Читаем За морам Хвалынскім полностью

Алекса шукаў такія вось «іголкі». Жаўтлява-бледны твар, спацелыя рукі і хрыплы кашаль маглі яму гаварыць многае. Але калі чалавека прыносяць на насілках і ён не можа паварухнуць нагой ці рукой, а вочы ў яго ясныя і светлыя — што тады? Як вызначыць таямнічае, што прымушае руку ці нагу варушыцца, дзейнічаць? Як выганяць злога дэмана, што ўсяляецца ў хворага і робіць яго погляд вар’яцкім?

І ўсё ж ён намацваў, вучыўся лавіць той настрой, той стан, пры якім можна было як бы пераўвасабляцца ў чалавека, што ляжаў ці стагнаў перад ім. Тады, робячыся тым чалавекам, амаль беспамылкова адчуваў, дзе ўпілася і не дае жыць тая таямнічая «іголка», дзе пасяліўся злы дэман, што так мучыць жывое, прымушае яго пакутаваць і праклінаць свет. Мабед расказваў у храме:

— Калі чалавек праклінае жыццё, ён тым самым нібы адварочваецца ад светлых сіл, ад Агура-Мазды, і аддае сябе цёмнай, злой сіле. І тады радуюцца АнграМайн’ю і яго шэсць вялікіх дэманаў зла: Андры, Эшма і іншыя.

— Вось таму, вучыў некалі Нармурад, калі мы дапамагаем выбавіцца ад злога духа, мы вяртаем чалавека светлым агурам — духам дабрыні і святла. Вось чаму лекар стаіць на пачэсным месцы пасля жраца-мабеда.

Адолець духаў зла і вылечыць хворага ўдавалася Алексу не заўсёды. Часта ён бачыў на тварах людзей пячатку смерці ды мог толькі палегчыць ім апошнія хвіліны на зямлі. Але і гэтага было дастаткова, каб людзі ўсё часцей успрымалі яго, як аднаго са светлых духаў — ізедаў, што сышлі на зямлю, каб дапамагаць смяротным. Нават Нармурад часам глядзеў на яго са страхам і замілаваннем.

— За што Агура-Мазда выбраў мяне, каб я выратаваў цябе ад смерці? — аднойчы сказаў ён. — Думаецца мне, што я памру лёгка. Чым болей чалавека абцяжарваюць грахі і цёмныя справы, тым цяжэй яму паміраць. А ты мяне выкупіў… Так, выкупіў! — з сілай паўтарыў ён, але пасля закашляўся, доўга не мог супакоіцца.

— Сын мой, — закончыў нарэшце, — я памру шчасліва толькі пасля таго, як аддам табе Апак.

— Яна яшчэ дзіця, — Алекса сказаў гэта няўпэўнена. Сам ён бачыў, што дзяўчынка расцвітала з кожным днём. Так красуецца і нібы спяшаецца расквітнець горная яблынька, якая зачапілася кволым карэннем за зямлю, што набралася за стагоддзі ў шчылінах гор. Сінія вочы яе, здаецца, яшчэ пабольшалі, шчокі наліліся ружовай маладой сілай, і ўся яна пакруглела, паспакайнела і ўжо не бегала па двары, а ішла лёгкай, пругкай паходкай, высока несучы галоўку з вежай залацістых валасоў.

Алекса ведаў, што Апак стане тут некалі за гаспадыню. Ён звыкаўся з гэтай думкай паступова, але, калі звыкся, амаль перастаў думаць пра вяселле. Нікуды нішто не ўцячэ, няхай падрасце Апак, няхай усё будзе так, як ідзе… Усё, што наперадзе, запісана прадвечным каламам-пяром Усявышняга! І гэта турбавала Нармурада, гэта прымусіла яго ў рэшце рэшт загаварыць настойліва, ён цяпер часта сядзеў наверсе, глядзеў праз сваю трубу на неба — выбіраў шчаслівы дзень для вяселля.

Вяселле прызначылі на месяц, калі пышным колерам расцвітаюць у гарах дрэвы і маладая трава набірае сакаўную сілу. Здалёку ў кішлак прыбыў жрэц вышэйшага разраду — дастур, па якога спецыяльна ездзілі ў далёкі храм Міфры па той бок гор. Гэта быў вышэйшы гонар, якога мог дабіцца, на думку жыхароў кішлака, смяротны: дзеля яго прыехаў, нягледзячы на небяспеку, нягледзячы на непрыязнасць мусульман, сам жрэц Ездзягерд! Ездзягерд быў самым вядомым сярод прыхільнікаў Зардушта, шлюб, ім заключаны, павінен быць надзвычай шчаслівым.

Ездзягерд, высокі, велічны стары з маладымі і зоркімі вачыма, спакойна прымаў ахвяры, падарункі шырсаўцаў. Ён сядзеў на тэрасе дома Нармурада, а каля яго ляжаў, пільна назіраючы за ўсім навокал, вялізны калматы сабака, падобны да ваўкадаваў, што вартуюць статкі ў гарах.

Малады прыслужнік старанна заварочваў у тканіну чашы і дыванкі, сюзанэ і гліняныя гарлачы з дымлёнай палівай, адносіў іх у вазок, распісаны зялёнымі і пунсовымі кветкамі.

На вяселле прыйшоў увесь кішлак — нават старыя, якім даўно пераваліла за сотню і якія толькі чакалі свайго суду каля моста Чынвад*, сядзелі ўздоўж дувала, чакаючы, пакуль пачнецца абрад.

Ездзягерд прывёз з сабою свяшчэнны агонь з храма Мітры, і зараз ён палаў пасярэдзіне двара, а мясцовы мабед у святочным уборы мітусліва падліваў свяшчэннага масла ў чашу.

Алекса выйшаў з дому, апрануты ў шырокую сарочку і, паверх — у доўгі каптан, тройчы апаясаны свяшчэнным поясам. На галаве ў яго быў капялюш, на нагах — чаравікі з жоўтага саф’яну. Апак была побач з ім — бледнасць яе яшчэ болей падкрэсліваў убор — доўгая каляровая тканіна, абгорнутая вакол цела і чырвоныя кветкі, уплеценыя ў бялявыя валасы.

Ездзягерд, звязаўшы маладым рукі тканым поясам з сімваламі Мітры — воранам, дыскамі сонца і месяца, — павёў іх вакол свяшчэннага агню. Нармурад і хлопчыкі, што тоўпіліся тут, абсыпалі іх зярнятамі проса. Зярняты траплялі ў агонь, успыхвалі, і адразу навокал запахла смажаным зернем, вострым пахам напітку хаомы. Сокам гэтага пітва палівалі свяшчэнны агонь жанчыны, у той час як мабед гучна, трымаючы ў левай руцэ стос гранатавых галінак, чытаў літанію з Зендавесты:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза