Читаем За морам Хвалынскім полностью

Ашавазда прыходзіў часта, і тады кнігу чыталі ўслых, Алекса перакладаў адразу на мову фарсі, Ашавазда дапамагаў у арабскай. Прыходзілі людзі, слухалі. Трашчаў свяцільнік. Скуголілі ў гарах злыя вятры.

Пад самае свята Мітры, у час раўнадзенства, Апак, якая цяпер амаль не адлучалася з дому, бо чакала дзіця, пачула сябе трывожна. Яна кінула прыбіраць дом і пайшла на айван, дзе сядзеў, падкурчыўшы пад сябе ногі, стары Нармурад і, мармычучы, перабіраў травы, узважваючы іх на невялічкіх вагах і адсыпаючы ў гліняныя піялы, пастаўленыя вакол.

— Мне нешта нядобра сёння, бацька, — Апак прысела побач, рукамі ашчаперыла жывот.

— Выпі ружовага джулябу, там засталося крыху, — кіўнуў Нармурад на дзверы. — Або лепш гранатавага соку, ён сцішае жар і дае спакой.

— Хаця б прыехаў хутчэй Аль-Іса. Пры ім мне заўсёды спакойна.

— Раджаць ты будзеш усё роўна адна.

— Аль-Іса казаў мне, што там, у далёкім Полацаку, пры жанчыне заўсёды ёсць нехта, калі яна раджае. І яна робіць гэта ў пакоі, дзе цёпла, а не так, як у нас — на вуліцы, перад парогам дома, і адна!

Нармурад з дакорам паківаў сівой галавой:

— Кожны на гэтай зямлі павінен пачынаць сваё жыццё прыніжаным, і толькі добрыя справы могуць узвысіць яго. Гэта правільна. Няхай Аль-Іса не ўбівае ў цябе звычаі чужой краіны. Там, адкуль ён, мёртвага паляць на агні. А гэта ж самы страшны грэх — апаганьваць агонь, свяшчэнны агонь, які дае жыццё.

— Жыццё ідзе ад кахання, — ціха сказала Апак.

— Неразумная жанчына! — Нармурад перастаў перабіраць травы, твар яго сказіўся гневам.

— Мала гэтага — дакрануцца да нябожчыка там таксама не лічыцца грахом! Навошта Аль-Іса расказвае табе ўсё гэта! Ён даўно наш, жыве тут. Я думаў, ён даўно адкінуў дзікія звычаі сваіх краёў.

— Толькі змяя мяняе скуру, чалавеку гэтага не дадзена, — зноў запярэчыла Апак.

Яна чула, як упарта ўнутры стукаецца новае жыццё. Яе сын… А можа, і дачка… Дзіця, якое яна так чакае, бо нарадзіцца яно павінна ад пачуцця, перад якім нішто каханне Лайлы і дзікага бедуіна…, як яго завуць, не памятае. Але трывога, што мучыла, была мацнейшай, яна не адпускала душу, і Апак, невядома чаму, хацелася пярэчыць Нармураду, гаварыць нешта злоснае, што прымусіла б і яго ўстрасянуцца, адчуць страх, які чамусьці апаноўваў жанчыну мацней і мацней.

— Можа, ён хоча пайсці адсюль разам з табою? — гнеўна запытаў Нармурад. — Яму не ўдасца гэтага зрабіць. Я скажу старэйшынам… скажу магам, і яны аслепяць яго, прыкуюць ланцугамі…— Плечы яго задрыжалі.

— Вы ўвесь час былі такім добрым да нас, — Апак стала яго шкада, яна падпаўзла бліжэй, пацалавала руку. І раптам адчула, што гаспадар плача. Яна не паверыла сваім вачам — такое было з ім упершыню!

— Не, мы не пойдзем ад вас, — яна яшчэ раз пацалавала руку, якую стары гнеўна вырваў. — Але Аль-Іса сапраўды многа гаварыў мне аб сваёй краіне. Там і праўда… усё іншае. Але хаця там холад амаль увесь год і трэба бясконца ахінаць сябе звярынымі шкурамі, я пайду з ім, калі мы…

Яна раптоўна запнулася, густа запунсавела.

— Калі я памру, так? — дадаў за яе Нармурад і сумна ўсміхнуўся:

— Не бойся. Гэта здарыцца скора. Я бачыў у сне джынніцу, якая прыходзіць у каменную башню пажыраць нашыя целы. Яна спачатку адвярнулася ад мяне, але пасля літасціва пагладзіла па плячах.

— І… і вам не было страшна?

— Не. Страшна не было. Цела — гэта толькі цела. Памірае яно, а застаецца душа, дух. Мы бессмяротныя, дачка, толькі не многія разумеюць гэта, як не прымаюць таго, што зямное жыццё — толькі пакута і страх. Страх за самага блізкага, за жыццё, за здароўе. Я перажыў усё, і мне нічога не страшна. Але не хацелася б перад смерцю быць аднаму ў доме. Дзе не было Зулейхі. Не было дзяцей. Нічога!

— А я… я баюся смерці, — ціха сказала Апак. — Мне хочацца жыць. Хочацца нарадзіць Аль-Ісу многа-многа дзяцей і захіліць іх ад небяспекі. Хочацца лавіць позірк Аль-Ісы, калі ён прачынаецца, і саграваць яго сваім целам у зімовыя вечары, калі згасае жароўня!

— Тваё цела занадта малое для гэткіх вялікіх спраў! — засмяяўся Нармурад, адыходзячы сэрцам пасля размовы.

І сказаў ласкава:

— Ідзі кладзіся спаць. Бачыш, ужо цямнее. Заўтра пабачым Аль-Ісу. Хворы, да якога ён паехаў, паправіцца, я бачу гэта па зернях рысу, на якія ўчора гадаў…

Гулкі тупат перапыніў ягоныя словы. Па вузкай горнай сцяжынцы імчалі коні, і малады, скажоны нянавісцю голас крычаў:

— Брудныя парсы. мы адпомсцім вам за смерць Мураджана!

— Ур-рх! — кліч воінаў паплыў над гарамі, гулка загрымеў у цяснінах. І амаль адразу ж насупраць крайніх дамоў успыхнула полымя, затрашчалі скірды ячменю, што ляжалі ў невялічкай агароджы. Закрычалі, завішчалі на розныя галасы жанчыны і дзеці, пачуўся лязгат мячоў, скрыгатанне конскіх падкоў аб камяністую дарогу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза