Читаем Чорная панна Нясьвіжа полностью

Кракаў. Каралеўскі палац. Пакоі каралевы Боны.

Уваходзяць каралева Бона і Радзівілы.

Радзівіл Чорны.

Мы дзякуем вам шчыра, каралева,

Што вы ў такі для вас нялёгкі час

Змаглі прыняць нас.

Бона.

Слухаю.

Радзівіл Чорны.

Кароль як?

Бона.

Надзеі, князь, ужо зусім няма,

Наш уладар паўстане перад Богам

Не сёння заўтра.

Радзівіл Чорны.

Літасцівы Бог!

Прымі свайго пакорлівага служку

Ласкава. I занадта не судзі.

Бона.

Я слухаю.

Радзівіл Чорны.

У Кракаў нас прыслалі

Два абавязкі: перад сваім родам

I перад каралеўскаю сям'ёй.

Бона

Я слухаю.

Радзівіл Чорны.

Адкрыць я тайну мушу.

Наша сястра і сын ваш Жыгімонт

Каханнем моцна звязаны.

Бона

Няўжо?

Радзівіл Чорны.

Паверце, я хацеў гэта спыніць. Сястра яму не пара.

Бона

Гэта праўда.

Радзівіл Руды.

Але яна й не цацка для забавы.

Род Радзівілаў — самы годны род

Ў Вялікім княстве.

Радзівіл Чорны.

Я зрабіў усё.

Усё, што толькі мог, каб перашкодзіць

Ім сустракацца.

Бона.

Ну і урэшце што?

Радзівіл Чорны.

Ды іх нядаўна тайна павянчалі!

Бона.

Што, гэта праўда?

Радзівіл Чорны.

Праўда, каралева.

Я з тым плябанам сам размову меў!

Ён іх вянчаў па просьбе Жыгімонта.

Радзівіл Руды.

Ці па загаду.

Бона

Гэта можа быць.

Ды толькі ўсё, што робяць па-зладзейску,

Употайкі, цішком — не трэба Богу,

А значыць, непатрэбна будзе ўсім!

Я гэты шлюб ніколі не прызнаю.

I Польшча не прызнае! I касцёл!

Бо з прынцам можна ўпотайкі кахацца,

Ды толькі нельга ўпотайкі вянчацца.

Ён не жаўнер, а будучы кароль,

I жэніцца ён з Габсбургскай прынцэсай.

Радзівіл Руды.

Яна чакае ад яго дзіця.

Бона (паказвае Радзівілам аркуш).

Вось спіс каханкаў вашае сястры,

Усіх каханкаў пасля смерці мужа,

Калі ў ім праўды толькі напалову...

Што напалову! Толькі адна чвэрць.

Ёй пазайздросціць можа куртызанка.

Радзівіл Чорны.

Няпоўны спіс. Дадайце свайго сына,

Ён у яе не першым быў, але

Ён у яе апошні, каралева!

Апошні самы!

Бона.

У яе гады

Занадта рана ў гэтым ставіць кропку.

Яшчэ ўсё будзе.

Радзівіл Руды.

Не, ужо не будзе.

Ёй без яго не жыць. Яна памрэ!

Бона.

Каб ад кахання людзі паміралі,

Ўсе гарады даўно б пустымі сталі.

Радзівіл Чорны.

Каханне проста не даецца людзям,

Адзін агнём гарыць, другі яго астудзіць.

Шчаслівы той, хто некалі кахаў,

Бо ад яго дабрэйшым свет наш стаў.

А спіс складалі, каралева, людзі.

Галоўны спіс яшчэ у Бога будзе.

Радзівіл Руды.

I можа, нехта, што тут свята жыў...

Больш за Барбару нават награшыў.

I не паперка будзе! Цэлы стос!

Блудніцы ж дараваў Ісус Хрыстос.

Бона.Я штодня чытаю Святое Пісанне... Хрыстос сапраўды дараваў Марыі Магдаліне. Але пасля гэтага яна ўсё жыццё плакала, клялася і маліла Бога ёй дараваць, а не села на каралеўскі пасад, каб быць для людзей прыкладам высакароднай жанчыны і маці народа,

Радзівіл Руды.Сястра не хоча быць каралевай. Яна хоча кахаць і быць каханай.

Бона.А сын мой хоча ці не хоча, а павінен быць каралём Польшчы! I побач з ім будзе жанчына, якую ні ў чым... ні ў чым не змогуць папракнуць ні Бог, ні людзі. З вышэйшых асоб, асоб царскага роду людзі бяруць прыклад ва ўсім. Вы жадаеце, каб маладыя жанчыны Кароны жылі па прыкладу сястры вашае? Думаю, што вы гэтага не жадаеце.

Радзівіл Чорны.Мне даражэй той, хто сваю хворую душу вылечыў...

Бона.Вы пра сваю сястру?

Радзівіл Чорны....А не той, хто здаровую душу прымусіў захварэць... А ў асоб царскага роду гэта часцей за ўсё і бывае.

Бона.Князь!

Радзівіл Чорны.

Цнатлівасць часам на пасад садзіцца.

А пройдзе час, і ўжо сядзіць блудніца.

Сястра народзіць сына Жыгімонта,

Пра гэта ведаюць і ў Польшчы і ў Літве.

Радзівіл Руды.

Хай сын ваш жэніцца, але няхай і знае,

Што у яго ў Літве нашчадак падрастае.

Радзівіл Чорны.

Цалуем вашы рукі, каралева...

Радзівілы кланяюцца і выходзяць.

Бона.

Ліцвіны каралеве пагражаюць,

I зброяй лічаць грэшную сястру,

Яна ў жыцці кахала шмат мужчын,

Ну, а ў мяне быў толькі родны сын,

Жывая краска на стаптанай пожні,

Ён у мяне і першы, і апошні. (Гукае.)

Пан Мнішак!

З'яўляецца Мнішак.

Мнішак.

Я слухаю ўсім сэрцам каралеву.

Бона.

Ну, як адбыўся ваш ваяж у Вільню?

Мнішак.О, найяснейшая каралева, гэтым разам я толькі змог дабрацца да Нясвіжа. Нейкі літоўскі вядзьмар з пушчы прымусіў мяне купіць у яго бутэлечку атруты. Нашто яна мне была?! Даю слова гонару, ён зачараваў мяне, і я, зачараваны, аддаў яму ўсе грошы, што браў з сабой на дарогу... Усе сто дукатаў!

Бона.Колькі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература
Король и император
Король и император

Побеждая в сражениях на суше и на море, исполняя волю богов, что являются в пророческих видениях, человек, поднявшийся из самых низов, становится единым королем северных народов. Шеф, мастер боевых и мирных ремесел, совершил поистине невозможное, заставив вчерашних заклятых врагов прекратить взаимное истребление. Но теперь ему бросает вызов возрожденная Священная Римская империя, которая заключила временный союз с могущественной Византией, чтобы расправиться с загадочным англо-норманнским монархом и расцветающими под его защитой странами.Понимая, что драккары викингов не могут противостоять мечущим греческий огонь галерам, Шеф в поисках равноценного оружия отправляется в новый поход — на Восток, к сокровищнице знаний мусульманской цивилизации.

Гарри Гаррисон , Том Шиппи

Исторические приключения