Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Жончын спалох перадаўся мне, але ў хуткiм часе я зноў пачаў думаць пра марсiянаў. Тады я яшчэ не ведаў прычынаў сутыкнення. Праязджаючы праз Окхем (я паехаў гэтым шляхам, а не праз Сэнд i Стары Ўокiнг), я ўбачыў на захадзе крывава-чырвонае зарыва, якое па меры майго наблiжэння пацiху паўзло ўверх па небе. Блiзкiя навальнiчныя хмары перамешвалiся з клубамi чорнага i барвовага дыму.

На Рыплi-стрыт не было нi душы; сялiба быццам вымерла, толькi ў двух-трох вокнах было святло. Ля павароткi на Пiрфард я ледзь не наехаў на людзей, якiя стаялi спiной да мяне. Яны нiчога не сказалi, калi я праязджаў мiма. Не ведаю, цi было iм вядома, што адбываецца за гарою. Не ведаю таксама, цi панаваў мiрны сон у тых маўклiвых дамах, мiма якiх я праязджаў; стаялi яны пустыя i закiнутыя цi iх жыхары з жахам назiралi за падзеямi гэтай ночы.

Ад Рыплi да Пiрфарда я ехаў далiнаю Ўэй, дзе чырвонага зарыва вiдаць не было. Але калi я падняўся на невялiкi пагорак за пiрфардскай царквою, зарыва зноў паявiлася, i дрэвы зашумелi пад першым парывам немiнучай навальнiцы. Пiрфардская царква прабiла поўнач, i ўперадзе на барвовым небе ўжо чарнелi дахi i дрэвы Мэйбэры-Хiла.

Нечакана злавеснае зялёнае святло азарыла дарогу наперадзе i сасновы лес каля Адлстана. Я адчуў, што лейцы нацягнулiся. Вузкая палоска зялёнага агню прарэзала свiнцовую хмару i ўпала налева, на поле. Трэцяя падаючая зорка!

Следам за ёй блiснула асляпляльна-фiялетавая маланка блiзкай навальнiцы i, быццам узарваная ракета, грымнуў гром. Конь натапырыўся i панёсся.

Я iмчаўся ўнiз пакатым схiлам да падножжа Мэйбэры-Хiла. Штораз, амаль няспынна ўспыхвала маланка. Частыя грымоты суправаджалiся нейкiм дзiўным патрэскваннем, нiбы дзесьцi працавала гiганцкая электрычная машына. Успышкi святла асвятлялi мяне, i дробны град балюча сек па твары. Спачатку я глядзеў толькi на дарогу, потым маю ўвагу захапiла тое, што вельмi хутка рухалася ўнiз па бачным мне схiле Мэйбэры-Хiла. Спачатку я ўспрыняў гэта за мокрую страху дома, але пры святле маланак, што блiскалi адна за адной, разглядзеў нешта такое, накшталт рухомага прадмета па супрацьлеглым схiле гары. Затым хвiлiнная беспрасветная цемра - i раптоўна нясцерпны бляск, якi ператварыў ноч у дзень; чырвоны будынак прыстанiшча на гары, зялёныя верхавiны соснаў i загадкавы прадмет паказалiся ярка i выразна.

Але што я ўбачыў! Як мне гэта апiсаць? Агромнiсты, вышэйшы за дамы, трыножак, якi крочыў па маладым сасновым зараснiку i ламаў на сваiм шляху сосны; машыну з блiскучага металу, якая таптала верас; стальныя, выпушчаныя з яе тросы; яе грукат, што злiваўся з рокатам грому. Блiснула маланка, i трыножак выразна выступiў з цемры; ён стаяў на адной назе, дзве другiя павiслi ў паветры. Ён знiкаў i зноў паяўляўся пры новай успышцы маланкi ўжо на сотню ярдаў блiжэй. Вы сабе можаце ўявiць складное крэсла, якое, вагаючыся, ступае па зямлi? Гэткiм было гэта вiдовiшча пры мiмалётных успышках маланкi. Але замест крэсла ўявiце сабе агромнiстую машыну, прыладжаную на трыножку.

Нечакана сосны наперадзе расступiлiся, як расступаецца кволы лазняк, калi праз яго пракладваецца чалавечы шлях. Яны ламалiся i падалi, i праз секунду паказаўся другi вялiзны трыножак, якi, здавалася, крочыў на мяне. А я iмчаўся галопам насустрач яму! Калi я ўбачыў другую пачвару, мае нервы не вытрымалi. Не адважыўшыся зiрнуць на яе яшчэ раз, я з усёй сiлы тузануў правую лейчыну. У тую ж хвiлiну двухколка перакулiлася, аглоблi з трэскам пераламалiся, я адляцеў убок i цяжка шмякнуўся ў лужыну.

Я адпоўз i схаваўся, скурчыўшыся, за кустамi жаўтазелля. Конь ляжаў нерухома (бедная жывёла зламала шыю). Пры бляску маланкi я ўбачыў чорнае кузава перакуленай двухколкi i сiлуэт кола, якое прадаўжала паволi круцiцца. Яшчэ секунда - i каласальны механiзм прайшоў мiма мяне i стаў падымацца к Пiрфарду.

Зблiзку трыножак здаўся мне яшчэ больш дзiўным; вiдаць, гэта была кiруемая машына. Машына з металiчным звонкiм ходам, з доўгiмi гнуткiмi блiскучымi шчупальцамi (адно з iх ухапiлася за маладую сасну), якiя звiсалi ўнiз i грымелi, стукаючыся аб корпус. Трыножак, вiдаць, выбiраў дарогу, i медная накрыўка ўверсе паварочвалася ў розныя бакi, напамiнаючы галаву. Да каркаса машыны ззаду было прымацавана пляценне з нейкага белага металу, падобнае на вялiзную рыбацкую карзiну; з суставаў пачвары вырывалiся клубы зялёнага дыму. Праз некалькi iмгненняў яна ўжо знiкла.

Вось што ўбачыў я вельмi невыразна пры святле маланкi, сярод асляпляльных успышак i чорнай цемры.

Праходзячы мiма, трыножак урачыста зароў, заглушыўшы ўдары грому: "Элу... элу..." - i праз хвiлiну далучыўся да другога трыножка, якi за паўмiлi далей нахiлiўся над чымсьцi ў полi. Я не сумняваюся, што там ляжаў трэцi з дзесяцi цылiндраў, якiя былi пушчаны да нас з Марса.

Некалькi хвiлiнаў я ляжаў пад дажджом, у цемнаце, назiраючы пры ўспышках святла, як гэтыя пачварныя iстоты з металу рухалiся ўдалечынi. Пайшоў дробны град, i абрысы iх то расплывалiся ў тумане, то выступалi пры ўспышках. У прамежках маланак iх паглынала ноч.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика