Читаем За морам Хвалынскім полностью

Алекса разгубіўся. Ці не пакідае Ашавазду розум, ці не ўссеўся на яго Лядашчык, што дашчэнту высмоктвае чалавека?

— Працягні рукі да агню, вось так, — Ашавазда падпоўз бліжэй. Цьмяны агеньчык затрапятаў болей, цені па кутках пакоя закалыхаліся.

Алекса здрыгануўся.

— Не бойся, Аль-Іса. Нічога з табой не стане. Прашу! Можа, гэта мая апошняя надзея праверыць пачутае!

Ён паставіў каганец перад Алексам.

— Атулі агонь рукамі і падумай, што ён зараз разгарыцца, успыхне, — настойліва прашаптаў Ашавазда.

— Ён жа апаліць.

— О, хашвіт, — прашыпеў Ашавазда. — Нашто чапаць агонь? Атулі яго на адлегласці, каб не было горача. Ну!

Алекса падняў рукі над каганцом, паціснуў плячыма.

— Калі ты зараз падумаеш, што агонь павінен павялічыцца, і моцна захочаш — ну, убачыць яго, агонь! — то так і будзе. Павер мне, Аль-Іса!

Алекса хацеў усміхнуцца, але нешта ўстрапянулася ў ягонай душы. Здавалася, Ашавазда хоча ўкласці ў яго ўсе свае сілы, сваё жаданне.

— Думай! Глядзі!

Ён паглядзеў на каганец. Кнот тлеў, ад яго ішоў ледзь улоўны пах масла, і сіняваты агеньчык гатовы быў вось-вось згаснуць. Алекса раптам і сапраўды ўбачыў — вось зараз агеньчык павялічыцца, кнот мацней пацягне масла з жалезнага сподка, полымя апячэ ягоныя рукі…

— А-а-а!

Загрымеў, пакаціўся каганец, Алекса ўскочыў, кінуўся да дзвярэй, трасучы апечанымі рукамі. Ён вылецеў на цёмную тэрасу, цяжка затупацеў па мяккім пяску, абдзіраючыся аб калючае вецце. Ззаду трашчалі кусты, і калі нечакана спыніўся, цяжка хакаючы, на яго з ходу наляцела Апак, выцялася, вохнула радасна:

— Ты жывы!

— Мёртвы не пабег бы, — перавёў ён дыханне.

— Ой, я ледзь не памерла, калі палыхнула! — радасна сказала яна. Ён злы дэман. Калі ён глядзеў на цябе, я сама бачыла, як з рота ў яго выглядалі клыкі!

— Ніякіх клыкоў не было! — засмяяўся Алекса. — Лепей ідзём дадому. Не хачу болей ніякіх дзівосаў. Усё гэта ад нячысціка.

Падняў галаву і са здзіўленнем убачыў, што неба над імі зорнае. Відаць, гэта вецер, што раптоўна падняўся, разагнаў хмары. І добра, што разагнаў…

Разбудзіў іх голас Спітагда:

— Бяда падступае да нас, бяда! Чорная вада пад вашым домам, паглядзіце — яна ўжо пад парогам!

Алекса ўскочыў спалохана. Спаў неспакойна. Прачынаўся трызнячы. А сагнуты, як скарчанелы, вар’ят уваходзіў у дом, галосячы сваё, як заўжды.

Аказалася — памерла жонка Ашавазды Аната.

Прыйшлі старая абмывальшчыца і двое яе сыноў, што жылі наводдаль. Яны і панеслі жанчыну на пляцоўку вежы, а ззаду панура пляліся старэнькія жанчыны, спявалі хвалу вялікаму богу Ахурамазду, які забярэ да сябе чалавечую душу. Ашавазда ішоў за насілкамі п’яны і, да злосці шаноўных старэйшых, што позіркамі праводзілі працэсію, вясёлы. Праходзячы міма Алексы, падміргнуў яму, а стары Нармурад толькі плюнуў і пайшоў сабе ў дом.

І ўсё ж Алекса надзеў сінюю кабу, нібы і сапраўды памерла родзічка, і цэлы дзень бачыў, як паволі, па адным, збіралася над каменнай вежай груганнё і паволі прыплывалі вялізныя грыфы. Значыць, дэман Насуш увайшоў ужо ў цела нябожчыцы, яно было нячыстым і збірала іншых дэманаў. Алекса думаў пра цуда з агнём. Думкі плылі няўпэўнена. Можа, падалося ўчарашняе? Можа, увайшлі ў яго чары? Страшна!

Але ўначы, калі заснулі Апак і Нармурад, ён шчыльна завесіў тканым дыванком дзверы мехмонханы, запаліў каганец, атуліў яго рукамі так, каб было цёпла далоням. Зноў, як учора, уявіў сабе, як разгараецца кволы агеньчык, як успыхвае ў пакоі святло… Уяўляў да напружання, да поту на лбе. Але нічога не здаралася: усё гэтак жа спакойна цягнуўся ўверх жоўты язычок агню, ледзь патрэскваў кнот.

Ён апусціў рукі. Значыць, усё прыдумка. Ашавазда пасмяяўся з яго. Можа, ён і сапраўды не чалавек? Можа, сам Ангра-Майн’ю глядзеў учора на Алексу і пасміхаўся, а пасля дзьмухнуў на каганец, і полымя апаліла далоні?!

І раптам адчуў, што агеньчык уздрыгнуў, пацягнуўся наверх, барзджэй затрашчаў кнот, і на імгненне полымя сапраўды ярка асвяціла пакой і згасла зноў.

Імгненне было доўгім. Усё праўда. Ёсць у ягоных руках нейкая таямнічая сіла. І значыць, трэба навучыцца ёю валодаць. Каб дапамагчы. Усім — Нармураду, Апак і тым, каму яшчэ можна памагчы…

Прайшло колькі часу, і далёка пабегла ягоная слава як лекара па горных кішлаках. Не было цяпер дня, каб ля дзвярэй іх дома нехта не стукаўся, не прасіў дапамагчы. І не да Нармурада ішлі людзі, а да маладога Аль-Ісы, яго імкнуліся пабачыць і ад яго атрымаць палёгку. Патроху ў доме з’явіўся дастатак.

Стары Нармурад адносіўся да ўсяго гэтага памкліва. Ні зайздрасць, ні нядобрае пачуццё не азмрочвалі яго твару. Ён неяк незаўважна ператварыўся ў памочніка Алексы, рабіў лекі, паіў хворых. Сам жа Алекса цяпер часцей за ўсё «адкрываў» хваробу, называў яе. «Хвароба бывае рознаю, — казаў некалі яму Нармурад. — Адну відаць па пульсу, па дыханні хворага. Але ёсць хваробы, якія, нібы тонкія іголкі, запаўзаюць унутр, і паспрабуй знайдзі гэтую іголку!»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза