Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

Вікторыя нарэшце перагарнула некалькі старонак:

– Адзін з людзей-пісьменнікаў, што да апошняга дня вёў Летапіс першых людзей, напісаў: «Страшна было, калі знік першы з матэматыкаў. У нас ніхто ніколі не знікаў. Усе хадзілі прыгнечаныя – да гэтага моманту не верылі, што сапраўды можна знікнуць. Ніхто не думаў, што спатрэбіцца знікнуць. Другі, таксама матэматык, знік хутка пасля першага – ніхто не здолеў здзівіцца. А навіны пра трэцяга, чацвёртага і далейшых прымалі як належнае.

Усе яны пакідаюць па сабе новых людзей. Дакладней, гэта не людзі, а адметныя – маленькія, знешне падобныя да нас, але наўрад ці з іх вырастуць сапраўдныя людзі.

Я бачыў на свае вочы. Калі б не было так страшна і безнадзейна ад сутнасці, я б сказаў, што гэта прыгожа. Цела млявее, лягчэе, падпарадкоўваецца плыні паветра. Павольна, пачынаючы ад валасоў, ад кончыкаў пальцаў, рассыпаецца на мноства драбнюткіх пясчынак, пылінак, што папялеюць ад двух агеньчыкаў, пакуль тыя не згаснуць. Калі агеньчыкі – розум і душа – згасаюць, а ад цела застаецца не больш як жменя попелу, у глыбіні яго зніадкуль запальваюцца новыя розум і душа, што ўтвараюць вакол сябе з попелу новае цела.

Я ніколі не бачыў маленькіх людзей. Ёсць у гэтым боль, але ёсць і свой цуд, свая радасць. Радасць разбурэння старога дзеля новага? Так сябе і суцяшаю. Толькі не ведаю, якое будзе гэтае новае. Людзям-філосафам было б тут пра што падумаць. Ястаў занадта эмацыйным улетапісе. Зрэшты, наўрад ці хтосьці будзе дакараць за гэта.

Шэрыя забіраюць малых, каб выхаваць бяспечнымі служкамі. На іх радасць, тыя растуць хутка, патрабуюць мала, амаль не супраціўляюцца і добра засвойваюць усё, чаму іх вучаць. Усё адно каменнавокім не падабаецца, што людзі абавязкова пакідаюць па сабе адметных – спрабавалі іх забіваць, але нават бяспраўныя нашчадкі людзей могуць сысці з жыцця толькі па ўласнай волі. Колькасць 121 – непахісная. Дакладней, 120 – ні Самотніка, ні яго нашчадкаў ніхто так і не бачыў.

Нас засталося шасцёра – з тых, першых людзей. Мы дамовіліся, што знікнем сёння ўсе разам. Для гэтага трэба заплюшчыць вочы, згасіць слых і тактыльныя адчуванні, спыніць дыханне, сэрца і думкі – і тады перастанеш існаваць, а на тваім месцы з’явіцца новы чалавек, які будзе бачыць, слухаць, адчуваць, дыхаць і думаць па-новаму. Напэўна, гэтыя словы павінны даваць надзею.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика