ў яго ледзь не вырвалася: «Каралева!»

3 ходу, не раздумваючы, ён выпаліў ёй камллімент наконт вачэй і валасоў. Жанчына ўсміхнулася. Рыгор Антонавіч таксама асвятліў твар усмешкаю. I тым часам наракнуў на сябе: «А што было? Так вось хапаў без разбору каго папала, таму і атрымлівалася: ажаніўся — развёўся, ажаніўся — развёўся. А ў людзей языкі: Дон Жуан, Дон Жуан… Ды ліха з імі. Не губляйся, Рыгор, табе ж яшчэ ніхто не адмаўляў».

— Газета трэба — хачу прааналізаваць табліцу па футболу, — растлумачыў ён жанчыне, хаваючы свой хітры інтарэс. — Прафесіянальная цікавасць. Сам я — спартсмен. — Доўгія пальцы шустра скубанулі клінок пекнай бародкі. — Праўда, не футбаліст, а бягун.

— Каму ж гэта невядома, — азвалася «каралева», — што бягун.

«Калі не на стадыёне, дык, можа, па тэлевізары бачыла, — заключыў Рыгор Антонавіч. — Выдатна. На старт, Рыгор!»

Перейти на страницу:

Похожие книги