Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

Пранціш нават раздумваць не стаў, загадаў падрыхтаваць неабходнае ў дарогу, прыхапіў невялікі атрад гайдукоў ды рушыў разам з Бутрымам у тую частку беларускай зямлі, якую адхапіла Расея, — пераймаць ягонага хлапца.

Аказалася, яго перанялі раней, непадалёк ад Шклова, сам князь Пацёмкін, які па дарозе ад Крымскіх баталій чамусь прыехаў інспектаваць уладанні Зорыча і затрымаўся ў сваім новым маёнтку Дуброўна.

Вырвіч адразу згадаў, што Пацёмкін — той, на каго шпягуе нягоднік Мануцы...

Венскі механік калі і не быў арыштаваны, дык знаходзіўся пад аховай. Бацьку і дзядзьку Пранціша сустрэў без асаблівай радасці. Зноў палічылі за шчаўліка, якога нельга пакідаць аднаго. Сам выблытаўся б. А так усе патрапілі ў адну пастку.

Вяроўку пляўком не пераб’еш. Давялося некалькі дзён карыстацца гасціннасцю Дубровенскага маёнтка, які яшчэ нядаўна належаў Аляксандру Сапегу, і чакаць, пакуль прыедзе князь, што зажадаў сам пазнаёміцца з заказам графа Зорыча.

Зрэшты, усё больш маёнткаў ад старых ліцвінскіх родаў пераходзіла расейцам... Парадкі, натуральна ж, мяняліся. Як калісь праваслаўныя цэрквы аб’яўлялі адну за адной уніяцкімі храмамі, так цяпер — наадварот. I зноў прыхаджанаў ніхто не пытаўся. Прыходзяць сяляне на службу ў сваю цэркаўку, і бацюшка часцей за ўсё той самы, а ўжо і ён, і яны іншае веры... I нясіце блюзнерскія кнігі ды абразы на знішчэнне.

— Галоўнае, каб бізунамі нікога не перахрышчвалі, — уздыхаў Лёднік. — Але... Не з нашым беларускім шчасцем.

Як ні вынюхваў Вырвіч — дакладных звестак не здабыў. Толькі што Зорыч нечым моцна праштрафіўся, і ягоны колішні начальнік, а цяперашні вораг Пацёмкін збіраецца яго з гучным скандалам размазаць, як сырое цеста.

Няма нічога горш, чым блытацца пад нагамі дзвюх уплывовых асобаў, што б’юцца міжсобку.

Замест дрэсіроўкі мышэй малады Лёднік цяпер рабіў маленькіх механічных чалавечкаў, якія маршыравалі па стале і нават танчылі. Ужо весялей.

Пранціш пачаў быў выпытваць пра венскія балі, піўніцы ды вясёлыя камяніцы... Няўжо ні разочку ніводную пекную аўстрыячку за локцік не прытрымаў, з карчмарачкай не перамігнуўся?

— У маім жыцці была адна жанчына. Іншай не будзе. Няхай яна кахала не мяне — гэта нічога не мяняе.

Вырвіч ажно разгубіўся. Ад смерці Праксэды прайшло пяць гадоў.

— Алесю, ты ж быў зусім юны...

— Я заўсёды яе кахаў i буду кахаць.

Ну, шмат хто такое дакляраваў... Галоўнае, каб у хлапца быў шанец парушыць сваю адналюбскую прысягу. Бо цяперашняя карціна выглядала зусім пагана. Каб яшчэ зразумець яе падставу...

А вось цяпер, падобна, i з’ясуецца.

З-пад ніжняй дошкі фонааўтаматона адзін з гвардзейцаў дастаў пачак банкнотаў і махаў ім у паветры, як веерам падчас страшэннай гарачыні. Мяркуючы па разгубленым твары Алеся, хлопец ведаць не ведаў пра такое змесціва... А вось яшчэ нейкая металічная пласціна ў той жа схованцы...

Пранціш схаладнеў: бачыў ён падчас сваёй судзейскай практыкі такую пласціну... I кончыўся той эпізод прысудам на горла. Бо гэта была прылада фальшываманетчыкаў для друкавання падробных грошай.

Пацёмкін прыжмурыў вочы, жывое ды мёртвае, аднолькава пагрозна.

— Ну вось, цяпер усё ясна... Хто хаўруснічаў з махлярамі Зановічамі... Тыя, значыцца, з паганцам Салмаранам выправіліся ў экіпажы ў Маскву, а вы — сюды, праз мяжу? Надакучыла прыкрываць банкноты гульнявымі картамі, у аўтаматы вырашылі іх запіхваць? Адкуль везлі фальшыўкі? З Караляўца? Ці з самой Вены?

Вось гэта патрапілі ў дзёгаць... Пранціш чуў краем вуха пра братоў Зановічаў, Марку ды Ганібала, непераможных картачных гульцоў, якіх рэкамендаваў шклоўскаму ўладару ягоны прыдворны Салмаран, прайдзісвет, хоць і вучань Вальтэра. Зорыч быў у клопатах, як расплаціцца з крэдыторамі, браты паабяцалі, што, калі той аддасць ім кіраўніцтва Шкловам, будуць яму па сто тысячаў на год здабываць. Ну і здабывалі, сыпалі грашыма шчодра... Наладзілі друкаванне гульнявых картаў, нават Вырвіч такімі ў фараона рэзаўся. А яно вось што... Зладзілі вытворчасць падробак... Дзяржаўнае злачынства. Як давесці сваю недатычнасць? Шклоў цяпер належыць Расіі, і законы тут іхнія, да Трыбунала не звернешся, пра шляхецкія вольнасці не нагадаеш.

I больш чым верагодна, што паведамілі Баўтрамею Лёдніку трывожныя звесткі пра сына таксама невыпадкова... Каб кінуўся да яго і разам патрапіўся ў пастку. Без падпалу дровы не гараць.

Лёдніку, відаць, гэта таксама ў галаву прыйшло, бо прашаптаў сябру са скрухай:

— Прабач...

Успомніў пра алей, калі кашу з’елі...

Пацёмкін устаў, пацягнуўся, як дужы звер.

— Заўтра прыедзе мой пляменнік, магілёўскі губернатар Энгельгард, ён і зоймецца вашымі шалберскімі мосцямі. Усё ягоным падручным раскажаце.

Раптам Карусь — бух на калені... Зусім не ўласцівае ганарыстаму дзікуну дзеянне.

— Ваша светласць, дазвольце, я давяду, што прадметы, якія вы дасталі з аўтаматона, былі кімсьці падкладзеныя толькі тут, у Дуброўне.

Пацёмкін зіркнуў на дзёрзкага, як на муху ў сваім кубку.

— Ты яшчэ хто?

— Калістрат Роўба, чаляднік пана Лёдніка.

Чорны Доктар тут жа паправіў:

— Ён вольны чалавек, ваша княская мосць, і мой вучань.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Андрей Родионов , Георгий Андреевич Давидов

Фантастика / Приключения / Альтернативная история / Попаданцы / Исторические приключения