Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

З цягам часу мае вучні ўсё ж навучыліся сачыць за істотамі і трымаць іх пад кантролем. Мы высветлілі, што ў 99 выпадках з 100 істота вярталася менавіта туды, адкуль мы яе бралі. Я вырашыў перанесці дзве істоты з Хаатычнага мурашніка ў Геаметрычны, якія знаходзяцца далёка адзін ад аднаго.

Праз 10 зямных дзён мой верны вучань Е.Х.-33, які сачыў за імі дзень і ноч, паказаў мне, як тыя вярталіся назад. Яны знайшлі дарогу дамоў, нягледзячы на тое, што мясцовасць, куды я іх апусціў, была ім зусім невядомая. Да таго ж абедзве істоты былі зацятымі дамаседамі (гэта мы ведалі, бо даўно сачылі за імі). Якім жа чынам знайшлі яны дарогу? Я пераносіў іх так хутка, што заўважыць маршрут яны не маглі. Чым жа яны кіраваліся? Вядома, не памяццю, а нейкай спецыфічнай якасцю, пра якую мы можам толькі гаварыць, не могучы яе вытлумачыць, бо гэта выходзіць за межы нашай уласнай псіхалогіі.

Тут жа паўстала і другая праблема. Ці пазнаюць астатнія істоты вяртальца? Здаецца, што так яно і ёсць. Звычайна калі ён вяртаўся ў сваёй гняздо, там узнікала вялікае ўзбуджэнне. Іншыя істоты пры гэтым прыкладалі да яго рукі, а часам нават губы. Разам з гэтым у некаторых выпадках, як нам падалося, вяртанне выклікала злосць і незадаволенасць.

Такім чынам, першыя эксперыменты паказалі, што бяскрылыя двухногія маюць нейкі інстынкт, дзякуючы якому яны пазнаюць свае мурашнікі.

Потым мы вырашылі даведацца, ці існуюць на Зямлі, як у нас на Ўране, такія пачуцці, як каханне, мацярынская любоў і г.д. Такое меркаванне мне здавалася абсурдным, бо да гэтых чыстых пачуццяў уранцы прыйшлі толькі праз мільёны гадоў цывілізацыі. Аднак абавязак даследчыка — працаваць над праблемай непрадузята і не загадваць вынікаў, якія могуць прынесці эксперыменты.

Ноччу істота-самец звычайна адпачывае каля сваёй самкі. Я папрасіў сваіх вучняў разрэзаць папалам гнёзды, каб аддзяліць самца ад самкі, безумоўна, стараючыся не параніць ніводнага, а потым узяць і склеіць адну палову «А» з паловай «Б» і паглядзець, ці здагадаюцца яны пра якую-небудзь перамену. Пры гэтым мы імкнуліся ствараць нармальныя ўмовы для эксперыментаў і таму падабралі падобныя гнёзды. Я раіў таксама сваім вучням падабраць менавіта такія гнёзды, дзе б колькасць дзяцей была аднолькавая, а памеры пакояў супадалі.

Нарэшце Е.Х.-33 радасна паказаў мне два гнязды, дзе было па чацвёра дзяцей. Адно гняздо было ў Хаатычным мурашніку, другое — у Строгім. Н.Х.-33 з дзівоснай далікатнасцю разрэзаў і перанёс паловы гнёздаў. Ніякіх сумненняў вынікі не выклікалі. У абодвух выпадках штучна падабраныя намі пары, прачнуўшыся, выявілі толькі лёгкае здзіўленне. Гэта, мусіць, ад пералёту і прызямлення. Потым усе яны заставаліся на месцы, захоўваючы пры гэтым самыя звычайныя ўзаемаадносіны.

Факт амаль неверагодны: адразу ж абедзве самкі без ніякага жаху ці агіды пачыналі клапаціцца аб жытле і дзецях, відаць, не разумеючы, што ўсё гэта чужое.

Мы паўтарылі эксперымент многа разоў. У 93 выпадках са 100 паводзіны самак былі аднолькавыя. Самкі маюць устойлівую прывычку да сваіх абавязкаў і зусім не думаюць, дзеля каго яны іх выконваюць. Незалежна ад таго, з чыімі дзецьмі ім даводзіцца апынуцца, яны клапоцяцца пра іх аднолькава старанна. Можна было дапусціць, што гэтая блытаніна звязана з тым, што мы падбіралі вельмі ўжо падобныя гнёзды. Аднак паступова мы ўскладнялі эксперымент і бралі, напрыклад, адну палову ад беднага, другую — ад багатага гнязда. Вынік быў той самы: чалавек не можа адрозніваць свайго жытла ад чужога.

Даказаўшы такім чынам, што па ўзроўню сваіх пачуццяў зямлянін стаіць вельмі нізка ў параўнанні з іншымі істотамі, мы вырашылі заняцца яго інтэлектуальнымі вартасцямі. Для гэтага мы змясцілі некалькі індывідаў у прамянёвую клетку. Ежу паклалі так, што дастаць яе можна было, толькі зрабіўшы больш-менш складаныя рухі. Падбіраючы для эксперыменту зямлян, я нават дазволіў узяць менавіта тых, у якіх, на думку майго калегі Х.-38, былі прыкметы навуковага інтэлекту. Дэталі гэтага эксперыменту можна знайсці ў Дадатку «В». Не пакінуўшы месца сумненням, эксперымент даказаў, што жыццё чалавека настолькі абмежаванае ў часе, што ён імгненна ўсё забывае і няздольны знаходзіць элементарныя спосабы вырашэння праблем, якія хоць крышку адрозніваюцца ад тых, да якіх ён спрадвеку прывык.

Пасля другой серыі эксперыментаў мы так добра навучыліся ўлоўліваць рухі гэтых істот, што маглі, нават не ўмешваючыся, сачыць за імі на працягу іх звычайнага жыцця. Некалькі зямных гадоў я з захапленнем назіраў жыццё аднаго мурашніка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия