Читаем Ведзьміна тоня полностью

Пасля абеду вырашылі сабрацца ў садзе дзеда Васіля: амаль усё, як ім здавалася, было гатова.

…Голас у тэлефоннай трубцы Жэнька не пазнала, хоць ён здаваўся ёй знаёмым.

— Так, я Яўгенія Лошчык. А хто мяне пытае?

— Гэта карэспандэнт раённай газеты Мікульчык, — адазваліся ў трубцы, і, не даючы Жэньцы апомніцца, голас працягваў: — Ну, давай раскажы, чаму не пішаш, што там у вас робіцца?

— Дык няма аб чым пакуль пісаць…

— Як няма? А хто збіраецца адшукаць у балоце магілу партызан, каб зрабіць перазахаванне? Вы? Ну, а маўчыш… Так, ты ў школе ў Саюзе моладзі?

— Так, у БРСМ…. — разгубілася Жэнька: адкуль у рэдакцыі ведаюць пра іх планы? — Дык мы нічога яшчэ не знайшлі…

— Гэта ўжо справа іншая. Знойдуць і без вас, калі ўзяліся. Ваш старшыня сельвыканкама быў у раёне, тут усё ведаюць, гэта справа надзвычай сур’ёзная. Раскажы, хто там збіраецца ў пошукі. Вам гэты самы партызан, як яго, Карота, так? Калі расказваў?

— У школе… Ну, гэта яшчэ раней было…

— Так… У школе была сустрэча… І пасля той сустрэчы школьная арганізацыя БРСМ вырашыла адшукаць магілу партызан, каб зрабіць перазахаванне. Хто ўдзельнічае?

— Ды не так было…

— Ну, няхай крыху не так, гэта дробязі. Хто там з вамі?

— Ну-у, — разгубілася Жэнька канчаткова ад гэтага націску карэспандэнта. — Сяргей, ён з нашай вёскі, жыве ў інтэрнаце, захацеў парыбачыць на Ведзьмінай тоні. І яшчэ Віталь, вучань нашага класа, Віцька, мой брат…

— Віталь член БРСМ? — зноў перабіў карэспандэнт Жэньку. — Хто з настаўнікаў будзе з вамі? Дарэчы, ты якую пасаду займаеш?

— Дзе займаю?

— Ты хто ў пярвічнай арганізацыі? Хто ў вас сакратар?

— Я — член камітэта…

— Так, добра. Я прыеду на гэтым тыдні, ты раскажаш усё больш падрабязна. Пакуль хопіць. А надалей я цябе прашу аб такіх навінах абавязкова паведамляць нам, — закончыў карэспандэнт ушчуваннем, і ў трубцы раздаліся кароткія гудкі.

Жэнька стаяла чырвоная. Не ведала, аб чым і думаць. Ну, пісаць яшчэ не было аб чым — яны ж нічога яшчэ не адшукалі, плыт яшчэ не гатовы… Вядома, яна планавала напісаць цэлы рэпартаж. Са здымкамі…

Успомніла аб здымках, падумала, што зараз вось закончыць усе клопаты па хаце і пойдзе з фотаапаратам у сад да хлопцаў і дзеда Васіля…

Частка 20

Бацька Віталя падагнаў трактар блізка да хаты, заглушыў.

— Гэй, разгружай! — гукнуў ён.

Хлопцы пазаскоквалі на прычэп. Тут было дзесяткі тры тонкіх дошак, доўгія рэйкі.

— Ух ты, матэрыял сапраўдны!

— Ось плыт будзе!

Разгрузілі хутка, пацягалі на надворак да дзеда. Тут ужо пад прыглядам дзеда Васіля пачалі разбіраць дошкі.

Размяралі, абразалі, складвалі каркас прама на зямлі, нажыўляючы між сабой дошкі і рэйкі. Плыт вырашылі зрабіць яшчэ большы — цэлых пяць метраў даўжыні. А вакол бартоў — парэнчы, каб незнарок не ўпасці ў ваду. Яшчэ падумалі, што трэба два вялікія вяслы — хто ведае, якая там глыбіня на тоні, ці атрымаецца толькі шастамі адпіхвацца.

Вёслы рабіў дзед Васіль. Няспешна, сякерай, а сякера ў яго — што тое лязо. Хлопцы кавалкамі шкла зачышчалі ручкі вёслаў — каб былі гладкія, не набівалі мазалі. Потым дзед камандаваў, паказваў і падказваў, а хлопцы майстравалі ўключыны — спецыяльныя штукі на вёслах, каб можна было грэбці імі і вёслы не выпадалі.

Па ходзе справы і праект плыта мяняўся. Яшчэ два дадатковыя адсекі зрабілі — каб упіхнуць туды дзве вялікія камеры з аўтамабільных колаў. Гэта старшыня прывёз, Мікалай Рыгоравіч. Праўда, папрасіў, каб потым вярнулі.

Жэнька спіс усяго патрэбнага склала. Калі пачалі зносіць усё да будана Сяргея, Віталь хапіўся за галаву:

— Ты што, ніякі плыт не вытрымае! Мы ж не на Паўночны полюс!

— Маўчы! Ты свае справы ладзь, а ў мае не лезь. Я нічога лішняга не бяру. Што, у далонях суп варыць будзеш?

— Які суп? Мы набяром…

– «Ролтана» і будзеце грызці сухім. Ведаю я вас. Усякай атрутай набіваеце свае жываты… Ты мне месца на плыце зрабі, каб вада ніяк не даставала, а то…

— Зраблю, зраблю, — прабурчаў Віталь, хоць ніколькі клопаты Жэнькі не псавалі настрою — ух, якая грунтоўная экспедыцыя атрымліваецца! Нават аптэчка ў іх ёсць.

Два дні прайшлі ў прыемных справах. Практычна ўсё было гатова. І неяк не адважваліся завесці з дзедам Васілём гаворку аб галоўным: аб тым дні, калі яны збяруцца на Ведзьміну тоню. Страшнавата было. Быццам усё перад гэтым здавалася простай гульнёй, а цяпер пачыналася сама справа — адказная і сур’ёзная…

— Я нешта дык і не ўяўляю, як мы разам з дзедам Васілём паплывём па тоні, — прызнаўся Віцька.

Сядзелі на беразе копанкі, закінуўшы вуды. Клёву не было, але не гаравалі з такой нагоды, бо прыйшлі больш адпачыць. Рукі ад работы балелі адчувальна.

— А я як пагляджу, колькі нам перанесці трэба ўсяго на Заікін востраў па балоцістай сцежцы, аж млосна робіцца, — адказаў на гэта Віталь.

— Нічога, вочы баяцца, а рукі робяць, — спакойна сказаў Сяргей. — Вы паглядзіце, колькі ўсяго зрабілі… Садок наш не пазнаць: і будан які стаіць, і навес ёсць, і каркас плыта гатовы, і бутэлек гара… Перанясём. Галоўнае ў такой справе — вызначыць для сябе, што робіцца такое не за гадзіну, не за дзве. Робіш і робіш… Яно само заканчваецца. Пакрысе…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика