Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!Вір людзкі скрозь заліў паясы тротуароў,Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяцьІ гараць аганьком вочы змучэных твароў!А завернеш у завулак — ён цесны, крывы;Цёмны шыбы глухіх, старасьвецкіх будынкаў;Між каменьнямі - мох і сьцяблінкі травы,І на вежы, як круглае вока савы,Цыфэрблят—пільны сьведка мінулых учынкаў.Ціша тут. Маўчаліва усталі — і сьняцьУ небі копулы, брамы, байніцы і шпіцы;Грук хады адзінокай здалёку чуваць,Часам мерные ўдары звана задрыжацьІ замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.Ўспамяні маё сэрцэ, даўнейіпые дні!Па загаду бурмістра усе, як належэ,Зачынілі ўжо вокны, загасілі агні...Варта вулкай прайшла... І ня сьпім мы адны —Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.У ВІЛЬНІ.(Ооннэт).Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне...Вітрыны... морэ вывесак... як плямыАннонсы і плакаты на сьцяне.Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!Снуюць хлапцы, суюшчые рэкламы...Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы...Грук, гоман, гул, — усе ракой імкне.А дальш — за радам касс, ламбардаў, банкаў, —Агні вакзала.. павадка хурманкаў...Віры людзей... сіпяшчы паравоз ..Зялёны семафор... пакгауз... склады...Заводаў коміны пад цьмой нябёс...О, горада чароўные прынады! * * *За дахамі места памеркла нябёс пазалота;Паветрэ напоена ціха гусьцеючым мрокам;Ўжо відна, як іскры зьлетаюць с трамвайнаго дрота,Як зоркі гараць і зрываюцца у небі далёкам.Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара;Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;Ўкруг тоўстаго шкла яна ўёцца як лёгкая хмарка.А к сьветлу прабіцца ня можэ і томіцца марна.І ўспомініў я час: срэдзь восеннай нахмурэнай ночыМузыка зайграла, агні у вышыне запылалі,Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы...Мы к сьветлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі. * * *На глухіх вулках — ноч глухая,Ня менш глухі людзкі натоўп.Дык хто-ж пачуе, як сьпевае,Як стогне тэлеграфны стоўп?І места, дзе німа прастораДзеля прыроды буйных сіл,Прабіло сьцежку мору гораПалёў, лясоў, капцоў магіл.Палёў, дзе круціць завіруха,Ўзрываючы халодны сьнег,Палёу, дзе ўсё бушуе глуха,Дзе чутны разам стогн і сьмех!І вось той гул мне ў душу ўліўся.Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!Ўвесь бледны, млосны прыхіліўсяЯ ля ліхтарні да варот.ЗАВІРУХА.