Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Сярод вучняў немца згадвалася нейкая графіня Барбара Грыманэлі. Гэтая пані, паводле сведчанняў сучаснікаў, была асобаю найвыдатнейшаю і дзякуючы рэдкаму розуму за некалькі гадоў вярнула сваёй сям'і яе дужа пахіснутыя моц і багацце. Менавіта яна адбудавала нанова палац Грыманэлі і аздобіла яго фрэскамі П'етра Лонгі*. Зніклі мае апошнія сумненні. Раптоўным сваім узбагачэннем графіня Барбара была абавязана дзівоснай тайне, якою яна валодала. Валодаў ёю, ведама ж, і праўнук яе граф Адаарда!

* Лонгі П'етра — венецыянскі мастак (1702-1785).

О, ды ён жа быў добра знаёмы мне — твар гэтай графіні Барбары! Я бачыў яго ў самым цэнтры фрэскі Лонгі, на якой графіня стаяла за картачным сталом сярод некалькіх іншых членаў сям'і Грыманэлі. Выкананыя ў натуральную велічыню постаці і дэталёва выпісаныя адзежа і абсталюнак да ілюзіі поўнілі кампазіцыю дыханнем сапраўднага жыцця. Графіня Барбара была высокай жанчынай з жорсткім і фанабэрыстым выразам твару. Рука яе разгортвала аркуш паперы з кабалістычнымі знакамі. Як толькі гэтыя знакі раней не вывелі мяне на шлях да здагадкі!

І ці ж нельга было цяпер растлумачыць, чаму гэта Адаарда жыў так шыкоўна яшчэ да свайго паўналецця? Усім было вядома, што Адаардаў бацька памёр, растраціўшы ўсе свае грошы, — між тым вось ужо два гады, як яго сын дазваляў сабе велізарныя расходы. Ён дбайна адрапараваў сямейны палац, прыдбаў найцудоўнейшы абсталюнак. Адаарда ездзіў у Лондан і Парыж, а такія вандроўкі каштуюць немалых грошай, і ці ж не было гэта доказам таго, што ён таксама ведаў сакрэт графіні Барбары і Ганса Глуксбергера? Запаветны сакрэт, якім хацеў авалодаць і я, хацеў, чаго б мне гэта ні каштавала.

Хіба мог Адаарда адмовіцца падзяліцца са мною сваёй тайнаю, калі праніклівасць мая адкрыла ўжо яе існаванне? Але як дайсці маёй мэты? Спярша трэба было ўбачыцца з Адаарда. Ён быў у той час у Венецыі, і я назаўтра ж пайшоў да яго ў Палац Грыманэлі. Мяне правялі ў тую самую галерэю, дзе знаходзілася фрэска.

Паколькі Адаарда марудзіў выйсці да мяне, я меў час добра разгледзець твор Лонгі. Толькі адна постаць на фрэсцы цікавіла мяне — постаць графіні Барбары. Я быў уражаны жорсткім і пагрозлівым выразам яе твару. Рука графіні, здавалася, з лютасцю сціскала недаступны ўсім астатнім тайнапіс, жадаючы схаваць яго ад цікаўных позіркаў.

Прыход Адаарда спыніў мае назіранні. Адаарда прыняў мяне вельмі ветліва: стаў расказваць пра сваю апошнюю вандроўку ў Лондан, пасля па-сяброўску пацікавіўся маімі справамі. Ці наважыўся я пайсці нарэшце на якуюсьці службу? Я ўхіліўся ад дакладнага адказу, спаслаўшыся ў апраўданне сваёй нерашучасці на захапленне архіўнымі заняткамі.

Адаарда выслухаў мяне спачувальна. Напэўна, вандроўкі, гульня і жанчыны былі ў яго адзінымі магчымымі спосабамі баўлення часу; праўда, я разумеў яго, але сказаў, што і навуковыя пошукі — занятак таксама займальны. Так, напрыклад, на днях я выявіў цікавы факт, які датычыцца яго прабабкі, графіні Барбары. Кажучы пра гэта, я паказаў на яе выяву на фрэсцы. Адаарда зніякавеў, але неўзабаве гучна засмяяўся.

— Ну ты мяне і насмяшыў! Я ўпэўнены, што ты таксама напаў на след якога-небудзь аповяду пра авантуры маёй прабабкі, вечная ёй памяць. Ах, панове вучоныя, усе вы аднолькавыя! Уяві сабе, у Парыжы выйшла брашура аднаго маладога французскага даследчыка, які сцвярджае, што ён знайшоў — ні больш ні менш — карэспандэнцыю графіні і авантурыста Казановы дэ Сэнгальт, перапіску, якая, вядома, кампраметуе прабабку.

Сказаўшы гэта, ён адразу коса зірнуў на мяне. Я таксама засмяяўся.

— О, мой дарагі Адаарда, гэта б мяне не здзівіла! Мяркую, можа быць і так, што менавіта Казанова далучыў тваю прабабку да заняткаў алхіміяй і магіяй. Тагачасная Венецыя была перапоўненая кабалістамі, яны сюды нават з-за мяжы прыязджалі.

Адаарда больш не смяяўся; цяпер ён быў зусім ужо збянтэжаны і адразу змяніў тэму нашай гамонкі, зноў загаварыўшы, як неабходна мне спыніцца неўзабаве на якойсьці кар'еры. Нават прапанаваў мне сваю дапамогу: сувязі ў яго былі багатыя. Калі з'явіцца неабходнасць, ён цалкам да маіх паслуг. Размаўляючы, Адаарда ціхенька пабразгваў чырвонцамі ў кішэні сваёй камізэлькі.

Бедны Адаарда, ці ж таго я хацеў ад цябе! Мне патрэбна была запаветная тайна здабывання золата, і я цвёрда вырашыў авалодаць ёю. Мне заставалася знайсці адно спосаб, як — ласкай ці гвалтам — вырваць з цябе формулу ўсемагутнасці, не параўнальную з ніякай іншай!

Некалькі тыдняў, дзень пры дні седзячы ў залатым гроце святога Марка, я абдумваў сродкі здзяйснення задуманага. Часта я наймаў гандолу і дабіраўся на ёй да самай пустыннай мясціны лагуны. Цішыня яе нямых водаў спрыяе напружлівай думцы. Аднойчы вечарам, калі мая гандола плыла ўздоўж старых муроў вострава Сан Сэрвола, я абраў нарэшце наступны план: я папрашу ў Адаарда канфідэнцыйнага спаткання, і тады, калі мы застанемся ўдвух сам-насам, здолею прымусіць яго загаварыць. Я быў дужы фізічна і гатовы ў душы на ўсё, толькі б дайсці свайго.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия