Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Дуаен стаў кумірам свайго кола. Усё, што ён кажа, здаецца глыбокім або выклікае нястрымны смех, усё самабытнае. На ўсім, што ён робіць, адчуваецца адбітак яго асобы. Калі раптам нехта пачынаў лаяць якога-небудзь мастака, то ён з вялікай паблажлівасцю імкнуўся давесці, што не зусім ёмка нападаць на нябожчыка. Калі здаралася, што хто-небудзь з новых гасцей хваліў каторага з жывых мастакоў, то Дуаен рабіў выгляд, што не чуе, а прысутныя глядзелі на таго з нейкім жалем. Калі ішлося пра мастака, чыя карціна шмат пацягнула на распродажы, выстаўка якога мела сенсацыйны поспех, якому была прысуджана прэмія, то пра яго распавядалі так, нібы ён належаў да іншага свету. Казалі: «Дуаен вышэй за гэта».

Тыя, хто не належаў да блізкіх сяброў Дуаена, здзіўляліся. Такі хуткі ўзлёт? Ці не махінацыі гэта гандляроў карцінамі? Гэта проста немагчыма. Доўга гэта не пратрывае. Але пакуль што гэта давала прыбытак.

Мастакі паціскалі плячыма. Казалі, што ўсё гэта падстроена дзякуючы падтрымцы Правідана. Доказам таго, што гэты жывапіс нічога не варты, казалі яны, з'яўляецца тое, што моладзь і слухаць пра яго не хоча. Да таго ж пра гэта днямі гаварылі ў адной карціннай галерэі і казалі, што ўсё гэта вельмі ненадзейна, няхай толькі іх выкінуць на продаж пяць ці шэсць адразу і гэтак далей...

Зрэшты, гэта не мастак, а рамеснік.

А тое, што ён вывешвае карціны без рам і размалёўвае краі палатна... Чаму не сцяну вакол?.. Чаму не саму сцяну, без ніякага палатна?..

А Эла? Эла сядзіць у сваім кутку майстэрні з тэлефоннай трубкай у руцэ і нясмела пытаецца:

— Гэта захавальнік X... Гэлеры. Ты будзеш з ім гаварыць?.. Не, алё, мсье, мне вельмі шкада, але цяпер ён адпачывае. Пазваніце, калі ласка, у шэсць гадзін вечара. Йес, сэр.

Сябры кажуць, што Эла такая ж цудоўная ў перыяд поспеху, якой была да таго, як яны яго спазналі.

Што да самога Дуаена, то пранікнуць у яго думкі надзіва цяжка. Нядобразычліўцы кажуць, што яму да смерці сумна, калі ён выпякае свае карціны. Але Дуаен па-ранейшаму няспешна сур'ёзны за мальбертам. Ён аналізуе тое, што робіць, заглыблены ў сваю работу, аддаецца ёй увесь. Тыя, хто прыходзіць і глядзіць, бяруцца потым вызначаць сэнс яго твораў. І ён будзе рабіць тое самае. І так без канца. Да яго прыйшла натуральная саліднасць. Ён салідны і ў сябе дома, і па-за домам. Той, каму пашанцуе сустрэць яго ў галерэі Шабрые, кідаецца хутчэй яго прывітаць.

Сямёрка лічыць, што іх выбар быў цудоўны і што лепшага ім і не знайсці было. Дуаен, сам таго не ведаючы, быў выдатнай асобай.

Праз два гады пасля той невялічкай нарады, пра якую распавядалася, сямёрка сабралася зноў. Галоўны скарбнік зрабіў справаздачу. Вынікі больш чым задавальняючыя. Дуаен прынёс ім больш, чым яны маглі спадзявацца. Сваю ролю ён сыграў геніяльна. Проста залаты прыіск.

— Ён зусім не іграў, — сказаў адзін.

— Так, — кажа другі, — ва ўсякім разе, мы ўжо ніколі не знойдзем такога прасцяка. Мы сапраўды паставілі на добрага каня. Я думаю, а што можа даць Мажары?

— Мажары? А чаму Мажары? У мяне ёсць лепшая кандыдатура, — сказаў трэці, — Кервэн. У яго, бедалагі, нервы ўжо не вытрымліваюць. Цяпер або ніколі. Колькі ў нас яго карцін? Ён вельмі хворы.

— Трыццаць дзевяць, — сказаў скарбнік.

— Трэба прыкупіць у яго. Яму патрэбны грошы. І потым, у мяне ідэя. Нельга кожны раз цягнуць Дуаена. Трэба нешта іншае.

— Да таго ж ён трошкі парадуецца перад смерцю, гэта калі не лічыць, што ён нежанаты. Сапраўдны цуд. Ніякай удавы.

— О, кузіны могуць быць яшчэ горшымі.

— Так, але што ж тады з Мажары? — сказаў нехта. — Што да Кервэна, то я цалкам згодны, гэты хлопец мне сімпатычны, ідэя мне падабаецца. Аднак як жа з Мажары? У нас ужо сабралася яго карцін. Ці не так?

— Я не супраць. Ва ўсякім разе, доўга цягнуць з Мажары не варта. Да таго ж ён нядаўна зрабіў яшчэ адно дзіця.

— Такім чынам, яму будзе на што іх гадаваць.

— Калі ён не праглыне ўсё адразу. Узяць хоць бы Дуаена. Не ў крыўду нам будзе сказана, наша маленькая фінансавая аперацыя прынесла яму не адзін мільён. Нават калі мы раптам перастанем яго падтрымліваць, то ён зможа жыць з музеяў і калекцыянераў, якія ў гэта ўцягнуліся. Проста жыць ён будзе не так добра. Між намі, я вельмі рады, што ў мяне не засталося ні адной яго карціны. Гэта, несумненна, такі жывапіс, у які я лезці не люблю. Кервэн ці Мажары — гэта іншая справа.

— Тады хай будзе Кервэн. Вось што я прапаную...


Дуаен робіць галубоў з яблыкамі. Вы печаце іх як для фазана... Побач з ім Эла. Гандляр карцінамі Шабрые глядзіць на яго.

— Гэта з-за таго, што калекцыянеры насыціліся, — сказаў Шабрые. — Гэта таксама трэба браць на ўвагу. Да таго ж эканамічны крызіс...

— Няма ніякага эканамічнага крызісу.

— Але як вы тады растлумачыце, што ваш сябар антыквар перастаў купляць? Ён нават цішком усё прадаў за вялікую цану. У Францыі і за мяжу. Дык на вас ён нічога не страціў і, кажуць, выходзіць з гульні.

— Тым лепш, — сказаў Дуаен, — але ён пакінуў хоць што-небудзь?

— Невядома. Малаверагодна.

— А вы? Таксама не пакінулі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия