Зімін.
Вы не ўяўляеце, што гэта азначае, калі байцы будуць ведаць, што ёсць гарнізон, ёсць камандаванне!.. Яны ж насмерць будуць стаяць!Марына.
Мы — да вас.Зімін.
Калі ласка.1-я жанчына
(Зімін.
Спачатку супакоіцца.2-я жанчына.
Вам лёгка сказаць!3-я жанчына.
А ў нас — дзеці!4-я жанчына.
Мая дзяўчынка паранена…Зімін.
I ў нас многа раненых ды забітых.Трубачоў.
I будзе яшчэ больш.1-я жанчына.
А далей?Зімін.
I далей тое самае… Толькі яшчэ цяжэй. Гэта і вы мусіце ведаць.3-я жанчына.
I што ж будзе? Чаго чакаць?Трубачоў.
Падыходу нашых часцей.4-я жанчына.
А яны прыйдуць?Зімін.
Прыйдуць!1-я жанчына.
А калі не?Трубачоў.
Калі б мне так сказаў вайсковец — на месцы расстраляў бы! Вы — жанчына.1-я жанчына.
Не шкадуйце. Усё роўна адзін канец.Зімін.
Так мы, дарагія мае, не дойдзем да тропу.5-я жанчына.
Троп толькі ў адным: трэба ратавацца!Галасы.
Во, во! Правільна!5-я жанчына.
Ратаваць дзяцей і самім выходзіць з гэтага пекла!Зімін.
А як?5-я жанчына.
Прабіце нам ноччу выхад з крэпасці, і мы пойдзем. I самі ідзіце!2-я жанчына.
I як мага хутчэй!Трубачоў.
Прабіваць выхад, на жаль, позна ўжо. Крэпасць блакіравана з усіх бакоў. А ісці напралом — загінем.Зімін.
Нават калі б і можна было прарвацца — мы ўсё роўна не пайшлі б з крэпасці.1-я жанчына.
Чаму?Зімін.
Перад крэпасцю мы затрымалі вялізныя сілы праціўніка. I чым больш мы будзем трымаць іх тут, тым лягчэй будзе нашаму камандаванню нанесці контрудар і прыйсці на дапамогу.2-я жанчына.
Толькі ці прыйдуць?Зімін
(3-я жанчына.
Армія можа і не адступіць, а крэпасць не вытрымае.Зімін.
Вытрымае ці не, але стаяць мы будзем да апошняга патрона. Вы — жонкі камандзіраў і ведаеце, што такое воінскі абавязак.2-я жанчына.
Але дзеці, з дзецьмі што рабіць! Яны ж воінскага абавязку на сябе не бралі!3-я жанчына.
Няхай мы загінем, а ім жа трэба жыць!Марына.
А я што кажу? Схавайма дзяцей у надзейныя закуткі, а самі пойдзем шукаць склады… Можа хоць што-небудзь знойдзем і для дзяцей, і для байцоў. Будзем падтрымліваць іх! А ісці нам адгэтуль няма куды і няма чаго! Мой муж сёння загінуў, і я нікуды не пайду, пакуль не задушу хоць аднаго фашыста!.. Не пайду, таму што ў каземаце мой сын, ён верыць, што прыйдуць нашы і выратуюць яго!.. Я не магу весці малога на прарыў, каб якая куля прабіла яму галаву ці сэрца!.. А калі ўжо наканавана загінуць, то ўсёй сям’ёй астанемся пад руінамі… Разам з бацькам і мужам!.. I калі б ён жывы быў — таксама не пайшла б ад яго зараз. Адно нам наканавана з імі!.. Ды годзе хлюпаць! Не будзьце вы бабамі! Хадзем лепш раненых з-пад руін выцягваць, бінты шукаць! А зрэшты — таксама на сцены! Толькі не апускайце рукі, любыя вы мае!.. Там раненыя паміраюць, дзеці чакаюць, а мы тут як авечкі перапуджаныя!.. Ім трэба боем камандаваць, а не нашы мокрыя насы падціраць!.. Даволі, пайшлі! Я ў вас буду за камандзіра! (Багатаў.
Во баба!Трубачоў.
Любога палкоўніка за пояс заткне.Зімін.
Мы тут пыкалі-мыкалі, а яна адразу быка за рогі! Ёй бы — камісарам!Марасян
(Зімін.
Давай.Марасян.
Усё.Зімін.
Што — усё?Марасян.
Прыкончылі! Гналі да варот і яшчэ за вароты! З гарачкі аж у нямецкія пазіцыі ўрэзаліся!Зімін.
Вось гэтага я і баяўся.Марасян.
Нічога страшнага, таварыш камісар!Зімін.
Усе вярнуліся?Марасян.
Здаецца, усе. Толькі Кукушкіна не далічыўся.Зімін.
Забіты?Марасян.
Не ведаю.Зімін.
А ў самога што?Марасян.
Не пашанцавала.Трубачоў.
А па-мойму, — наадварот.