Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Няхай, аднак, той, хто, мусібыць, стане чытаць гэтыя радкі, не думае, што мае справу з адным з маньякаў, якія бясконца складаюць скаргі, указваючы на памылку дактароў, ахвярай якое яны сталі, альбо выкрываючы змрочныя сямейныя інтрыгі і інтымныя драмы, праз якія аўтары гэтых скаргаў страцілі сваю свабоду. Не, я зусім не скарджуся на свой лёс і не збіраюся пратэставаць супраць мераў, прынятых у дачыненні да мяне! Ніводнага разу, з тае пары, як я тут, не спрабаваў я абдумаць хоць якісьці план, каб уцячы адсюль. Наадварот, келля мая на Сан Сэрвола — не турма мне, а пажаданы прытулак. У ёй я магу адчуваць сябе ў бяспецы, якой нідзе больш не знайду, і таму я не маю ніякага жадання пакінуць яе. Я бласлаўляю тоўстыя муры і надзейныя краты, якія ахоўваюць мяне, ды яшчэ назаўсёды, ад людзей, асабліва тых, чыя прафесія — судзіць чалавечыя ўчынкі.

І на самай справе, калі нават гэтыя радкі і трапяць на вочы ўладам, дык не будуць мець для іх аніякага значэння і не створаць мне небяспекі: з той простай і дастатковай, мяркую, прычыны, што медыцынаю і судом я залічаны ў вар'яты. Становішча гэтае дае мне поўную магчымасць гаварыць свабодна. Маё вар'яцтва — мая ахоўная грамата. Бо ў момант майго прыбыцця сюды я зрабіў усё належнае, каб конча ўпэўніць дактароў у слушнасці іх меркавання адносна майго псіхічнага стану. Я качаўся па зямлі, рабіў выгляд, што хачу задушыць санітара, вёрз усялякую лухту — з дбайнасцю і спрытам, якія маглі падмануць мяне самога.

І ці ж памыляўся я, умацоўваючы сваё новае status quo дзеля таго, каб спакойна карыстацца той перавагаю, якую яно мне даравала?

Бо вы ўжо ўгадалі, я ўпэўнены: аўтар гэтых радкоў зусім не вар'ят, а толькі ахвяра жудаснага здарэння, аднаго з тых здарэнняў, якім людзі адмаўляюцца даць веры і якія ўсё ж бываюць на гэтым свеце, хоць і не паддаюцца асэнсаванню нашым слабым розумам. Выслухайце ж маю гісторыю, а пасля ўжо мяркуйце аб ёй.

Першым няшчасцем у маім жыцці было тое, што я нарадзіўся бедным, другім — тое, што прырода стварыла мяне гультаём. Бацькі мае знатнага роду, але лёс ім не спрыяў. Аднак яны далі мне адмысловае выхаванне. Я быў накіраваны пансіянерам у адну з найлепшых прыватных венецыянскіх школ. У ёй вучыліся многія сыны знакамітых сем'яў горада. Там я і пазнаёміўся з графам Адаарда Грыманэлі, пра якога пойдзе далей гаворка.

Поспехі мае ў занятках былі пасрэдныя, і калі я закончыў сяк-так навучанне, бацькі запатрабавалі, каб я выбраў сабе прафесію. У гэты час ува мне загаварыла мая лянота. Яна аказалася непераможнай, і ў гэтым сэнсе я сапраўдны венецыянец. Навошта я нарадзіўся ў найцудоўнейшым горадзе свету, калі і тут, як і ўсюды, трэба працаваць? Венецыя ўжо сама па сабе была для мяне дастатковым заняткам. Я меў ад яе насалоду і ў цяпершчыне і ў мінуўшчыне. Я з радасцю бавіў бы ўвесь час у яе старажытных гістарычных архівах, але на гэта патрэбны былі грошы, а я не меў іх зусім, як можна не мець здароўя перад самаю смерцю. Як выбрацца з жабрацтва, якое так уладна замінала маёй любові да бясконцых бадзянняў па горадзе і аматарскіх заняткаў яго гісторыяй?

Аднаго разу, калі я думаў пра гэта, мне прыйшла ў галаву ідэя, якая і прывяла мяне пасля ў гэтую лякарню. Я зайшоў у сабор святога Марка і, сеўшы за лаўку, засяроджана разглядаў каштоўны мармур і мазаікі, што аздабляюць гэты цуд мастацтва. Золата, там разлітае, зіхоткая раскоша, якая ператварыла царкву ў поўны чароўнасці грот, загіпнатызавалі мяне. Побач з такімі скарбамі я яшчэ больш быў прыгнечаны ўласнай беднасцю. І тут раптам, сам не ведаю чаму, мне згадаўся змест старых гарадскіх дакументаў, якія я раніцай гэтага ж дня гартаў у архіве. Гэта была запіска інквізітараў пра нейкага нямецкага авантурыста Ганса Глуксбергера, які сцвярджаў, што валодае таямніцамі ператварэння металаў у золата. Ён прыехаў, каб заняцца гэтым, у сярэдзіне васемнаццатага стагоддзя ў Венецыю, дзе знайшоў шмат паслядоўнікаў!..

Адразу розум мой як маланкаю асвяціўся. Я адчуў, што ў мяне кружыцца галава — залатыя скляпенні святога Марка загайдаліся нада мною. Калі гэтая дзівосная тайна была вядомая раней, падумаў я, то чаму б не быць ёй падуладнай камусьці сёння? Напэўна ж, ёсць людзі, якія яе захавалі. Можна адшукаць іх сляды, зблізіцца з імі і з іх дапамогаю далучыцца да сакрэту ўзбагачэння.

Я прыняў рашэнне не сыходзячы з месца. Здолеў дамовіцца з роднымі, каб яны пачакалі яшчэ троху майго ўладкавання на службу, і цалкам аддаўся ліхаманкаваму вывучэнню акультных прац і алхімічных трактатаў. Неўзабаве я пераканаўся, што мажлівасць здабываць золата са звычайнага металу — ніякая не байка. Ганс Глуксбергер, ані кроплі не сумняваўся я, ведаў гэтую запаветную тайну і, пэўна, перадаў знойдзеную ім формулу каму-небудзь са сваіх венецыянскіх адэптаў. Гэтая ўпэўненасць падвоіла мае сілы, і я з яшчэ большым імпэтам распачаў свае пошукі.

І напаткаў раптам след.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия