Читаем Ваўчкі полностью

— Не, вы не кажыце, дача — гэта лякарства,— гаварыў намеснік дэкана.— Летам жа ў горадзе задыхнуцца можна, а там свежае паветра і, скажу вам, фізічная праца... Падзяўбеш зямлю рыдлёўкаю, потым вала гатоў з’есці.— Ён стаяў, крыху расставіўшы ногі, заклаўшы рукі за спіну, як чалавек, які адчувае пад сабою цвёрды грунт, які прывык, каб слухалі, калі ён гаворыць.

— А мы сёлета чатырнаццаць вёдзер клубнікі выбралі! I варылі, і кампоты рабілі, і так елі,— пахваліўся Верын Валодзя.

— Дык жа кажуць, што дачы будуць скора адбіраць і новых больш будаваць не дазволяць,— сказаў завуч.

— Кіньце вы,— махнуў у яго бок рукою намеснік дэкана.— Будуць адбіраць у тых, хто нажыў не сваёю працаю, у спекулянтаў, у злодзеяў будуць адбіраць, а ў чэсных людзей не адбяруць.

— А ты сабе яшчэ дачы не пабудаваў? — спытаўся Павел Іванавіч у Хадасевіча, хочучы і яго ўцягнуць у гаворку.

Хадасевіч засмяяўся.

— Мне няма за што будаваць дачы... Ды каб і было за што, не па мне гэта,— адказаў ён. Хадасевіч памаўчаў, можа, чакаючы, што ў яго спытаюць — чаму гэта будаваць дачу не па ім, але ў яго ніхто не спытаўся, і ён загаварыў, крыху са смехам, а крыху і з раздражненнем.— Наглядзеўся я на гэтых дачнікаў, на гэтых агароднікаў. Каторы з іх за машыну гною гатовы душу чорту прадаць. А пабудаваць дачу? Тут рамонт у хаце робіш, і то праблема — дзе кран дастаць, дзе ракавіну, а там... Без махінацый жа не абыдзешся...

Намеснік дэкана крактануў, пакруціў галавою.

— Да, канечне, цяжкасці ёсць, што ж, калі ў нас праз дзяржаўныя каналы не ўсё лёгка купіш, але я асабіста і цвіка не ўзяў незаконна.

— I наогул — дзіву даешся,— развёў рукі Хадасевіч.— Садзяць на тых дачах бульбу, агуркі, памідоры, усё ж гэта ў магазінах ёсць і дзяшовае.

— Гэта точна,— засмяяўся завуч.— Адзін мой знаёмы сабраў першыя яблыкі з свайго саду, прынёс дахаты, і пачалі яны з жонкаю лічыць, колькі ім абышліся гэтыя яблыкі. I што вы думаеце? Выйшла, што адзін яблык каштаваў дзвесце пяцьдзесят рублёў! Залатыя яблычкі!

— Ну, гэта на першым часе яны такія дарагія, потым акупяцца,— сказаў Верын Валодзя. — I вы кажаце — магазіны,— павярнуўся ён да Хадасевіча.— Хіба можна параўнаць памідор куплёны і той, што ў цябе на градзе вырас, свой, уласны памідор!

Цяпер засмяяліся вочы Хадасевіча, адны вочы.

— Вось іменна, свой, уласны памідор. Уласны! — націснуў ён на апошнім слове.

Павел Іванавіч спужаўся, каб не пачалося раптам спрэчкі, ён пашкадаваў ужо, што зачапіў Хадасевіча — хіба не ведае, што той з усімі задзіраецца? I пачаў улагоджваць гасцей.

— Ладна, ладна,— загаварыў ён,— хто хоча, няхай есць куплёныя памідоры, хто не хоча куплёных, няхай есць свае, хто хоча, няхай будуе дачу, хто не хоча, няхай не будуе.

Ён міжвольна паглядзеў на гадзіннік — вельмі добра было б цяпер запрасіць гасцей за стол, але дэкана яшчэ не было, і Павел Іванавіч не ведаў, чакаць яго больш ці не чакаць, трэба было параіцца з жонкаю.

Лавіруючы паміж накрытым сталом і ў беспарадку пастаўленымі крэсламі, ён выйшаў з залі, падышоў да дзвярэй спальні, адчыніў дзверы і, знайшоўшы позіркам сярод жанчын Людмілу Макараўну, маргнуў ёй, каб яна выйшла да яго.

— Трэба запрашаць гасцей за стол,— зашаптаў ён жонцы,— на дзевятую гадзіну пайшло,— пастукаў ён пальцам па шкле гадзінніка, які быў у яго на руцэ,— колькі можна чакаць!

