Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Вось такі гэты своеасаблівы інтэлект. Цяпер стала модным разглядаць яго як нейкі водбліск нашага ўранскага розуму. Аднак мода праходзіць, а факты застаюцца. І факты прыводзяць нас да старых расказаў аб уранскай душы і яе прывілеяваным лёсе. І я быў бы рады, калі б мае эксперыменты памаглі разбіць падобныя дактрыны і паставіць зямлян на месца. Бо зямляне паводле свайго інтэлекту знаходзяцца на ўзроўні жывёлін, хоць і безумоўна цікавых для вывучэння. Людзі страшэнна наіўныя і непаслядоўныя ў сваіх дзеяннях. Усё гэта сведчыць аб тым, што неймаверная бездань ляжыць паміж уранскай душой і жывёльным інстынктам.


СМЕРЦЬ А.Е.-17

На шчасце для самога А.Е.-17, ён у пару памёр і не стаў сведкам першай міжпланетнай вайны, пасля якой наладзіліся дыпламатычныя адносіны паміж Уранам і Зямлёй. А гэта дазволіла атрымаць такія факты, якія цалкам адхілілі канцэпцыю А.Е.-17. Да канца дзён сваіх ён жыў у славе і ў пашане. Гэта быў добры ўранец. Злаваў ён толькі тады, калі яму пярэчылі.

Цікавы для нас факт: на Ўране яму паставілі манумент. На п'едэстале — барэльеф, зроблены па тэлефатаграфіі, на якой — натоўп людзей, вельмі падобны да таго, што можна бачыць на Пятай авеню.


Элен Пармелен

Уяўны мастак


Іх сямёра. Не лічачы двух камерсантаў, адзін з якіх гандлюе тканінамі, а другі — вядомы ў Парыжы антыквар. Гучныя імёны людзей, што сабраліся тут, выбухнулі б магутным скандалам, які нарабіў бы нямала шкоды, калі б справа стала шырокавядомай.

Агульным у іх было тое, што яны рабілі грошы, умелі іх рабіць. Бізнес на жывапісе быў іхнім хобі. Мэтай іх хаўрусу было стаць незалежнымі ад цягу часу, несправядлівасці выпадку, усемагутнасці рэкламы. Замяніць усё гэта, самім стварыўшы мастака, які б высока цаніўся і масу карцін якога яны ўжо скупілі за бясцэнак. Зразумела, гэты мастак павінен быць чагосьці варты, каб яго мазня магла часам выклікаць ухвалу некаторых знаўцаў сучаснага мастацтва.

Сем калекцыянераў-банкіраў вагаліся паміж двума мастакамі, па дзесяць — дванаццаць карцін якіх яны купілі за бясцэнак.

— Я цалкам аддаю перавагу Дуаену, — сказаў адзін, — перш за ўсё таму, што ў яго вельмі французскае прозвішча! А гэта немалаважна. І яшчэ таму, што ў ім ёсць нешта вельмі спецыфічнае і на гэтым можна згуляць. Мажары робіць збольшага тое, што ўсе. Чаму ў такім разе ён, а не хто-небудзь іншы? А Дуаен працуе нестандартна, узяць хоць бы яго манеру размалёўваць краі карцін.

— Да таго ж, — сказаў самы малодшы, — усе вы маеце Дуаена куды больш, чым Мажары, я, дарэчы, таксама.

— Я таксама за Дуаена, — сказаў самы старэйшы з калекцыянераў. — Паверце мне, у яго ў гэтай гульні ёсць такія козыры, якіх у Мажары няма. З Мажары трэба пачынаць зусім з нуля, трэба ўсё зрабіць. Сёння гэта нам не па зубах. Няхай даспявае. Вакол яго пачынае збірацца невялікі гурт маладых крытыкаў. Гэта добра. Але ён яшчэ надта зялёны. Дуаен мае ўплывовых сяброў.

— У тым ліку сур'ёзных пісьменнікаў. І не абы-якіх. Яго дружба з Жужам і Партэнам, яго «сяброўскі дзень» раз на тыдзень — усё гэта вельмі добра. Мажары куды менш прыкметная фігура. На карысць Дуаена і тое, што ён мае падтрымку афіцыйнай асобы. Вы ведаеце, яны ваявалі разам з Правіданам і цяпер запанібрата.

— Усе згодныя?

Яны адразу ўзяліся за працу, і праз дзве гадзіны справе Дуаена быў дадзены ход.


Тым часам Дуаен рыхтаваў свой штотыднёвы вечар. Гэтым разам збіраліся з нагоды мяса па-гішпанску, гэта значыць не надта тлустага, з цёртым сырам. Як казаў Дуаен, для тых, у каго слабая пячонка, гэта, напэўна, немінучая пагібель. Тым горш ім, будуць есці моркву.

Эла накрывала на стол. Жуж не прыйдзе, ён ненавідзіць людзей. Партэн таксама, ён не выносіць Муаўра. Муаўр прэтэндуе на тое, што яго продкам быў славуты Абраам дэ Муаўр, аўтар неверагоднай формулы для ўяўных лікаў. І, несумненна, з гэтай прычыны публікуе лічбавыя паэмы, як ён іх называе. Гэта ёлуп. Але яго выдаюць. Ён рыхтуе прадмову да выстаўкі Дуаена, якая мае адбыцца ў адной галерэі з досыць строгімі правіламі. Яе гаспадар перакананы, што яна з'яўляецца чымсьці накшталт Амбруаз Валяр для мастацкай эліты. Бо цяпер няма мастакоў геніяльных, ёсць толькі элітарныя. Нюанс. Таму, са згоды Дуаена, ён заказаў прадмову Муаўру, паэту невядомаму, якога цаніла вельмі невялікая эліта. У Муаўра ёсць яшчэ два месяцы, каб яе напісаць. Ён гаворыць, што працуе дзень і ноч.

Усе яны жывуць у асаблівым свеце сучаснага мастацтва, у тым ліку і Эла, якая навучылася па-свойму глядзець на палотны і знаходзіць за тым, што намалявана, розныя рэчы, якіх яна раней не бачыла.

Усе шчырыя, да вар'яцтва, да хлусні. Жуж слепа верыць, што Дуаен нічым не саступае Мікеланджэла, але выяўляе сваю веліч сучаснымі сродкамі. Партэн гатовы даць адсекчы сабе галаву, каб давесці, што Дуаен — гэта дзеяч Адраджэння 1960-х. А ўсё тое, што піша пра Дуена Муаўр, так старанна ўзважваецца і ў інтэлектуальным, і ў прафесійным плане, словы падбіраюцца так бездакорна, што зразумець гэта цяжка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия