1-ы афіцэр.
Толя, Зіна, ну праспявайце яшчэ што-небудзь.1-я дама.
У вас цудоўны дуэт!Радчук.
Браточкі, позна ўжо.Зіна.
Ага, праўда, позна.2-гі афіцэр.
Ды не ламайцеся вы, як правінцыяльныя салісты!3-ці афіцэр.
Толя, ты ж казаў, што нейкі раманс напісаў.Радчук.
Я толькі матыў падабраў, а словы напісаў Міша.2-я дама.
Ды ну! Міша, дзе вы?2-гі афіцэр.
Вось ён!3-я дама.
Не чырванейце, Міша. Лермантаў, кажуць, таксама з рамансаў пачынаў.1-я дама.
Папрасіце Толю, няхай праспявае з Зінай.Багатаў.
Калі ласка.2-я дама.
Толя, аўтар дазваляе.Багатаў.
Давай, Толя, усё роўна не адстануць.Радчук.
Ну што ж… паспрабую, калі вытрымаеце… Толькі гэта надзвычай асабістае… Не для масавага ўжывання, так сказаць…1-я дама.
Тым лепш!Радчук
, Зіна (Радчук.
Ну от.Зіна.
Нас зноў пакінулі?Багатаў
(Радчук
(Багатаў
(Зіна.
Праўда, праўда, Міша… Аж за душу бярэ…Багатаў.
Вы проста цудоўна праспявалі.Радчук.
Ну, гэта ўжо само сабой.Багатаў.
О, «Развітальны вальс»!Зіна.
Чаму развітальны?Багатаў.
Ён так называецца. Хадзем патанцуем. (Зіна.
А мы?Радчук.
А мы тут будзем танцаваць свой «Развітальны вальс».Карціна другая
Радыст
(Я — крэпасць! Я — крэпасць, чуеце мяне?! Прыём.
Я — крэпасць! Я — крэпасць, чуеце мяне?! Прыём.
Кукушкін.
Слухай, дружа.Радыст.
Я — крэпасць! Я — крэпасць!Кукушкін.
Ды пачакай ты!Радыст.
Вы чуеце мяне? Прыём…Кукушкін.
От жа цецярук! (Радыст
(Кукушкін.
Слухай…Радыст.
Ты, здаецца, ля сцяга стаіш?Кукушкін.
Ля сцяга.Радыст.
То і стой. Вартавы не размаўляе.Кукушкін.
Ведаю. Ты толькі скажы: няўжо табе ніхто так і не адгукаецца?Радыст.
Ты ж чуеш.Кукушкін.
Як жа гэта зразумець?Радыст.
Як сабе хочаш.Кукушкін.
Можа ў цябе там сапсавалася што?Радыст.
Нічога не сапсавалася.Кукушкін.
А можа…Радыст.
Ды адкасніся ты, назола на маю душу! Стой як мае быць!Кукушкін.
То ўжо не твой клопат.