Жонка паглядзела на яго ўзбуджаным позіркам, загаварыла, папраўляючы на плячах сукенку:

— А чаму яго няма, не ведаеш? Канфлікту ў цябе з ім не было ніякага?

Павел Іванавіч паціснуў плячыма.

— Здаецца, не было.

— Добра, запрашай усіх за стол... Колькі ж можна чакаць,— рашуча сказала Людміла Макараўна. I, шырока адчыніўшы дзверы ў спальню, голасна сказала, паказваючы рукою на залю:

— Жанчынкі, дарагія, там мужчыны без вас зусім занудзіліся... Прашу да стала! Прашу, прашу,— і сама першая пакіравалася ў залю. Трэба было тактоўна, незаўважна, быццам выпадкова пасадзіць кожнага на сваё месца.

— Васіль Барысавіч, садзіцеся, калі ласка, з Ганнаю Раманаўнаю вось тут, тут вам зручна будзе, калі ласка, калі ласка,— павяла яна да стала намесніка дэкана.— Сядайце ўсе, сядайце, дзе каму падабаецца,— паварочвалася яна да гасцей.— Міця, ты малады, садзіся з Нэляю Ігараўнаю,— падсаджвала яна пляменніка да настаўніцы музыкі. Убачыўшы, што дачку трымае за руку барадаты Міцеў сябра, збіраецца разам з ёю сесці, быццам не заўважаючы хлопца, узяла дачку за плечы:

— Ірачка, ты з намі сядзеш, са мною і з татам, вось сюды ідзі. «Бач ты, ухапіў ужо... Я табе пакажу»,— зазлавала на барадатага Людміла Макараўна. Дачку яна берагла, баялася, каб не закруціў ёй галавы які шалапут.

Госці ўсаджваліся, соваючы крэсламі, азіраючыся, з кім і насупраць каго апынуліся, кідаючы позіркі на бутэлькі, на закускі, якімі быў загрувашчаны стол. Два месцы ў цэнтры Людміла Макараўна ўсё ж пакінула вольнымі, на той выпадак, калі дэкан усё-такі прыйдзе.

Паўлу Іванавічу на першым часе трэба было ўзяць кіраўніцтва застоллем на сябе, і ён пастукаў відэльцам па графіне, у якім празрыста пералівалаея гарэлка і плавалі скарлупінкі лімона.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Точка опоры
Точка опоры

В книгу включены четвертая часть известной тетралогия М. С. Шагинян «Семья Ульяновых» — «Четыре урока у Ленина» и роман в двух книгах А. Л. Коптелова «Точка опоры» — выдающиеся произведения советской литературы, посвященные жизни и деятельности В. И. Ленина.Два наших современника, два советских писателя - Мариэтта Шагинян и Афанасий Коптелов,- выходцы из разных слоев общества, люди с различным трудовым и житейским опытом, пройдя большой и сложный путь идейно-эстетических исканий, обратились, каждый по-своему, к ленинской теме, посвятив ей свои основные книги. Эта тема, говорила М.Шагинян, "для того, кто однажды прикоснулся к ней, уже не уходит из нашей творческой работы, она становится как бы темой жизни". Замысел создания произведений о Ленине был продиктован для обоих художников самой действительностью. Вокруг шли уже невиданно новые, невиданно сложные социальные процессы. И на решающих рубежах истории открывалась современникам сила, ясность революционной мысли В.И.Ленина, энергия его созидательной деятельности.Афанасий Коптелов - автор нескольких романов, посвященных жизни и деятельности В.И.Ленина. Пафос романа "Точка опоры" - в изображении страстной, непримиримой борьбы Владимира Ильича Ленина за создание марксистской партии в России. Писатель с подлинно исследовательской глубиной изучил события, факты, письма, документы, связанные с биографией В.И.Ленина, его революционной деятельностью, и создал яркий образ великого вождя революции, продолжателя учения К.Маркса в новых исторических условиях. В романе убедительно и ярко показаны не только организующая роль В.И.Ленина в подготовке издания "Искры", не только его неустанные заботы о связи редакции с русским рабочим движением, но и работа Владимира Ильича над статьями для "Искры", над проектом Программы партии, над книгой "Что делать?".

Афанасий Лазаревич Коптелов , Виль Владимирович Липатов , Дмитрий Громов , Иван Чебан , Кэти Тайерс , Рустам Карапетьян

Фантастика / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Cтихи, поэзия / Проза / Советская классическая проза
Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Проза / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза