Читаем Гронкі гневу полностью

Ружа Сарона яшчэ гусцей пачырванела і апусціла галаву.

— Сціхні ты, — прашаптала яна.

— Чаму ж ёй не прыгажэць, — сказала маці. — Маладзенькія, што носяць дзіця пад сэрцам, заўсёды прыгажэюць.

Том засмяяўся:

— Калі яна і далей будзе так пухнуць, ёй давядзецца жывот на тачцы вазіць.

— Ды сціхні ты, — сказала Ружа Сарона і схавалася пад брызентам.

Маці ўсміхнулася:

— Не дражні яе.

— Ёй гэта даспадобы, — сказаў Том.

— Я ведаю, што ёй даспадобы, і ўсё-такі гэта яе трывожыць. Яна і так па Коні тужыць.

— Ну, на Коні даўно пара рукой махнуць. Ён не іначай як на прэзідэнта Злучаных Штатаў вучыцца.

— Пакінь яе, не чапай. Яе доля і так незайздросная.

Да палаткі, шырока ўсміхаючыся, падышоў Уілі Ітан.

— Ты Том Джоўд? — запытаўся ён.

— Я.

— Я старшыня святочнай камісіі. Ты нам будзеш патрэбны. Мне пра цябе гаварылі.

— Што ж, мы з табой разам пацешымся, — сказаў Том. — Пазнаёмся, гэта мая ма.

— Добры вечар, — сказаў Уілі.

— Вельмі прыемна, — адказала маці.

Уілі сказаў:

— Мы паставім цябе спачатку каля варот, а потым пяройдзеш на танцпляцоўку. Прыглядайся да тых, хто ўваходзіць, і, можа, адразу і высачыш іх. З табой будзе яшчэ адзін хлопец. А крыху пазней пойдзеш танцаваць і будзеш пільна прыглядацца.

— Добра, гэта я магу, — пагадзіўся Том.

— А хіба можа што здарыцца? — устрывожылася маці.

— Не, мэм, — адказаў Уілі. — Нічога такога.

— Зусім нічога, — сказаў Том. — Ну пайшлі. Убачымся з табой, ма, на танцах. — Том і Ўілі шпарка пакрочылі да галоўных варот.

Маці паставіла памыты посуд на скрыню.

— Выходзь! — крыкнула яна і, не пачуўшы адказу, паўтарыла: — Выходзь, Разашарна.

Ружа Сарона выйшла з-пад брызенту і зноў узялася выціраць талеркі.

— Том проста жартаваў, — сказала маці.

— Ведаю. Няхай сабе. Толькі мне непрыемна, калі на мяне глядзяць.

— Ну, тут ужо нічога не зробіш. Глядзець будуць. Людзям прыемна ж палюбавацца на маладзенькую, калі яна дзіця чакае — прыемна і весела. А ты на танцы не збіраешся?

— Збіралася… А цяпер не ведаю. Хачу, каб Коні вярнуўся. — Ружа Сарона гучна паўтарыла: — Я хачу, ма, каб Коні вярнуўся. Больш так я не магу.

Маці пільна паглядзела на яе.

— Я разумею. Толькі глядзі, Разашарна, не асарамаці сям'ю.

— Ну што ты, ма.

— Не асарамаці нас. Нам і так цяжка, не хапае яшчэ сораму.

У Ружы Сарона задрыжалі губы.

— Я… я на танцы не пайду. Не хачу… Ма, памажы мне! — Яна апусцілася на скрыню і закрыла твар сагнутымі ў локцях рукамі.

Маці выцерла рукі аб кухонны ручнік, прысела перад дачкой на кукішкі і паклала абедзве рукі ёй на валасы.

— Ты, дачушка, у мяне добрая, — сказала яна. — Заўсёды была добрай дзяўчынкай. Я пра цябе паклапачуся. Ты не бядуй. — Маці ажыўлена загаварыла: — Ведаеш, што мы з табой зробім? Пойдзем разам на танцы, сядзем убаку і падзівімся. Калі хто запросіць цябе на танец, я скажу, табе нельга, у цябе здароўе слабае. А ты музыку паслухаеш, на людзей паглядзіш.

Ружа Сарона падняла галаву:

— А танцаваць не пусціш?

— Не пушчу.

— І не дазваляй нікому да мяне дакранацца.

— Не дазволю.

Ружа Сарона ўздыхнула і роспачна прамовіла:

— Не ведаю, ма, як далей будзе. Проста не ведаю.

Маці лёгенька паляпала яе па калене:

— Ну глянь на мяне. Паслухай, што я скажу. Ты пацярпі яшчэ крышачку, а там палягчэе. Яшчэ толькі крышачку. Я праўду кажу. А цяпер падымайся. Мы з табой зараз памыемся, надзенем усё самае прыгожае і пасядзім на танцах. — Яна павяла Ружу Сарона да санітарнага блока.

Бацька, дзядзька Джон і яшчэ некалькі чалавек сядзелі на кукішках каля ганка канторы.

— Мы сёння ледзь на працу не ўладзіліся, — сказаў бацька. — На некалькі хвілін спазніліся. Перад намі дваіх ужо нанялі. І вось што дзіўна, скажу я вам, — вярбоўшчык кажа: «Па дваццаць пяць цэнтаў мы нанялі дваіх. А па дваццаць цэнтаў яшчэ можам узяць. Па дваццаць мы многа рабочых можам узяць. Вы паедзьце ў лагер, скажыце там, што па дваццаць набор будзе вялікі».

Мужчыны неспакойна заварушыліся. Адзін — шыракаплечы мужчына, твар якога хаваўся ў цяні ад чорнага капелюша, пляснуў далонню па калене.

— Я гэтыя іхнія штучкі ведаю! — крыкнуў ён. — І набяруць, колькі ім трэба. Галодных людзей набяруць. За дваццаць цэнтаў у гадзіну сям'ю не пракорміш, але ты пойдзеш на што заўгодна. Як ні круціся, ты ў іхніх руках. Яны прадаюць працу, як з таргоў. Далібог, хутка яшчэ і прыплачваць ім прымусяць, каб работу ў іх атрымаць.

— Мы б згадзіліся, — сказаў бацька. — У нас ні ў кога няма ніякай работы. Абавязкова згадзіліся б, але на нас людзі такімі вачамі пазіралі, што мы пабаяліся.

Чалавек у чорным капелюшы сказаў:

— Крануцца з розуму можна, як падумаеш. Я ў аднаго працаваў, дык ён свайго ўраджаю сабраць не можа. На збор больш грошай пойдзе, чым ён ад продажу атрымае. Проста не ведаю, што рабіць.

— Вось калі б… — Бацька замяўся. Усе моўчкі чакалі. — Ну, я проста падумаў, калі б у мяне хоць акр зямлі быў… жонка гародніну б развяла, парачку свіней гадавалі б, курэй трохі. А мы, мужчыны, працавалі б недзе і дамоў вярталіся. Дзеці, можа, у школу хадзілі б. Я такіх школ, як тут, нідзе не бачыў.

— Дзецям нашым у тутэйшых школах нясоладка даводзіцца, — сказаў чалавек у чорным капелюшы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор