Радыст.
Я — крэпасць! Я — крэпасць! Чуеце мяне? Прыём… Я — крэпасць! Я — крэпасць!..Зіна
(Багатаў.
На сценах.Зіна
(Багатаў.
Я.Зіна.
Ранены?Багатаў.
Ужо.Зіна.
Добра перавязалі?Багатаў.
Здаецца, нішто.Зіна.
Не ведаеш, дзе Толя?Багатаў.
Дзе-небудзь за Брэстам.Зіна.
Як… За Брэстам?Багатаў.
Вельмі проста. Раніцой нейкая часць прарвалася з крэпасці. I ён там быў.Зіна.
Ну што ж… Можа правільна зрабіў…Багатаў.
Толькі б я на яго месцы цябе тут не пакінуў.Зіна.
А я нікуды і не пайшла б. Бачыў, колькі раненых?Багатаў.
Будзе яшчэ больш.Зіна.
Я ўжо нічога не магу зрабіць… Усё, што было пад рукамі, — усё пайшло… Зараз шматкую на бінты салдацкія гімнасцёркі, бялізну… рамянямі кроў спыняю… Але яе столькі, што нічым ужо не спыніш…Багатаў.
Трымайся, Зіна.Зіна
(Багатаў.
Дарэмна. На беразе кожны крок пад агнём.Зіна.
Ведаю! Але што рабіць? Акрамя байцоў, ёсць раненыя дзеці, жанчыны… Міша, каб ты бачыў раненых дзяцей… Як гэта страшна!.. Няма сілы глядзець на пасівелых ад гора жанчын!.. Няхай камісар дае ім вінтоўкі, гранаты! Няхай і яны страляюць у гэтых звяруг, няхай зубамі рвуць іх за глоткі за сваіх дзяцей, толькі нельга пакідаць небарак адных са сваім горам!.. (Радыст.
Я — крэпасць… Я — крэпасць! Прыём.Багатаў.
Радыст!Радыст
(Багатаў.
Што ў цябе там чуваць?Радыст.
Увесь эфір у немцаў… Нямецкія маршы, каманды, музыка… Глушаць — проста страх.Багатаў.
Разумееш па-іхняму?Радыст.
Збольшага.Багатаў.
Пра што яны там?Радыст.
Амаль увесь дзень Гітлер бушуе… Аж ахрып… Выхваляецца: быццам па пяцьдзесят кіламетраў рушылі па ўсяму фронту… Брэша, сабака.Багатаў.
Толькі пра тое нікому ні слова. Зразумеў?Радыст.
Зразумеў, таварыш лейтэнант.Багатаў.
Давай далей.Радыст.
Слухаю. (Зімін
(Радыст.
Усё тое ж, таварыш камісар.Зімін.
Ну гэта ўжо чортведама што!Радыст.
Глушаць, ніяк не прабіцца.Зімін.
Прабівайся, любы, як толькі можаш — прабівайся! Хоць кроў з носа!Радыст.
Батарэйку новую не шкодзіла б…Зімін.
Гэта не так проста, як табе здаецца… Паглядзеў бы, што робіцца за сценамі. Чуеш?.. Ну, Марасян! Ох жа малайчына! (Трубачоў!
Трубачоў.
Я.Зімін.
Як ты сюды?Трубачоў.
Мне сказалі, што вы тут.Зімін.
Я ж думаў, што ты ў 44-м!Трубачоў.
Дзе вы бачылі! Амаль цэлы дзень прабіваўся да свайго палка, ды так і не прабіўся…Зімін.
Авілава не сустракаў?Трубачоў.
А ён, відаць, у 44-м.Зімін.
Няма яго там.Трубачоў.
Ну от табе і маеш… Камандзіра палка няма, намеснік не можа прабіцца, уяўляю, што там зараз. (Зімін.
Што там зараз — магу загадзя сказаць: хаос! Як і ва ўсёй крэпасці. Эх, Авілаў, Авілаў!.. Убачыць бы цябе зараз… На калені б стаў… У нагах поўзаў бы… Хоць на чорта яму маё пакаянне!.. Ён і не зірнуў бы на мяне… А чалавека судзіць збіраліся, што прадбачыў сённяшні дзень! Як бы мы глядзелі яму ў вочы — не ўяўляю!.. Як бы я хацеў пабачыць цябе сёння!..Авілаў.
Не бядуй, камісар… Можа яшчэ і пабачымся… А я жывы! Жывы і вяду бой ва Усходнім форце! (Радчук.
Дазвольце!Авілаў.
Што ў цябе?