Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

Калі б на парозе з’явіўся сам Лёс і працягнуў пэндзаль і фарбы, якімі малюе чалавечыя жыцці, гетман Аляксандр не так здзівіўся б, як пабачыўшы Вікторыю – сярод ночы, захутаную ў анучы ды хусткі да таго, што постаць яе перастала нагадваць чалавечую. Яна распавядала пра змову з князем, пра тое, што яна цяпер і сваім і чужым здрадніца, ні на што не здольная і нічога не вартая, не можа трымаць усё ў сабе і не мае каму распавесці. А ён глядзеў і бачыў сусвет за яе плячыма.

Вось ён – той вой, што спачуваў няшчаснай адметнай, якая апынулася ў вязніцы з уласных мараў і няздольнасці іх спраўдзіць. У вызначаную ноч, пасля свята ў гонар князя, гетман цішком дасць воям праспацца і сам стане на варту. Тыя, нязвыклыя абмяркоўваць загады, змаўчаць. Вікторыя ўратуе сваіх даражэнькіх адметных. А ён, гетман? Як-небудзь выжыве. Уцячэ далёка ад княскай валтузні, пазбавіцца звання, грошай, але займее волю. А можа, папрасіцца да Вікторыі ў паселішча? Пэўна, паступіцца дзеля яго правілам не дапускаць туды нікога звычайнай крыві.

Калі думкамі гетман быў у паселішчы: будаваў хату, узорваў зямлю, даглядаў жывёл – карацей, жыў шчаслівымі штодзённымі турботамі, – прыбег служка сказаць, што князь кліча да сябе.

Яго Светласць выглядаў задуменным. Гэта азначала, што нейкая частка жыцця выбівалася з сістэмы яго ўяўленняў – недаравальна і незваротна. У такія моманты князю як малому дзіцяці патрэбны быў дарослы, які растлумачыў бы, што адбываецца, а яшчэ лепш – сказаў, што рабіць.

– Я даведаўся, што мой асабісты дарадчык спачувае адметным. Нічога добрага ён ім не зрабіў, але больш ён мне не дарадчык – зняў яго з пасады. А вось з шыбеніцы яго шчэ пару дзён не здымуць – іншым на пострах.

Гетман бываў на баях і ў аблавах, цудам ратаваў жыццё сабе і іншым. Але ніколі дагэтуль у яго так не падкошваліся ногі. Князь працягваў:

– Я вырашыў прызначыць цябе дарадчыкам. Як толькі перадасі справы новаму гетману, можаш пераехаць з казармаў у палац. Таксама ты цяпер вольны завесці сям’ю.

Бывалы вой сабраў апошнія сілы, асцярожна хітнуў галавой і выйшаў з княскіх пакояў. Яго Светласць здзівіўся: такія прапановы мусяць прымаць з радасцю і ўдзячнасцю. Пэўна, дарма сказаў, як скончылася жыццё папярэдніка.

Яшчэ простым воем гетман вырашыў, што ўзнімецца так высока, як дазволіць абраная ім лесвіца. Некалькі гадоў стоячы на верхняй драбіне, ён думаў, што вышэй – толькі паветра, і можна ці трымацца на апошняй прыступцы, ці рызыкнуць ступіць у паветра і абрынуцца. І вось перад ім паклалі яшчэ адну дошку, з якой адкрываюцца зусім іншыя краявіды і магчымасці. Быць у палацы, перастаць рызыкаваць, бачыць толькі вабноты прыдворных дам, пазбавіцца ад страшнага сну, у якім штоноч паміраюць дзясяткі вояў і ты не можаш нічога зрабіць. У яго будзе сям’я, нашчадак, якога ніхто не пакіне бязбацькавічам і які не выбера вайсковую справу.

Перад вачыма з’явіўся твар Вікторыі: недаверліва-шчаслівы, абнадзеены і спужаны. Як яна пракляне яго, калі ён не дапаможа!

Ноччу перад нападам Вікторыі не спалася. Яна ўгаворвала сябе, што ўсё будзе добра, бо да справы далучыліся два лепшыя гетманы з абодвух бакоў, бо план складзены і вывучаны да кожнай пясчынкі, якая ўпадзе за гэты час у гадзінніку.

Калі ў дзверы спужана пастукалі, Вікторыі палягчэла: яна даведаецца, што здарылася.

На парозе стаяў вой: скураная куртка, зашпіленая не на тыя гузы, тапырылася і расхіналася, шалом спаўзаў на вочы, гора-абаронца ніяк не мог уссадзіць яго на месца. І ніяк не мог прыдумаць, што казаць.

– Я… не паспеў на збор! Атрад сышоў без мяне.

Вікця прыхінулася да дзвярэй. Няўжо гэта ўсё, што магло яе непакоіць? Унутраны голас казаў, што спазненне аднаго з вояў – прадвестка бяды, а не сама бяда.

– Склікай войска ў поўнай гатоўнасці. Падрыхтаваць коней! Сустракаемся ля брамы.

Уладзь, якога новы атрад сустрэў па дарозе, пацвердзіў самыя вялікія страхі.

Вікторыя старанна вычышчала і імя, і вобраз княскага гетмана з самых глыбінь памяці і сэрца, знішчала кожны ўспамін, звязаны з ім. Кожную зніклую думку займала новая: як ён мог? Калі нешта змянілася, чаму не папярэдзіў? Калі перадумаў, то чаму ўдаваў шчырае спачуванне?

І вось ліст. Хуткім почыркам пазначаны дзень, час, месца, дзе чакаць яго. Ні тлумачэнняў, ні прабачэнняў. Быццам яна мусіць бегчы па першым яго пакліканні, як дурнічка, што толькі рада верыць кожнаму новаму падману.

Дачакаўшыся ночы, яна пабегла. Яшчэ ніколі падземны тунэль за межы паселішча не быў такім доўгім і змрочным, ніколі не свяцілася так яскрава пляма начнога лесу.

Яна пабачыла цёмны сілуэт між дрэў на тым беразе. Сэрца здраджвала кожным стукам. Можа, ён хоча папрасіць прабачэння і прытулку? Яна прыме яго ў паселішчы, абароніць і ад чужых, і ад сваіх, калі трэба. І ён стане на правільны бок.

Але ён павінен папрасіць. Ён падаў руку:

– Навідавоку небяспечна, адыдземся. Вікторыя неахвотна выбралася з чоўна – яна кепска пачувалася на «чужой» зямлі, за рачной мяжой. Дрэвы, між якіх яны ішлі, цягнуліся сваімі каравымі пальцамі да пяшчотных плячэй пад плашчом, хоць мала чым адрозніваліся ад дрэў на «сваім» беразе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика