Читаем Залаты век Беларусі полностью

Уся дзейнасьць Скарыны - гэта перш за ўсё рэфарматарская дзейнасьць, накіраваная на аднаўленьне асабістых адносінаў чалавека з Богам. Усе прадмовы першадрукара прасякнуты ідэямі Рэфармацыі, прагненьнем вярнуць хрысьціянаў да першакрыніцы - Бібліі. І таму абсалютна справядліва мы можам назваць Франьцішка Скарыну адным зь першых дзеячоў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, распачынальнікам беларускай Рэфармацыі.

У сваім жаданьні вярнуць хрысьціянству эвангельскае аблічча, Скарына ня быў самотны. Ужо ў 1525 г. манах франьцішканін Станіслаў Рапегелан у Вільні прапаведваў вучэньне Марціна Лютара. У хуткім часе ён выехаў у Вітэнбэрг, доўгі час быў вучнем самога Лютара і атрымаў ад яго ступень доктара тэалёгіі, а пасьля вярнуўся ў Беларусь далей прапаведваць ідэі рэформы.

Рэфармацыя пачала жыва цікавіць месьцічаў і шляхту, многія зь якіх пазнаёміліся зь ёю пад час паездак за мяжу. Гэтаму ня змог зашкодзіць ні ўжо ўзгаданы вялікакняскі дэкрэт у 1530 г., ні наступны падобны дакумант у 1538 г. У 1539 г. пры падтрымцы троцкага ваяводы Гаштоўта магістар вызваленых навук Юры з Эйшышак спрабаваў заснаваць у Вільні лютаранскую школу, але гэта яму забараніла капітула (рада каталіцкіх сьвятароў). Але ў тым жа 1539 г. іншы выпускнік Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту, Абрагам Кульва, адкрыў школу, у якой вучыліся больш за 60 вучняў, перад усім дзеці магнатаў і шляхты. Апрача таго, ён прапаведваў ідэі Лютара ў віленскім касьцёле сьвятой Ганны. Дзейнасьць Кульвы настолькі пашырыла эвангельскае вучэньне сярод жыхароў Вільні, што віленскі біскуп Павал Гальшанскі быў вымушаны зьвярнуцца да Жыгімонта Старога з просьбай пра дапомогу ў спыненьні распаўсюджваньня «сэктанцтва». У 1542 г. у новым дэкрэце кароль і вялікі князь загадаў Кульве вырачыся сваіх поглядаў, а таксама пагражаў кожнаму шляхцічу пазбаўленьнем шляхецкай годнасьці і канфіскацыяй маёмасьці ў выпадку, калі той будзе вызнаваць вучэньне Лютара, забараняў скіроўваць моладзь на вучобу ў Нямеччыну і запрашаць немцаў у якасьці выхавацеляў і настаўнікаў. Аднак ніякія дэкрэты і рэпрэсіі не маглі спыніць духоўнае аднаўленьне, і ўжо ў наступным годзе быў адменены закон, забараняўшы вучобу ў нямецкіх унівэрсытэтах.


Зорны час Мікалая Радзівіла


Вясна 1554 году была нялёгкай для луцкага біскупа Валерыяна Пратасевіча. У Берасьці Літоўскім, важным горадзе луцкага біскупства, ўжо больш за год нейкі Сымон Зак, выхаванец Кракаўскага ўнівэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка Жана Кальвіна. І мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькі берасьцейцы, але нават шляхта з ваколіцаў кожную нядзелю зьбіраюцца на замку, дзе спыніўся гэты вераадступнік, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае. Усё шукаюць нечага новага, не падабаецца ім вера продкаў. Трэба тэрмінова прымаць меры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Літве, як лютарава герэзія апанавала Нямеччыну.

Біскуп паклікаў пісара і загадаў пісаць позву на біскупскі суд у Янаў Палескі для герэтыкоў, якія перакручваюць праўдзівую навуку хрысьціянскую: Сымона Зака, Гераніма Пякарскага і Альбінуса, у вялікай хрысьціянскай міласэрнасьці даючы ім шанец вырачыся сваіх памылак і вярнуцца ва ўлоньне каталіцкае царквы. У позве загадаў таксама адзначыць, што падсудныя могуць прыехаць на паседжаньне суду толькі ў таварыстве чатырох асобаў, сяброў ці сваякоў. 22 красавіка біскуп Пратасевіч сеў у сваю карэту і паехаў у Янаў. Ужо пад'яжджаючы да мястэчка, заўважыў ён на гасьцінцы вялікі конны аддзел. Гэта Зак і Пякарскі ехалі на біскупскі суд. Праўда, зь імі было не чацьвёра, але трыста чалавек берасьцейскай шляхты, усе на конях, у панцырах, зь дзідамі і шаблямі. Толькі гэтыя вершнікі адрозьніваліся ад тых шляхецкіх загонаў, якія не аднойчы сустракаў луцкі біскуп у сваім жыцьці. Не было чуваць п'яных крыкаў, лаянкі, ніхто ня біў сябе ў грудзі, нешта даводзячы іншым. Коні ішлі нясьпешна, а кожны вершнік трымаў у руцэ разгорнутую Біблію, і ў рытм конскай хады ў неба ўзносіліся словы псальмаў, чытаных гэтым незвычайным войскам.

Што мусіў рабіць у такой сытуацыі кіраўнік луцкага біскупства? Стаць тварам у твар з трыма сотнямі ўзброенных, дасьведчаных у бітвах ваяроў? Што ён ім скажа? Біскуп Пратасевіч вырашыў не рызыкаваць, загадаў павярнуць карэту і завочна прысудзіў Зака і яго таварышаў на выгнаньне і канфіскацыю маёмасьці.

Чаму біскуп, голас якога яшчэ нядаўна шмат значыў для шляхты, які меў шматлікія каралеўскія прывілеі, нічога ня мог зрабіць зь нейкім прапаведнікам? Што адбылося ў Вялікім Княстве, што ідэі Рэфармацыі здабылі так шмат прыхільнікаў? Адказ на гэтае пытаньне зьвязаны зь дзейнасьцю адной з найвыбітнейшых постацяў беларускай Рэфармацыі - князя Мікалая Радзівіла Чорнага, чалавека, які шырока адчыніў дзьверы абнаўленьню хрысьціянства ў Беларусі, на працягу некалькіх гадоў зрабіўшы Вялікае Княства краінай Рэфармацыі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
10 гениев, изменивших мир
10 гениев, изменивших мир

Эта книга посвящена людям, не только опередившим время, но и сумевшим своими достижениями в науке или общественной мысли оказать влияние на жизнь и мировоззрение целых поколений. Невозможно рассказать обо всех тех, благодаря кому радикально изменился мир (или наше представление о нем), речь пойдет о десяти гениальных ученых и философах, заставивших цивилизацию развиваться по новому, порой неожиданному пути. Их имена – Декарт, Дарвин, Маркс, Ницше, Фрейд, Циолковский, Морган, Склодовская-Кюри, Винер, Ферми. Их объединяли безграничная преданность своему делу, нестандартный взгляд на вещи, огромная трудоспособность. О том, как сложилась жизнь этих удивительных людей, как формировались их идеи, вы узнаете из книги, которую держите в руках, и наверняка согласитесь с утверждением Вольтера: «Почти никогда не делалось ничего великого в мире без участия гениев».

Александр Владимирович Фомин , Александр Фомин , Елена Алексеевна Кочемировская , Елена Кочемировская

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука / Документальное
1937. Как врут о «сталинских репрессиях». Всё было не так!
1937. Как врут о «сталинских репрессиях». Всё было не так!

40 миллионов погибших. Нет, 80! Нет, 100! Нет, 150 миллионов! Следуя завету Гитлера: «чем чудовищнее соврешь, тем скорее тебе поверят», «либералы» завышают реальные цифры сталинских репрессий даже не в десятки, а в сотни раз. Опровергая эту ложь, книга ведущего историка-сталиниста доказывает: ВСЕ БЫЛО НЕ ТАК! На самом деле к «высшей мере социальной защиты» при Сталине были приговорены 815 тысяч человек, а репрессированы по политическим статьям – не более 3 миллионов.Да и так ли уж невинны эти «жертвы 1937 года»? Можно ли считать «невинно осужденными» террористов и заговорщиков, готовивших насильственное свержение существующего строя (что вполне подпадает под нынешнюю статью об «экстремизме»)? Разве невинны были украинские и прибалтийские нацисты, кавказские разбойники и предатели Родины? А палачи Ягоды и Ежова, кровавая «ленинская гвардия» и «выродки Арбата», развалившие страну после смерти Сталина, – разве они не заслуживали «высшей меры»? Разоблачая самые лживые и клеветнические мифы, отвечая на главный вопрос советской истории: за что сажали и расстреливали при Сталине? – эта книга неопровержимо доказывает: ЗАДЕЛО!

Игорь Васильевич Пыхалов

История / Образование и наука