Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Як цяжка зразумець і жывапіс Дуаена. Эла кажа, што калі думкі-палотны Дуаена стануць даступнымі кожнаму, яны ўсе ўжо будуць у іншым свеце. На сённяшні дзень гэта самыя элітарныя творы з усіх, якія ведала мастацтва. «Таму, — кажа яна, — найбольш палкімі паклоннікамі Дуаена, акрамя некалькіх дасведчаных калекцыянераў, якія даюць яму магчымасць існаваць, з'яўляюцца Жуж і Партэн, самі пісьменнікі, вельмі цяжкія для недасведчаных, і Муаўр, вельмі перадавы паэт, не лічачы афіцыйнай асобы, Правідана, які ў свой час выкладаў філасофію».

У некаторых колах мастакоў так званага авангарду з Дуаена кпяць. Яго лічаць у жывапісе больш кухарам, чым мастаком. Гэта таксама адна з прычын замкнёнага жыцця Дуаена, бо ён, як кожны мастак, пакутаваў ад гэтага.

Сам ён верыў у сябе, але з пэўнай доляй сумнення, неабходнага чалавеку творчаму. Ён верыў у мастацтва, прасякнутае інтэлектам, якому ён служыць, як старанны рамеснік, багаты сваім надзейным рамяством. Ён апора тых ідэй, якія яго сябры выцягваюць, бы нітку з клубка, потым з яго палотнаў. Яны не зусім супадаюць з ягонымі, вельмі неакрэсленымі, якія губляюцца ў колеры і сюжэце. Ідэі яго сяброў куды багацейшыя і абцяжараныя словамі. Часам яны выклікаюць здзіўленне. Але гэтыя дапоўненыя ідэі і выразы ўвасабляліся ў наступнай карціне і гэтак далей.

Кажуць, што ўсе яго палотны падобныя адно да аднаго, але ў іх безліч варыяцый. Так ці інакш, працуе ён марудна, робіць мала. За выключэннем высокапастаўленага Правідана і яго сяброў, якім ён падарыў некалькі карцін, і яшчэ шасці-сямі калекцыянераў, кожны з якіх набыў за апошнія тры гады па некалькі яго твораў, Дуаена ведаюць толькі сярод мастакоў. У яго няма ні свайго прадаўца карцін, ні галерэі, ні кантракта. Ён зрэдку выстаўляе свае карціны ў таго гандляра карцінамі, з якім у яго ёсць дамоўленасць на выстаўку. Дзякуючы ўплывоваму Правідану некалькі яго карцін купілі замежныя музеі.

Такім чынам, у Дуаена ёсць сваё вузкае асяроддзе, якога цяпер няма ні ў аднаго мастака. Пра гэта ніколі не гавораць, як не гавораць пра старажытнаегіпецкіх багоў у Ватыкане. Усім займаецца Эла. Яна — аб'ект асаблівага захаплення, яе акружаюць павагай, ёй прыносяць невялічкія кактусы ў вазонніцах, якія яна збірае. «Што б ён рабіў без яе?» — гавораць усе. Гэта цудоўная жанчына. Жуж, Партэн і Муаўр лічаць, што ў яе ўзвышаная душа, адкрытая для тых абсягаў жывапісу, праз якія ідзе Дуаен. Яны яе вельмі шануюць. Яе бясконцая самаахвярнасць дапамагае захоўваць той клімат, у якім могуць нарадзіцца творы Дуаена.

Гэта маленькая кругленькая жанчына, якая ніколі не задае сабе пытанняў.

Дуаен трэ мускатныя арэхі ў сваю страву, якая кіпіць ужо дзве гадзіны. Мускатны арэх кладуць за гадзіну да канца варкі. Ён не вельмі задаволены зробленым за дзень. Раптам ён успомніў пра крытыка, які напісаў, што яго карціны нагадваюць цёрты мускатны арэх, і злёгку прыкусіў губу. Ён не абыякавы да крытыкі. Ён не адзінокі, яго цесна акружаюць сябры, але часам яму здаецца, што іх вельмі мала.

Ён працуе з верай і мала-памалу пачынае думаць пра сябе так, як думаюць пра яго сябры. Раней ён адчуваў сябе толькі мастаком. Цяпер ён адчувае сябе ў пэўнай меры выканаўцам нейкай місіі.

У той самы момант, калі ў майстэрні Дуаена гатуецца славутая страва, ад якой Муаўр можа трапіць на той свет і якая застанецца вядомай самымі вялікімі косткамі з мозкам, якія толькі бачылі, пачынаецца аперацыя Дуаен.

Вядомы ў Парыжы калекцыянер вядзе дзелавую размову з сярэднім уладальнікам сярэдняй галерэі. Пад час размовы ён яму кажа:

— Дарэчы, у мяне ёсць карціна Дуаена, якой я хацеў бы пазбыцца. Гэта вас не зацікавіць?

— Не, ані, — адказвае гандляр. — Гэта нічога не варта. Што я буду з ёй рабіць? Ёсць, канечне, некалькі аматараў, але на рынку гэта нуль.

— Што ж, тым горш.

— Пры нагодзе прывязіце яе да мяне. Я паспрабую яе прадаць, толькі каб зрабіць вам паслугу. Але што вы за яе атрымаеце?.. На аўкцыёне за яе шмат не дадуць.

— Добра, пабачым.

У гэты самы час яшчэ да дзесяці гандляроў звяртаюцца з падобнымі прапановамі па тэлефоне або пад час візіту. Людзі хочуць прадаць Дуаена. Іх запэўніваюць, што прадаць гэта практычна немагчыма. Ва ўсякім разе, на рынку гэта нуль.

Другая фаза. На наступны дзень тым самым гандлярам звоняць і задаюць адно і тое пытанне:

— Ці няма ў вас часам карціны або карцін Дуаена?

— Не, цяпер няма, але калі вас гэта сапраўды цікавіць, то я магу дастаць, мне якраз прапанавалі...

— Я згодны заплаціць за карціну да дзесяці тысяч франкаў, самае большае пятнаццаць, — кажа калекцыянер.

Гандляру карціць сказаць: «Вы здурэлі, яе можна купіць куды танней». Але ён кажа:

— Добра, я вам пазваню.

Дзесяць разоў паўтараецца такая самая ці амаль такая сцэна.

Дзесяць гандляроў звоняць калекцыянерам, што прыходзілі напярэдадні, і кажуць:

— У мяне ёсць пакупнік на вашага Дуаена, вязіце яго як мага хутчэй.

— Добра, але я тут пацікавіўся. Ён каштуе значна болей. Вы дазнайцеся. Я прывязу вам яго на наступным тыдні.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия