Радчук.
На валу Паўночных варот заляглі немцы!Авілаў.
Хто ў абароне?Радчук.
Чалавек трыста з усіх часцей гарнізона. Разам са мной прыйшлі і заселі там.Авілаў.
Разбі іх па тры роты.Радчук.
Слухаю.Авілаў.
Роты правага, левага і цэнтральнага крыла.Радчук.
Ёсць.Авілаў.
Вазьмі ў артдывізіёне гранаты і перадай на абарону варот.Радчук.
Ёсць.Авілаў.
Па валу — агонь са счацвяронага кулямёта!Радчук.
Ёсць — агонь!Авілаў
(Радчук.
Не дрэйфлю, таварыш маёр!Авілаў.
Ты мне тут мандраж не разводзь! Калі што заўважу — прыстрэлю к чортавай мацеры, і рука не скаланецца!.. Не хапала, каб і байцы, гледзячы на цябе, зубамі пачалі клацаць са страху!Радчук.
Не будуць, таварыш маёр!Авілаў.
Ты дзе, між іншым, майго ваенурача падзеў?Радчук.
Не ведаю, таварыш маёр, мы развіталіся яшчэ да артналёту.Авілаў.
Бабнік шалапутны. Лындаў да світання, а цяпер — не ведаю!.. У мяне тут раненых — штабялі, а праз цябе яна не паспела прыбыць у размяшчэнне часці!Радчук.
Калі яшчэ жывая — прыбудзе!Авілаў.
Прыняць камандаванне цэнтральным крылом форта!Радчук.
Ёсць — прыняць камандаванне! Дазвольце ісці?Авілаў.
Падцягні штаны, рэмень… Вось так… Ідзі!Аксіння.
Выклікаў мяне?Авілаў.
Выклікаў.Аксіння.
У чым справа? Хутчэй! Мне некалі.Авілаў.
Ты для мяне зараз не жонка, а сувязная! I размаўляй з камандзірам як мае быць! Зразумела?Аксіння.
Зразумела.Авілаў.
З Каламійцавым сувязь перарвана. Прабірайся да яго ў роту і перадай мой загад — праверыць усе супрацьгазы. Немцы рыхтуюцца закідаць яго роту слёзатачывымі гранатамі.Аксіння.
Ох, сволачы!Авілаў.
Не лаяцца ў страі!Аксіння.
А ідзі ты! Усё?Авілаў.
Усё. Ідзі.Аксіння.
Цераз плячо паварочвацца?Авілаў.
Хоць цераз галаву — толькі хутчэй!Вось так, камісар… Праз Усходні форт немца не прапушчу… Убачыш Трубачова — падзякуй ад мяне, што баявую тэхніку не разабраў… Вельмі ж спатрэбілася! Ты б толькі пабачыў, колькі немцаў мы тут навалілі!.. А будзе яшчэ больш… Сталі насмерць! Да апошняга!.. Ля Холмскіх варот таксама, чую, бой… Няўжо ты там? Стой, камісар, я памагу табе! Агнём і контратакамі адцягну немцаў на сябе!.. Стой да апошняга! А пакуль прабач, іду ў бой…
Зімін.
Так…Трубачоў.
Што будзем рабіць?Зімін.
Невядома, на якім мы небе.Трубачоў.
Што не на сёмым — галавой ручаюся.Зімін.
Гэта ўжо ясна, як божы дзень.Трубачоў.
Колькі нас тут асталося, колькі выйшла з крэпасці, колькі забітых і раненых, дзе і якія часці арганізавалі абарону — нічога невядома.Зімін.
Так мы ваяваць тут не зможам.Трубачоў.
Трэба наладзіць сувязь хоць бы з суседнімі вузламі абароны і паспрабаваць утварыць хоць якое-небудзь адзінае камандаванне.Зімін.
Можа пачнём з сябе?Трубачоў.
І я так мяркую.Зімін.
Дык вось. Ты — кадравы камандзір, ты і ўзначаліш абарону.Трубачоў.
Калі вы будзеце камісарам гарнізона.Зімін.
Гэта мне і па штату паложана.Трубачоў.
А лейтэнанта Багатава — начальнікам штаба.Зімін.
Ранены ён.Трубачоў.
А я сёння не сустракаў ніводнага цэлага камандзіра.Зімін.
Як ты, Багатаў, дыхаеш яшчэ?Багатаў.
Пакуль дыхаю.Зімін.
Дыхай, браце, штабістам будзеш.Багатаў.
Няхай. На бязрыб’і і рак — салавей.Зімін.
Не прыбядняйцеся.Багатаў.
Крыві б мне крышку падкачаць. Свая ў халявы пайшла. Стаю літаральна па калені ва ўласнай крыві…Зімін.
А ты сядай… (Багатаў
(Зімін.
Дык што ж мы маем на сённяшні дзень, як кажуць?Трубачоў.
Поўную блакаду крэпасці.Зімін.
Раз.Трубачоў.
Велізарныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.Зімін.
Два.Багатаў.
Некалькі раз’яднаных вузлоў супраціўлення.Зімін.
Тры. Радыст, нічога новага?Радыст.
Нічога, таварыш камісар.Зімін.
Чатыры.Трубачоў.
Крэпасць асталася без вады.Зімін.
Пяць.Багатаў.
Да трохсот жанчын і дзяцей.Зімін.
Шэсць.Трубачоў.
I вялізную надзею на контрнаступленне нашых дывізій пад Кобрынам.Зімін.
Сем! I гэта самае галоўнае. Адгэтуль і задача: трымацца да падыходу нашых часцей. Згодзен, начальнік?Трубачоў.
Толькі так!Зімін.
Начштаба?Багатаў.
Адступаць жа ўсё роўна няма куды.Зімін.
Кропка. Пішы, Трубачоў, загад.Трубачоў
(