Читаем Гронкі гневу полностью

— Лягчэй, лягчэй. Цябе з самага пачатку папярэдзілі.

Том панурыўся.

— Добра, — сказаў ён. — Добра. — І паспешліва вярнуўся да сваіх. — Можаце ўсё выкідаць, што сабралі. У вас не лепшыя, чым у мяне. Такіх не прымаюць.

— Якога чорта… — пачаў быў Эл.

— З імі трэба асцеражней. Не кідаць у вядро, акуратна класці.

Джоўды пачалі ўсё спачатку і цяпер абыходзіліся з персікамі далікатна. Скрыні напаўняліся ўжо не так хутка.

— Зараз мы нешта прыдумаем, — сказаў Том. — Зробім так: Руці з Уінфілдам і, можа, яшчэ Разашарна будуць перакладаць іх з вёдраў у скрыні, і ў нас пойдзе як па заведзеным. — Ён панёс скрыню да прыёмшчыка. — Ну а гэтыя варты пяціцэнтавіка?

Прыёмшчык агледзеў персікі зверху, потым капнуў на глыбіню другога-трэцяга рада.

— Вось цяпер лепш, — сказаў ён і паставіў адзнаку ў спісе. — Галоўнае — не спяшайцеся.

Том шпарка пайшоў назад.

— Пяць цэнтаў ужо ёсць! — крыкнуў ён. — Ужо пяць цэнтаў! Дваццаць такіх скрынь — і даляр!

Дзеці прыселі каля скрынь і пачалі вымаць персікі з вядра і класці іх у скрыню. Неўзабаве каля іх выстраіліся некалькі вёдраў. Том насіў поўныя скрыні на прыёмачны пункт.

— Сёмая, — гаварыў ён. — А гэта восьмая. Сорак цэнтаў зарабілі. За сорак цэнтаў добры кавалак мяса можна купіць.

Было ўжо далёка за поўдзень. Руці паспрабавала ўвільнуць ад працы.

— Я змарылася, — захныкала яна. — Пайду адпачну.

— Нікуды ты не пойдзеш, застанешся тут, — строга сказаў бацька.

Дзядзька Джон працаваў марудна. Пакуль ён набіраў адно вядро, Том паспяваў напоўніць два. Шпарчэй у дзядзькі Джона не атрымлівалася.

У сярэдзіне дня цяжка прытупала маці.

— Я раней паспела б, — сказала яна, — але Разашарна самлела. Страціла прытомнасць. Вы, пэўна, наеліся гэтых персікаў, дзеткі, глядзіце, панос будзе.

Прысадзістае цела маці рухалася жвава. Яна амаль адразу адмовілася ад вядра і збірала фрукты ў фартух. Да захаду сонца Джоўды сабралі дваццаць скрынь.

Том апусціў дваццатую скрыню на зямлю.

— Даляр, — сказаў ён прыёмшчыку. — Да якой гадзіны працуем?

— Дацямна — пакуль відно.

— А цяпер у краме дадуць у доўг? Маці хоча якога-небудзь харчу купіць.

— Безумоўна. Я выдам вам квіток на даляр. — Прыёмшчык напісаў нешта на паперцы і даў яе Тому. Том панёс паперку да маці.

— Вось квіток. Можаш набраць у краме на даляр.

Маці апусціла вядро і расправіла плечы.

— З непрывычкі цяжка, праўда? — сказала яна.

— Дзіва што. Нічога, хутка прывыкнем. Ну давай, ідзі, купі чаго-небудзь паесці.

— А чаго б ты хацеў?

— Мяса. Мяса, хлеба і кавы, кавы з цукрам. Мяса вялікі кавалак.

Руці заныла:

— Мы змарыліся, ма.

— Дык ідзіце са мной.

— Яны, як толькі за працу ўзяліся, ужо стаміліся, — сказаў бацька. — Рады з імі няма. Трэба прыструніць іх як след, а то зусім распусцяцца.

— Вось паселімся дзе-небудзь стала, яны ў школу пойдуць, — сказала маці і пайшла стомленай хадой, Руці і Ўінфілд нясмела пацягнуліся за ёю.

— Мы кожны дзень будзем працаваць у садзе? — запытаўся Ўінфілд.

Маці спынілася, чакаючы, пакуль ён падыдзе, потым узяла хлопчыка за руку і павяла з сабой.

— Праца няцяжкая, — сказала яна. — Вам карысна. І нам падмога. Калі ўсе будзем працаваць, хутка ў сваім доме жыць будзем. Усе павінны, чым могуць, памагаць.

— Але я зусім стаміўся.

— Ведаю. Я таксама стамілася. Усім нялёгка. Трэба пра іншае думаць. Думай пра школу, пра тое, як ты хадзіць у яе будзеш.

— А я ў школу не хачу, ма. І Руці не хоча. Мы бачылі, якія тут дзеці вучацца. Смаркачы нахабныя! Дражняць нас — Окі, Окі! Мы іх бачылі. Я ў школу не пайду.

Маці з жалем глянула на яго белабрысую галаву.

— Не рабі нам непрыемнасцей, хоць пакуль што, — угаворвала яна. — Вось станем на ногі, тады, што ж, капрызь. Толькі не цяпер. Нам цяпер і без таго хапае.

— Я шэсць персікаў з'ела, — паведаміла Руці.

— Ну і панос будзе. А прыбіральні тут паблізу няма.

Крама, якая належала кампаніі, размяшчалася ў павеці з рыфленага жалеза. Вітрыны яна не мела. Маці адчыніла сеткаватыя дзверы і ўвайшла. За прылаўкам яна ўбачыла чалавека вельмі маленькага росту. Ён быў зусім лысы, і голая галава яго сям-там адлівала сінню. Густыя цёмныя бровы высокай дугой узнімаліся над вачамі, і ад гэтага твар яго здаваўся нейкім здзіўленым, крыху нават спалоханым. Доўгі, тонкі, кручкаваты, як птушыная дзюба, нос, ноздры, зарослыя рыжаватымі валаскамі. На рукавах сіняй кашулі чорныя сацінавыя нарукаўнікі. Калі маці ўвайшла, ён стаяў, аблакаціўшыся на прылавак.

— Добры вечар, — павіталася маці.

Прадавец з цікавасцю паглядзеў на яе. Дуга над яго вачамі паднялася яшчэ вышэй.

— Добры вечар, — адказаў ён.

— У мяне квіток на даляр.

— Можаце на даляр узяць, — сказаў прадавец і віскліва хіхікнуў. — Вось так. На адзін даляр. На цэлы даляр. — Ён павёў рукой, паказваючы на свой тавар. — Што хочаце бярыце. — Ён акуратна паправіў нарукаўнікі.

— Думаю мяса ўзяць.

— У нас мяса ёсць усякае. Вось, напрыклад, фарш. Возьмеце фаршу? Дваццаць цэнтаў фунт.

— Ці не завельмі дорага? Па-мойму, апошні раз я брала за пятнаццаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор