Божашуткава.
Вы забыліся, таварыш Дрозд, што рашаюць тут не прысутныя гледачы. Ні яны, ні вы не можаце зрабіць уплыў на рашэнне суда! І хто б тут ні прысутнічаў…Ізабела.
Але чаму вы не запрасілі сюды рабочых?Кічкайла.
Заклікаю да парадку!.. Пацярпеўшая Мажэйка!Мажэйка
(Кічкайла.
Ваша імя, імя па бацьку і прозвішча?Мажэйка.
Мажэйка Тамара Аляксандраўна.Кічкайла.
Месца работы? Род заняткаў?Мажэйка.
Кандытарская фабрыка. Работніца…Хаценьчык.
Колькі вам гадоў?Мажэйка.
Дваццаць два.Хаценьчык.
Замужам?Мажэйка.
Не…Кічкайла.
Што вы можаце сказаць нам пра тое, што адбылося ў нядзелю на беразе Камсамольскага возера?Мажэйка.
Усё сказана ў пратаколе. Мне дадаць няма чаго.Божашуткава
(Мажэйка.
Ён падышоў і папрасіў закурыць. Я адказала, што гэта не самы дасціпны ход, каб загаварыць з незнаёмай дзяўчынай. Потым ён сказаў нейкую гадасць. І я папрасіла яго пазбавіць мяне ад сваёй кампаніі.Божашуткава.
Ну, вы маглі б адказаць і больш ветліва. Выходзіць, што вы самі падштурхнулі яго на бойку. Вы ж бачылі, што чалавек нецвярозы!Мажэйка.
У мяне чамусьці няма прывычкі весці свецкія размовы з незнаёмымі людзьмі. Тым больш калі паводзяць яны сябе не вельмі сціпла. Што ж датычыць іншага… Салавейчык быў не настолькі п’яны, як хоча зараз даказаць.Салавейчык
(Мажэйка
(Божашуткава
(Мажэйка.
На пляжы? Тое, што і ўсе.Хаценьчык.
Што на вас было?Мажэйка.
Лыжны касцюм!Салавейчык
(Кічкайла.
Пачакай…Божашуткава.
Не, няхай гаворыць!Салавейчык.
Я ўдарыў яе таму… таму, што яна мяне спакушала.Кічкайла.
Што-о?Хаценьчык
(Салавейчык.
Іду я, значыць, па пляжы. Пакупацца захацеў, асвяжыцца. Іду, а яна ляжыць… голая!Божашуткава
(Салавейчык.
Ну, амаль голая. У адным бікіні. Ведаеце, такі малюсенечкі-малюсенечкі… Калі ты добрая, прыстойная дзяўчына і ў цябе няма паганых думак, навошта ж табе ў грамадскім месцы надзяваць такі недамерак? І потым, таварышы, што гэта такое?.. Чаму гэта мужчыны і жанчыны ляжаць побач голыя? Га? І дзе ляжаць? Амаль у самым цэнтры вялікага горада. Выйшаў з трамвая, а тут адразу — голыя… жываты! Гэта ж распуста.Божашуткава.
Правільна, таварыш Салавейчык!Мажэйка.
Паслухайце!.. Мяне паклікалі сюды, каб зневажаць?Божашуткава.
Ніякай знявагі я не бачу. Я падзяляю яго думку. Занадта многа волі вам далі! Міні! Бікіні! А вы ведаеце, што за гэтым хаваецца? Варожая ідэалогія!.. Вось такія, як вы, і зводзяць чужых мужоў, разбіваюць сем’і!Мажэйка.
Каго тут судзяць? Гэтага грамадзяніна або мяне?Божашуткава.
Мы судзім Салавейчыка, а заадно і цікавімся асобамі пацярпеўшых. Я, напрыклад, упэўнена, што вы самі выклікалі Салавейчыка на бойку. А вось з якой мэтай…Мажэйка.
Ну, ведаеце! Усяму ёсць мяжа! Нават глупству.Кічкайла.
Ён вас моцна ударыў?Мажэйка.
Моцна!Хаценьчык.
А сінякі ў вас ёсць?Мажэйка.
Ёсць!Хаценьчык.
Вы можаце паказаць іх суду?Мажэйка
(Хаценьчык.
Ну, вы можаце паказаць іх нам? Каб мы пераканаліся…Мажэйка.
Вы… разумееце, што кажаце?Божашуткава.
Грамадзянка Мажэйка, папрашу вас паводзіць сябе больш прыстойна.Хаценьчык.
Калі сінякоў няма, так і скажыце. А калі ёсць…Мажэйка.
Да пабачэння, грамадзяне суддзі! (Божашуткава.
Грамадзянка Мажэйка! Вярніцеся! Чуеце? Добра… Мы зробім з гэтай выхадкі пэўны вывад. У нас застаўся адзін сведка — Лапатка… (Кічкайла.
Нічога, нічога, Рагнеда Іванаўна… Прашу вас, таварыш Лапатка.Галасы.
Ну, гэты насведчыць!— Яму ж верыць нельга!
Міліцыянер
(Кічкайла.
Таварыш Лапатка, што там адбылося на пляжы?Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира