Читаем Гронкі гневу полностью

— Не, я гэтага не зраблю, — сказаў ён. — У вас у саміх мала.

— На дарогу нам хопіць, — сказаў бацька. — Не апошняе аддаём. А прыедзем на месца, у нас работа будзе.

— Не, я гэтага не зраблю, — паўтарыў Уілсан. — Лепш не ўгаворвайце, зазлую.

Маці ўзяла з рук бацькі абедзве паперкі, акуратна перагнула іх напалам і паклала на зямлю, а зверху паставіла рондаль са свінінай.

— Вось дзе яно будзе, — сказала яна. — Не возьмеце вы, возьмуць іншыя.

Уілсан павярнуўся, не падымаючы галавы, і пайшоў да сваёй палаткі, і за ім захінуліся полкі.

Джоўды пачакалі яшчэ некалькі хвілін, і тады Том сказаў:

— Трэба ехаць. Цяпер ужо, пэўна, каля чатырох.

Усе забраліся на грузавік, маці наверх — бліжэй да бабкі. Том з Элам і бацькам селі ў кабіну, Уінфілд — на калені да бацькі. Коні і Ружа Сарона прымасціліся каля пярэдняй сценкі. Прапаведнік, дзядзька Джон і Руці паселі хто дзе сярод паклажы.

Бацька крыкнуў:

— Місіс Уілсан, містэр Уілсан, бывайце!

З палаткі не адказалі. Том завёў матор, і грузавік цяжка зрушыў з месца. І калі яны папаўзлі па разбітай дарозе, што вяла да Нідлса і да шашы, маці азірнулася. Уілсан стаяў з капелюшом у руцэ і пазіраў ім услед. Сонца біла яму проста ў твар. Маці памахала яму рукой, але ён не адказаў ёй.

Том вёў грузавік на другой скорасці, каб не папсаваць рысоры. На ўскраіне Нідлса ён спыніўся каля заправачнай станцыі, праверыў, ці не спускаюць камеры і ці моцна прывязаны запасныя шыны. Заправіў гаручым бак, купіў яшчэ дзве пяцігалонавыя каністры бензіну і адну двухгалонавую бляшанку масла. Ён заліў у радыятар вады, папрасіў даць яму карту і пачаў яе вывучаць.

Малады чалавек у белай форме прыкметна нерваваўся, абслугоўваючы Тома, і супакоіўся толькі тады, калі яму заплацілі па рахунку.

— Храбры вы народ, — сказаў ён.

Том адарваў вочы ад карты.

— Гэта чаму ж?

— Праз пустыню ў такім драндулеце?

— А ты сам праз яе пераязджаў?

— І не адзін раз, толькі не ў гэтакай скрыні.

Том сказаў:

— Калі будзе паломка, хто-небудзь нас, думаю, выручыць.

— Што ж, можа, і выручыць. Але сярод ночы людзі баяцца спыняцца. Я нізашто б не спыніўся. Храбрасці не хапіла б.

— Думаеш, мы храбрыя? Нам проста нічога больш не застаецца. Ну, дзякуй табе. Пацягнемся далей. — Том сеў у кабіну і паехаў ад станцыі.

Малады чалавек у белым увайшоў у домік з рыфленага жалеза, дзе яго памочнік праглядаў папку з рахункамі.

— О божа, ну й адчайны народ!

— Хто — Окі? Яны ўсе адчайныя.

— На такім драндулеце я пабаяўся б і з месца скрануцца.

— У нас з табой здаровы розум. А ў гэтых чортавых Окі ні разумення ніякага няма, ні чалавечых пачуццяў. Яны і не людзі. Сапраўдны чалавек не будзе так жыць, як яны. Сапраўдны чалавек не прымірыўся б з такім брудам і ўбоствам. Яны не нашмат лепшыя за гарыл.

— А ўсё ж добра, што мне не трэба ехаць праз пустыню на такім дапатопным «гудзоне». Тарахціць, як малатарня.

Памочнік паглядзеў на папку, што ляжала перад ім. Буйная кропля поту скацілася з яго пальца і ўпала на ружовыя лісткі.

— Ведаеш, іх нічым не напалохаеш. Яны такія бязмозгія, нават не ўяўляюць сабе, як гэта небяспечна. І, далібог, далей свайго носа нічога не бачаць. Ёсць за каго перажываць!

— Я не перажываю. Проста ўявіў сябе на іх месцы. Не, нізашто не хацеў бы!

— Бо ты разумееш, што да чаго. А яны нічога не разумеюць, — сказаў памочнік і выцер рукавом кроплю з ружовага рахунка.


Грузавік выехаў на шашу і пачаў узбірацца на пакаты ўзгорак між абламаных, выветраных скал. Вада ў радыятары неўзабаве закіпела, Том прыняў гэта як належнае і паехаў цішэй. Вышэй і вышэй па доўгім схіле, дарога выгіналася і пятляла па мёртвай мясцовасці, выпаленай сонцам да шэрасці, да белізны, без ніякіх прыкмет жыцця. Том зрабіў кароткі прыпынак, каб астыў матор, потым рушыў далей. Яны ўзняліся на перавал яшчэ да захаду сонца і зірнулі ўніз на пустыню — чорныя, як сажа, горы ўдалечыні і жоўтыя блікі сонца на шэрай пустэльнай зямлі. Маленькія чэзлыя пучкі травы, быльнёг і кусцікі жорсткага хмызу кідалі рэзкія цені на пясок і на абломкі скал. Сляпучае сонца свяціла ім проста ў вочы. Том прыкрыў іх рукой, каб відаць была дарога. Яны перавалілі цераз грэбень і пакаціліся ўніз з выключаным маторам, каб даць яму астыць. Так яны спускаліся па доўгім схіле да пустыні, а вентылятар круціўся, халодзячы ваду ў радыятары. Том, Эл і бацька з Уінфілдам на каленях глядзелі на яркае сонца над гарызонтам, і вочы ў іх былі як шкляныя, загарэлыя твары блішчалі ад поту. Выпаленая зямля і чорныя, як сажа, горы парушалі роўную далеч пустыні і рабіліся яшчэ страшнейшымі ў пачырванелых промнях заходняга сонца.

Эл сказаў:

— Ну і мясцовасць! А што, калі б давялося ісці пеша?

— Хадзілі і пеша, — адказаў Том. — Шмат народу хадзіла, а раз іншыя маглі, значыць, і мы змаглі б.

— Шмат, пэўна, загінула іх, — сказаў Эл.

— У нас ужо таксама не без страт.

Эл змоўчаў. Пустыня, якая ўсё больш чырванелася, пралятала міма.

— Як думаеш, мы калі-небудзь убачым зноў гэтых Уілсанаў? — папытаўся Эл.

Том пакасіўся на індыкатар узроўню масла і адказаў:

— У мяне такое адчуванне, што ні мы, ні хто іншы больш не ўбачыць місіс Уілсан. Проста адчуванне такое.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор