Міліцыянер.
Вось што я вам скажу, грамадзяне суддзі. Дарма вы тут катуеце чалавека, публічна здзекаваецеся з яго. Ён жа яшчэ зусім малады, у яго ўсё жыццё наперадзе. А вы яго так жорстка, бязлітасна траўміруеце! Пасля такіх пакут можна і рукі на сябе налажыць. Быў адзін такі выпадак… Выпусцілі чалавека з выцвярэзніка, а ён прыйшоў дамоў і задавіўся…Кічкайла.
На пляжы былі вы або іншы міліцыянер?Міліцыянер.
Я быў.Кічкайла.
Вы затрымлівалі Салавейчыка?Міліцыянер.
Затрымліваў.Божашуткава.
Дык, можа, дарма затрымлівалі?Міліцыянер.
Ды як вам сказаць… З кім не бывае? Выпіў чалавек, пакуражыўся трохі. Гэта ў яго ад маладосці…Божашуткава.
А можа, ён і не куражыўся зусім?Міліцыянер.
Ды не, куражыўся…Хаценьчык.
Калі вы яго ў машыну садзілі, ён супраціўляўся?Міліцыянер.
На яго месцы, відаць, і вы супраціўляліся б.Хаценьчык.
У пратаколе запісана, што ён кіцель вам парваў. Гэта праўда?Міліцыянер.
А хто ж яго ведае? Можа, я і сам яго парваў, калі падсаджваў у машыну грамадзяніна Салавейчыка.Хаценьчык.
А фуражка? Ён закідваў яе ў возера?Міліцыянер.
Вось яна, фуражка гэтая. Мне яе адзін хлапчук адразу ж выцягнуў!Божашуткава.
Таварыш Лапатка, калі б вы так гаварылі з самага пачатку, то, напэўна, і пратакола не было б?Міліцыянер.
Дык я ж не ведаў тады, з кім справу маю. Думаў — хуліган, злачынца!Кічкайла.
А цяпер ведаеце?Міліцыянер.
Цяпер ведаю. Хіба стаў бы калектыў за злачынца хадайнічаць? Прасіць міліцыю, каб яго вызвалілі? Нізавошта? Усё было б наадварот!.. І начальнік райаддзела, калі я ішоў сюды, сказаў мне: ты глядзі, Лапатка, не плявузгай лішняга на чалавека. Відаць, вельмі добры хлопец. Увесь калектыў за яго просіць.Божашуткава.
У вас усё?Міліцыянер.
Здаецца, усё.Кічкайла.
Дзякуй. Сядайце!.. (Моўчан.
Вызваліць трэба хлопца. Чаго ён тут мучыцца? Не такі ўжо вялікі грэх у яго…Кічкайла
(Зойка
(Кічкайла.
Як я зразумеў, вы за апраўданне Салавейчыка?Зойка.
Так! Я за апраўданне. Нельга нам, таварышы, хлопцаў крыўдзіць. Вы ведаеце, колькі іх, паводле статыстыкі, на дзесяць дзяўчат?Голас.
Ведаем. Дзевяць.Зойка.
Ну вось. А вы хочаце… (Кічкайла.
Таварыш Салавейчык, вам даецца апошняе слова. Ці будзеце вы гаварыць?Салавейчык.
Хто? Я? Абавязкова! (Божашуткава
(Салавейчык.
Ага! І ставіцца да іх ін-ды-фе-рэнтна нельга. Гэта можа стварыць у нашым калектыве нездаровую атмасферу дабрадушнасці і ўсёдаравання. А гэтага мы не можам дапусціць, не маем на тое права. Мы з усёй рашучасцю павінны сказаць хуліганам і п’яніцам — не! Не дазволім! Не пацерпім!Але давайце, таварышы, уважліва паглядзім, а хто ж такі Салавейчык? Хто ён? Закаранелы злачынец ці не такі ўжо благі чалавек?
Моўчан.
Які ж ты, Грыша, злачынец?Салавейчык.
Бацька мой — прадстаўнік слаўнага рабочага класа. Маці таксама работніца. Сам я член прафсаюза, член ДТСААФ і таварыства Крыжа і Паўмесяца. Чырвонага Крыжа і Паўмесяца. Я ганаруся тым, што мне выпала шчасце працаваць на прадпрыемстве, якое змагаецца за званне калектыву камуністычнай працы! Я ганаруся, што жыву сярод такіх цудоўных людзей, як таварыш Кічкайла, як таварыш Таратута, як таварыш Гусельнікава, як (Кічкайла.
Наконт мяне ты крыху перабольшыў!Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира