Читаем За морам Хвалынскім полностью

Вечаровая зара — вечарніца — гарэла над выступамі гор. Алекса ведаў: пройдзе ўсяго некалькі імгненняў, і згаснуць алыя і пунсовыя фарбы, неба пацямнее, буйныя зоркі заззяюць над гарамі, над іх маленькім кішлаком. Можа, ад таго, што там, на радзіме, вечарніцы было вальней, прастарней, ён асабліва любіў лавіць кароткія імгненні заходу, і дзень, які канаў на яго вачах, абуджаў у ім няяснае, але тужлівае шкадаванне. Але сёння праз тугу, якая звыкла сціснула сэрца, прабівалася страснае жаданне вечара, ночы, якую ён правядзе ў Ашавазды, чаго б гэта ні каштавала пасля. Мільганула думка ўзяць з сабою нож — хто ведае, якая небяспека чакае яго ў доме, што заўсёды здаваўся ўтульным і гасцінным, але Алекса застыдаўся яе. Ён успомніў паданне пра паўшага анёла Харута, якога саслалі на зямлю і які навучыў людзей чарадзейству. Што, калі Ашавазда і праўда зачаруе яго, ператворыць у нешта агіднае, страшнае? Або і сапраўды адбярэ душу? Але ці ёсць яна ўвогуле, гэтая душа? Ці, можа, людзі становяцца вось гэтымі зоркамі, што ззяюць над імі, як нейчыя вочы? Што, калі людзі становяцца толькі глінай, як напісаў пра гэта паэт, і кожны гляк злеплены з таго, што звалася некалі чалавечым целам і было поўна жаданняў і памкненняў?

А зоркі сапраўды ўжо ззялі ўверсе, адну з іх ён пазнаў адразу. Гэта была зорка Утарыд, пад якою нараджаліся гандляры і злодзеі. А побач журботна ззяла Зухра, альбо Чагір, якая, мабыць, ніколі не будзе свяціць для яго…

Ён уздыхнуў, але зараз жа ўспомніў пра Ашавазду, таропка пашыбаваў па сцяжынцы між кустоў тутаўніку, вырашыўшы абысці кішлак і дабрацца да патрэбнага яму дома незаўважаным, каб паглядзець — што там?

Але, зрабіўшы колькі крокаў, пачуў, як хрумснула галінка ззаду.

— Апак, — паклікаў, не абарочваючыся, ведаючы, што гэта яна крадзецца за ім употай і будзе ўсё роўна стаяць пад дзвярыма дома Ашавазды.

Глыбокі ўздых пачуўся ззаду, і пакрыўджаны голас Апак прашаптаў:

— Так старалася ісці нячутна, а ты… Джыны табе дапамагаюць, ці што?

— Я цябе адчуваю і без джынаў, — уздыхнуў Алекса. — Ну што ж, відаць, ад цябе не пазбавішся. Ідзі, але каб цябе і сапраўды не было ні чутно, ні відно.

Уявіў, як у цемры яна ўзрадавана заматала галавой. Ноч была надзіва цёмнай, хмары закрылі нават зоркі — калі толькі паспелі засцяліць неба тыя хмары? Завухкала начная злавесная птушка, недзе над галавой, у галінах платану, хрыпла каркнула варона. Галінка аргувана зачапілася за адзенне, ён асцярожна выблытаў крысо кашулі, тужэй падперазаў пояс.


Ашавазда чакаў яго, седзячы на парозе. Цьмянае чырвонае святло трапятала на ягоным твары.

Убачыўшы Алексу, устаў, цяжка павярнуўся і пайшоў у дом, на імгненне зачапіўшыся халатам за пачарнелую разьбу на тэрасе. Каганец з маслам, дзе гарэла святло, узяў з сабою. Кнот, зроблены з тоўстых шэрых нітаў, матляўся пры кожным кроку гаспадара, полымя як бы кідалася ў бакі.

З дальняга пакоя пачуліся стогны. Відаць, там ляжала Аната. Ашавазда паставіў каганец на невысокі столік хан-тахту, сеў побач, выставіўшы ў бакі каленькі. Алекса таксама прымасціўся збоку. Колькі часу пражыў тут, але ніяк не можа сесці па-тутэйшаму: ногі нямеюць, робяцца цяжкімі і непаслухмянымі.

Памаўчалі. Маўчанне было нейкім гулкім, шматзначным, нібыта пашырыліся сцены пакойчыка, і яны выйшлі на вуліцу, пад хмары, што курыліся — Алекса адчуваў гэта — непадалёк, над прорвай, што пачыналася амаль за домам Ашавазды.

— Чакаеш, што я дам табе на гэты раз? — парушыў маўчанне гаспадар. — У мяне болей няма нічога.

— Я нічога не чакаў, — глуха адказаў Алекса.

— Праўда?

— Праўда. Калі дазволіш, проста пагляджу Анату.

— Не трэба! Я сказаў — яна ўсё роўна памрэ!

Зноў зананавала маўчанне. Нарэшце Ашавазда загаварыў, падкурчыўшы пад сябе пляскатыя ногі. Вочы яго зрабіліся вострымі, колкімі.

— Калісьці на маіх вачах паміраў бедуін. Ён не мог ужо нават паварушыць рукой, калі брат прывёў аднекуль з самага сэрца пустыні чалавека. Чалавек той быў у лахманах, але трымаўся, як цар-падзішах. Ён доўга глядзеў на хворага, а мы стаялі вакол і дзівіліся — няўжо спадзяецца што-небудзь зрабіць для бедака? Але вось лекар паклаў хвораму рукі на галаву і застыў. Твар пабялеў, кроплі поту выступілі на шчоках, а хворы раптам адкрыў вочы і паглядзеў на нас. Вочы былі здзіўленыя, ён нібыта вяртаўся з таго свету, дзе чакалі яго дзевы-гурыі і звінела Каўсар — адна з райскіх крыніц. А пасля хворы ўстаў і пайшоў, і дайшоў да кумгана з вадой, і прагна піў. Я не мог доўга затрымлівацца там — мой караван спяшаўся. Але назаўтра, ад’язджаючы, я бачыў, як той чалавек сядзеў за дастарханам і спакойна еў ляпёшку. Калісьці, калі ты падаў мне, хвораму, ваду, я раптам адчуў сябе лепей. Ты, можа, заўважыў, што я любіў сядзець з табою і прымаць ежу з тваіх рук? Гаварылі ў вандроўках, што ёсць людзі, ад чыіх рук сыходзіць таямнічая сіла, яна лечыць і саграе. Я заўсёды адчуваў тваё цяпло, Аль-Іса. Ці ведаеш ты аб гэтым?

— Не, не ведаю.

— Нармурад нездарма ўзяў цябе з сабою. Ён бы, пэўна, даўно памёр — твар ягоны ўсё жаўцее, а рукі дрыжаць. Можаш паверыць, ты падарыў яму некалькі гадоў жыцця.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза