Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Размова зайшла пра прышчэпкі супраць смяротных хваробаў, а гіпотэзы Лёдніка і ў гэтай сферы выклікалі шалёныя нападкі ўсяго самавітага медычнага свету.

Ну і панеслася... Варыяляцыя, вакцынацыя... Бутрым звыкла забыўся на ўсё, акрамя цікавай тэмы, а імператрыца змагла падтрымаць дыскусію... Ды яшчэ спецыяльна цвелячы апантанага навукоўца. Вочы Лёдніка гарэлі цёмным агнём, Пацёмкін пасмейваўся, паглядаючы на Ланскога, а што рабілася з Ланскім, шкада глядзець. Вытанчаны прыгажунчык паспрабаваў быў улезці са сваім меркаваннем, але абодва бакі дыспуту яго адшчоўкнулі ўбок, як пазногцем блыху.

— Думаю, цяпер ты не адмовішся працаваць у нас, — спыніла вучоную размову задаволеная манархіня. — З маім доктарам Рычардсанам ты знаёмы хоць бы завочна, паразумеецеся...

Настаў самы небяспечны момант... Напружыліся ў прадчуванні скандалу не толькі Пранціш і Алесь.

— Няхай не ўгневаецца на мяне ваша імператарская вялікасць... Але я ўсяго толькі сын полацкага гарбара. Я не варты такога гонару. Вы вельмі хутка расчаруецеся. Ды і здароўе маё ўжо не дазваляе рэзка мяняць клімат...

Пратасава і Савічна ўтаропіліся ў доктара, як на пляму атраманту на новенькай сукенцы. Яе вялікасць нахмурыла падведзеныя сурмою бровы.

— Ты ж праваслаўны, рускі. Усё адно ў цябе не можа быць ніякіх інтарэсаў на баку польскіх бунтаўнікоў.

Лёднік у сваім чорным аксамітным камзоле са срэбнымі гузікамі і белымі карункамі нагадваў жалобную статую.

— Я не паляк, ваша царская міласць, i не рускі, я ліцвін, беларус. I проста люблю сваю зямлю, што i Гасподзь ухваляе. Бо i звяры, што ходзяць у пустцы, ведаюць ямы свае, і птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, i рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае, і пчолы бароняць вуллі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць...

А вось цяпер гамон... Яшчэ і Скарыну працытаваў, чые кнігі тут палілі... Румянак на шчоках імператрыцы на гэты раз быў выкліканы не сентыментальнымі ўспамінамі. Па знаку манархіні да яе падбег гвардзеец, яна пра нешта з ім пашапталася і зласліва павярнулася да ўпартага палачаніна.

— Бачу, гады не пашкадавалі цябе, доктар. I розум аднялі, і цялесныя здольнасці. Болей ужо не скачаш па сценах, адзін супраць дваццаці з шабляю не выстаіш?

Бутрым схіліў галаву.

— Мне цяжэй рабіць гэта, ваша вялікасць.

Імператрыца расцягнула напамазаныя вусны ва ўсмешцы, загаварыла атрутна-ласкава.

— А я столькі расказвала сваім сябрам... вунь, тым жа Ланскому, Пратасавай ды Савічне, як спрытна ты рухаешся. Шкада, яны не бачылі... Але ты ж не адмовішся ім гэта паказаць хоць трохі? Учыніць мале-енькі бясшкодны трэнінг? Мы прыдумаем нешта зусім лёгкае і бяскрыўднае, так, сябры?

Лёднік не зварухнуўся.

— Воля вашая, але, баюся, таго відовішча, як мінулы раз, не атрымаецца, ваша імператарская вялікасць.

— Нічога, мы даруем,

Пранціш з трывогай зазначаў, што там, дзе стаялі гвардзейцы, пачаўся нейкі pyx — вядома, азірацца не выпадала... Напэўна, манархіня падрыхтавала помсту... Вунь і Ланскі ў прадчуванні расплыўся ў зласлівай усмешцы. Алесь, падобна, падазраваў тое ж, бо асцярожна зрабіў крок да бацькі... Быццам тут можна было абараніцца ці кагось абараніць.

А Шлісельбургская крэпасць зусім непадалёк.

— Мог быць сярод уладных і вялікіх. Але ўвесь час выбіраеш быць сярод прыніжаных і зняважаных.

— Ha іх баку спаконвеку таксама паэты і Гасподзь, ваша царская міласць, — сумна, але цвёрда прамовіў полацкі Фаўст.

— Што ж, твой выбар. Заместа дыяментаў — гнілыя яблыкі.

Зараз жа гнілы яблык і паляцеў у Чорнага Доктара, запушчаны адным з гвардзейцаў, што змясціліся так, каб не патрапіць выпадкова ў імператрыцу.

Калісьці Бутрым адзін выратаваў студэнтаў Віленскай акадэміі, абараняючы ад кучы расейскіх жаўнераў уваход у аўдыторыю, пакуль удзельнікі патрыятычнай сходкі ўцякалі таемнай дарогай. Пасля Чорнаму Доктару давялося даказваць, што ніхто яму не дапамагаў, і ніякага закалоту не было, і дэманстраваць фехтавальнае майстэрства на вачах царыцы. Тады супраць Бутрыма сапраўды выйшла дваццаць гвардзейцаў, якіх ён мусіў не прапусціць у дзверы, пацяшаючы імітацыяй бойкі прыдворную публіку. Справіўся.

Пасля падрабязнасцей было не дастаць — царыца ў сваіх пакоях зладзіла палачаніну яшчэ адну праверку ягонай спрытнасці, шпурляючы ў яго цукеркамі з вішнёвым начыннем. Вырвіч, звозячы доктара з Паўночнай Пальміры, спалохаўся, што той паранены, а гэта пад кашуляй, на грудзях, цукерка наліпла... Дзіва што тагачасны фаварыт Рыгор Арлоў выправіў Лёдніка прэч, як толькі змог.

Экзекуцыя з гнілымі яблыкамі выглядала здзеклівай пародыяй на тую куртуазную гульню з цукеркамі ў імператарскім алькове. Доктар воляю пакрыўджанай манархіні мусіў усвядоміць, наколькі ён апусціўся, зрабіўшы няправільны выбар... Які смешны і нямоглы стаў... Блазан нікчымны.

Можа, і варта было б даць манархіні спатоліць гнеў. Ну пашпурлялі б гнілымі яблыкамі, як падчас гульні ў снежкі, пасмяяліся б, атрымаў бы няўдзячны ганарлівец найбольш пару сінякоў...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения