Читаем За морам Хвалынскім полностью

— Я ўцякаў ужо два разы. І абодва разы мяне лавілі і збівалі так, што я не мог пасля нават рухацца. Апошні раз мне пераламалі дзве рабрыны. Трэці раз мне ўжо не ўстаць. Я і так амаль ашукаў наглядчыка, ён думае, што ўва мне не засталося ні іскрынкі жыцця, — толькі трымаць вясло. І сам я так думаў раней. Аж не — ачуняў. А тут ты…

Яны асцярожна шапталіся, ажно пакуль не абмеркавалі ўсё самае важнае, і тое, што наглядчык заснуў, дапамагло ім. Нідзе не схавацца рабу — то падслухае іх наглядчык, то данясе свой жа, той самы раб, які за данос атрымае хіба што лішнюю жменю варанага проса. Але нават і гэтая нікчэмная ўзнагарода спакушала некаторых. Былі і такія, каго штурхала на здраду зайздрасць, — звычайна яны з тых, чые сілы змарнелі ў шматгадовым рабстве, хто страціў надзею калі-небудзь убачыць родныя мясціны.

У цёплы, па-летняму ясны і пагодны дзень яны прыплылі ў Любеч.

Тут, на беразе дняпроўскага затона, каля прыстані, было шматлюдна — нібы так жа, як і ў іншых гарадах. Ды тут асабліва адчувалася блізкасць Кіева, стольнага горада вялікай дзяржавы русаў: непадалёк ад прыстані, ва ўрочышчы, звонка стукалі сякеры і з гулам падалі сосны. Там, было відно, будавалі ладдзі, ці, як іх называлі візантыйцы, што стаялі побач, — манаксілы, іх выдзёўбвалі з аднаго ствала вялізнай сасны. За ўзгоркам, на гары, аддзеленай пад'ёмным мостам, будаваўся замак, далёка бачны адусюль. Ён быў яшчэ малы, толькі ўнізе моцна трымалі будучыя сцены вялізныя дубовыя бярвенні, імі ж была ўсцеленая дарога, якая вяла да галоўных варотаў будучай крэпасці. Вакол замка была ўжо пабудаваная сцяна і мноства складаў — відаць, для гатавізны. Злева ад замка будавалася высокая вежа.

Ля прыстані выгружаліся тавары, і булгары хутка знайшлі знаёмых, завязалі з імі гаворку. Услед прыплылі візантыйцы, пыталіся, ці ўсё спакойна ў імперыі? Адказы былі добрыя: у імперыі спакойна. Бог літасцівы да базілеўса Канстанціна ІХ Манамаха, ураджай сабралі багаты. Гэта не тое, што пры папярэдніку, Раману ІІІ Аргіру. Тады адны звады жонкі базілеўса, парфірароднай Зоі, з яе малодшай сястрой, Феадорай, чаго каштавалі імперыі.

А ў Ітылі? Спакойна, толькі вось рабоў паменшала, яны падняліся ў цане. Патрэбныя набегі, патрэбная здабыча, бо царства небагатае на зямлю, многа ў ім стэпаў, дзе расце толькі кавыль…

Весляроў і воінаў адвялі на падвор’е і рабоў запёрлі ў вялікае драўлянае гумно, а каля дзвярэй паставілі стражнікаў. Саміх жа купцоў павялі далей, дзе на падвор’і стаяў вялікі дом з бярвення — там звычайна спыняюцца багатыя купцы. У візантыйцаў тут асобныя харомы, і абстаўлена ўнутры так, як прывычна для іх — пад іконамі гарыць кадзільніца са сціраксай — благавоннай смалой, абітыя аксамітам табурэты з візантыйскай залатой каймой, сцены абабіты таксама аксамітам. Гэтак жа, як у самім Цар-горадзе на рускім падвор’і ўсё звыклае для русаў, і нават стравы гатуюць іх любімыя, і дзічыну для таго спецыяльна прывозяць у Візантыю.

Булгарам такой раскошы не было — завялі, дзе было вольна. Рабам жа, дзеля таго каб сэрцы іх трохі ачысціліся ад злосці і роспачы, падчас вячэры далі віна — самага таннага, з астаткамі вінаградзін, трохі ўжо забрадзелага — таго, што сапсавалася ў любецкіх мядушах і што аддавалі амаль задарма. І ўсё ж нават такое віно было рэдкасцю, рабы прагна хапалі яго і, захмялелыя, пачыналі спяваць песні родных мясцін. Іншыя плакалі, а другія хутчэй клаліся спаць, каб хаця ў сне ўбачыць свой даўно пакінутыкрай.

Цёпла было на двары, і, калі сцямнела, вартаўнікі таксама прыклаліся да біклагі з віном, угодліва прынесенай ім хлопчыкам, што служыў тут на пасылках і зарабіў на гэтым цэлую куну. Пасля яны паслалі хлопчыка за новай біклагай і, зусім забыўшыся на сваю службу, яшчэ пілі за блізкую ўжо Булгар, за яе стэпы, пілі за здароўе кагана. Некалькі візантыйцаў з бяднейшых падселі да іх.

— Я ўспамінаю часы бажэсцвеннай Зоі, — захмялеўшы, пачаў спавядацца адзін са стражнікаў. — Яна ведала смак у жыцці! Ужо за пяць дзесяткаў, а яе яшчэ за маладую прымеш. Мужчын мяняла ледзь не штомесяц.

— Цьфу! — сплюнуў другі, — Што за цела можа быць у жанчыны, якой за паўвека?

— Але калі б табе прапанавалі быць фаварытам у парфірароднай, ты не глядзеў бы на яе цела. Улада — хаця б раз пакаштаваць яе! А то сцеражэш брудных рабоў!

— Мы! Мы з табой затое будзем мець маладых, стройных, са скурай мяккай і пяшчотнай, як шоўк, якая пахне ружай і лавандай!

Булгары ж глыталі мяса і марылі аб сакавітых кавунах, што прачышчаюць жывот. Пасля яны пілі за знаёмых блудніц, якія, мабыць, час ад часу ўспамінаюць іх у вясёлым квартале на Мядзянай вуліцы, куды яны пойдуць зараз жа, як толькі атрымаюць грошы за ўвесь гэты неймаверна доўгі шлях у краіну русаў. І яны заспявалі таксама, папярэдне добра грукнуўшы ў сцяну, дзе весяліліся рабы, ад чаго там усё змоўкла — але ж на кароткі час.

А пасля стражнікі разышліся, засталося ля пуні толькі двое.

— Цяпер ужо час! — шапнуў Бібо. Ён ціха падышоў да дзвярэй і пастукаў.

— Чаго табе? — раздаўся голас стражніка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза