Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

А што вучонай паненцы заманецца, нават Вальтэр і Дзідро, якія дзякуючы кепскаму выхаванню пасяліліся ў ейнай галаве, не ведаюць. Хімічныя доследы — гэта яшчэ найменшае зло... А чаму дурное дзяўчо навучылася ў Чорнай Меланхоліі, Пранціш нават задумвацца не хацеў.

Адзін спадзеў, што Дамініка прыгледзіць.

Між тым замітусіліся лёкаі, застукалі чырвоныя абцасы прыдворных, што спяшаліся заняць свае месцы перад візітам манархіні...

Вядома, яна змянілася. Колькі там прайшло, гадоў пятнаццаць? Тады Пранціш адправіўся вызваляць Лёдніка, якога павезлі на суд імператрыцы як дзяржаўнага злачынцу... Вырвіч памятаў маладую жанчыну са светлымі, крыху пукатымі вачыма і ўладнай усмешкай.

Вочы глядзелі стамлёна, павекі набрынялі, зморшчынкі да канца не затынкуеш. I постаць больш мажная, выявілася другое падбароддзе...

Імператрыца цёпла прывіталася з Пацёмкіным, назваўшы яго «душа мая», і ўселася ў фатэль. Пранцішу падалося, нібыта яна адмыслова старалася рухацца хутка і легка. Светлы пагляд абмінаў тройцу ліцвінаў, што ўкленчылі перад ёй, як нешта дужа гідкае. Злева ад імператрыцы прыстроіліся дзве немаладыя фрэйліны: адна высокая, няўклюдная, але вастравокая, ці не тая камер-фрэйліна Ганна Пратасава, якой даверана нават «дэгустацыя» фаварытаў? Другая, круглатварая, з навіслымі над вачыма павекамі, магла быць знакамітай Савічнай, яшчэ адной сардэчнай сяброўкай. Справа ад яе вялікасці, але не зблізу, як некалі нахабны Рыгор Арлоў, пачціва застыў гожы малады чалавек у элегантным атласным строі колеру кавы з малаком, з наіўнымі зялёнымі вачыма, якія на імператрыцу глядзелі аддана, а на Пацёмкіна з бояззю і трохі вінавата. Пранціш здагадаўся, што гэта цяперашні фаварыт, Аляксандр Ланскі. Расказвалі, што ён у палітыку не лез, Кацярыну шчыра абагаўляў... I падобна што банду Чорнага Доктара зноў зрабілі інструментам для палацавых інтрыгаў, і зусім нездарма Пацёмкін прывалок сюды Лёдніка, якога калісьці меркавалі на месца Рыгора Арлова, толькі агаломшаны такім «гонарам» доктар заўпарціўся.

Пацёмкін з грубымі жартачкамі распавёў пра злачынствы марнатраўцы Зорыча і пра ягоны гарэм з балетных дзяўчатак, выстаўляючы нядаўняга саперніка, які быў калісь ягоным сакратаром, недалужным дурнем. Імператрыца і фрэйліны ахвотна пасмейваліся, што сведчыла: для цяперашняга ўладальніка Шклова не было рыбкі ў гэтай рацэ.

Потым гаворка зайшла пра купку махляроў, якія якраз прыехалі да Зорыча з аўтаматам, у якім знайшліся фальшывыя купюры.

Аргументы Каруся былі таксама выкладзеныя... Як і тое, што хітры механізм быў ад пачатку прызначаны ў падарунак манархіні як кампенсацыя за кемпеленаўскага турка-шахматыста. Назіраючы за царыцаю, Вырвіч мог прысягнуць, што ёй ужо ўсё падрабязна даклалі, прысуд вынесены, і цікавіць яе зусім не справа Зорыча.

Калі было названае прозвішча «Лёднік», Ланскі тузануўся, ледзь не падскочыў, спалохана зірнуў на Пацёмкіна, які відавочна насмешнічаў з ягонага пераляку. Праштрафіўся, відаць, унтэр-фаварыт перад аншэф-фаварытам, як называлі ўсемагутнага князя, і той учыніў яму нервовы іспыт.

Абедзве канфідэнткі імператрыцы так і свідравалі вачыма доктара, даволі няўхвальна. А Кацярына нават не глянула на Бутрыма, толькі махнула рукой, што нявольныя госці з палёгкай растлумачылі сабе як дазвол устаць (а спіна як баліць!). Загадала малодшаму Лёдніку падысці.

Алесь пачціва застыў перад уладаркай. Кацярына агледзела яго, ацэньваючы.

— Падобны... Падобны да бацькі... Ды ўсё ж... не тое.

Пры гэтым на бацьку знарок не глядзела... Хоць быў момант — скасавурылася, але зараз жа вочы адвяла.

Ды яна ж баіцца! — раптам здагадаўся Пранціш. — Страшэнна баіцца, як любая звычайная жанчына, пабачыць у выразе твару даўняга знаёмца, як яна пастарэла. А можа, не хоча пабачыць, як пастарэў ён... Вось пройда доктар, значыць, сапраўды нешта было...

— Ну давай, пакажы сваё вынаходніцтва!

I зноў гучаў нежывы голас каўчукавых горлаў, варушыліся чорныя страшныя вусны, круціліся бліскучыя цыліндры, пыхкалі і сіпелі мяхі...

Царыцу зачапіла. Задачкі для аўтаматона так і сыпаліся. Нават Ланскі іх задаваў, радасны радасцю сваёй уладаркі.

Нарэшце Кацярына рашуча павярнулася да Чорнага Доктара.

— У цябе разумны сын, Лёднік.

— Дзякую, ваша вялікасць.

Сказана было няшмат... Але Вырвіч бачыў, як імператрыца нарэшце насмелілася сустрэцца позіркам з бязродным ліцвінам, амаль не хаваючы хваравітую цікаўнасць, і праз пудру на шчоках, што страцілі былую пругкасць, праступіў румянак. I Баўтрамей трошкі прыўзняў куточкі вуснаў у сумнай і светлай усмешцы, якой усміхаюцца даўно прамінуламу — не ўладарцы краіны, якая вось-вось паглыне тваю, а жанчыне...

— Ты цяпер удавец?

Уладарам не ўласцівая далікатнасць. Доктар апусціў вочы.

— Мая страта не перастане кроіць мне сэрца ніколі.

У высока зачасаных напудраных валасах імператрыцы вілася зялёная стужка, нібыта маленькая змейка.

— Міласэрнасць Божая дае нам суцяшэнне. Ты шмат пабадзяўся па свеце, Лёднік. Дзіўна, што паспяваў рабіць навуковыя адкрыцці... Я чытала ў Лейпцыгскім медычным часопісе, здаецца, у мінулым годзе...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения