Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Радзівіліха не збіралася дараваць маладому чараўніку, праз якога пацукі проста на ёй сукенку ў капліцы згрызлі, нарабіўшы багамоліцы скандалу на ўсю Вену. I цяпер Лёднікі ўсё ёй сапсулі: з прычыны недарэчнага прыступу падучкі на вачах аўстрыйскага імператара на ранейшы ўплыў пры венскім двары пані Тэрэза разлічваць не магла... Але гадзіць ворагам не пераставала. Таму папаўзлі чуткі: малады Лёднік — бязбожнік і чарадзей, і доследы ягоныя ад шатана.

Спрыялі чуткам падазроныя паводзіны маладога чалавека: ніхто не заўважаў, каб ён заляцаўся да чароўных і менш чароўных дам, ніхто не бачыў яго ў застоллях ці за гульнявым сталом. Маліўся ён па ўсходнім, схізмацкім, абрадзе. Вызначаўся ганарлівасцю. Трымаў у сябе пацукоў, змей ды іншых пачвараў, якія яго слухаліся, як свайго пана. I ўвогуле ён големаў ды гамункулаў у сваёй лабараторыі разводзіць. А бацька ў маладога прыдворнага механіка — самы што ні на ёсць чорны маг страшэннай моцы.

Напачатку імператар прапускаў чуткі міма вушэй... Бо малады ліцвін дапамагаў свайму начальніку і настаўніку Кемпелену не толькі ж забаўкамі займацца. I станкі на металаапрацоўчых заводах дасканалілі, і абсталяванне для шахтаў. А на знакамітых венскіх стайнях у Хофбургу Аляксандра Лёдніка ўважалі за найлепшага знаўцу конскага арганізма і толькі яму давяралі лячыць асабліва каштоўных белых ліпіцыянскіх коней... А што пад ягоным кіраўніцтвам тыя ліпіцыяны на імператарскім манежы выраблялі — дык старыя машталеры ажно хрысціліся. Здавалася, можа прымусіць каня пацеры чытаць.

Але атрута на тое i атрута, што нельга яе проста сцерці са скуры i забыцца. Раз’есць урэшце да язвы... Механіка пачалі пазбягаць як пракажонага.

А заступіцца не было каму... Кемпелен да былога вучня ахаладзеў і нібыта пабойваўся, што падагравала чуткі пра чарадзейства. Нават адмовіўся працягваць разам з Аляксандрам працу над фонааўтаматонам. А потым і зусім з’ехаў: удала спаткаўся са спадчыннікам расійскага трона Паўлам і ягонай жонкай Сафіяй Даратэяй — тыя падарожнічалі па Еўропе пад імем графа і графіні дзю Hop і былі ўражаныя туркам-шахматыстам.

Каго Кемпелен пасадзіў у аўтамат замест Варонскага, Алесь не ведаў, але цяпер, дзякуючы магіі Баўтрамея Лёдніка, ніхто ўжо не сумняваўся ў механічным турку. Кацярына II, начытаўшыся захопленых лістоў сына і нявесткі пра гэты цуд, захацела яго набыць. Кемпелен адмовіў і з дапамогай цэсарэвіча адправіўся ў турнэ.

Канцлер Каўніц да пана Аляксандра Лёдніка з ягонымі праблемамі быў абыякавы i, як толькі імператар у бок таго паморшчыцца, вышле прэч. Калі не зняволіць.

Чуеш, воўча, рушыць лоўчы... Алесь разумеў, што трэба з’язджаць. I тут якраз падвярнулася вельмі выгадная прапанова: новы ўладальнік Шклова граф Зорыч, разжалаваны фаварыт расійскай імператрыцы, захацеў набыць у падарунак былой каханцы аўтамат маладога венскага механіка, абяцаў фантастычныя грошы і запрашаў да свайго двара.

У прапанове не мелася нічога незвычайнага. Зорыч, сасланы з Санкт-Пецярбурга за празмерную прыхільнасць да азартных гульняў, мантачанне грошай і проста дрымучае глупства, усяляк спрабаваў вярнуць былое становішча. У Шклове, выкупленым за чатырыста пяцьдзясят тысячаў рублёў у Чартарыйскіх і падораным яму ў якасці адступнога ад Кацярыны, чаго толькі не фардыбачыў... Палац як у Санкт-Пецярбургу... Тэатр, балет, кунсткамера, друкарня, дзве фабрыкі, шэсць заводаў, кадэцкая вучэльня па ўзоры знакамітай французскай Брыенскай школы... Каб мог, аблокі пазалаціў бы. У пазыкі ўлез, каб зноў як пры імператарскім двары жыць. Кажуць, шэсць разоў закладваў у Пецярбургскім банку і ў прыватных асобаў сваіх прыгонных у колькасці дзесяці тысячаў душаў...

Двойчы імператрыца ўладанні былога фаварыта наведвала, сузірала раскошу, дзеля яе ўчыненую, але сэрца ейнае засталося халодным. Як кажуць, абпаленую з двух канцоў лучыну толькі нячысцік возьме. Можа быць, атрымаўшы замест васковага шахматыста аўтамат, што ўмее размаўляць, яна ацэніць старанні такога ўважлівага да ейных капрызаў Зорыча? А можа, і зробіць ласку прыехаць, падзівіцца разам на цуд-машыну? А яшчэ лепей — пакліча графа да сябе разам з дарункам... Яе вялікасць любіць з’явы прагрэсу...

I ўсё было б добра, калі б Баўтрамею Лёдніку раптам не даслаў ліст калега з Венскага ўніверсітэта. Пытаўся пра нейкія медычныя праблемы і між іншым віншаваў з удалым гешэфтам сына. Недарэмна малады чалавек вучобу кінуў. Вось пашанцавала геру Аляксандру — граф Зорыч незвычайна багаты і шчодры мецэнат. Нават Вальтэр склаў у ягоны гонар ухвальную оду. Вядомыя навукоўцы, у тым ліку з Вены, за шчасце лічаць паехаць у Шклоў працаваць. Так што малады вынаходнік мусіць падзякаваць княгіні Тэрэзе Радзівіл — гэта ж менавіта яна, сціплая дабрадзейка, зрабіла пратэкцыю аўтамату гера Аляксандра Лёдніка перад графам Сымонам Зорычам, вельмі горача графу рэкамендавала замовіць механізм разам з механікам.

Лягчэй было паверыць у тое, што ліпіцыянскія коні навучыліся гаварыць, чым што пані Тэрка з добрымі намерамі зладзіла выезд Алеся ў Шклоў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения