Читаем Гронкі гневу полностью

— Добра. Едзьце і не марудзьце. — Чалавек перайшоў дарогу, сеў у сваю машыну і пакіраваў на поўдзень. Том налёг на ручку помпы.

— Па дваццаць разоў будзем, — сказаў ён. — Раз, два, тры, чатыры… — Пасля дваццаці за помпу ўзяўся Эл, за ім бацька, потым дзядзька Джон. Пакрышка разадзьмулася, стала пухлай і гладкай. Кожны браўся за помпу па тры разы. — Цяпер давайце апусцім, глянем.

Эл аслабіў дамкрат, пярэдняя вось апусцілася.

— Добра надзьмулі, — сказаў ён. — Можа, нават і залішне.

Яны пакідалі інструмент у кабіну.

— Ну, усе па месцах, паехалі, — крыкнуў Том. — Нарэшце работа ў нас будзе.

Маці зноў села пасярэдзіне. За руль цяпер узяўся Эл.

— Лягчэй, Эл. Не перагрэй матора.

Яны ехалі ўсцяж залітых ранішнім сонцам палёў. Туман падняўся ўжо над вяршынямі ўзгоркаў, і яны віднеліся цяпер выразна — бурыя, з цёмна-ліловымі складкамі. Дзікія галубы ўзляталі з агароджаў пры набліжэнні грузавіка. Эл мімаволі павялічыў скорасць.

— Не гані, — перасцярог яго Том. — Будзеш націскаць на газ, латка не вытрымае. Нам абы даехаць. Магчыма, ужо сёння пойдзем працаваць.

Маці ўсхвалявана загаварыла:

— Калі вы ўсе чацвёра сёння ўладкуецеся, магчыма, крама адразу дасць мне ў доўг. Перш-наперш вазьму кавы, бо вы ўжо згаладаліся па ёй, тады мукі, соды і мяса. Без костак браць не буду. Гэта як-небудзь потым. Можа, у суботу. І мыла. Мыла абавязкова. Не ведаю яшчэ, дзе паселімся. — Яна гаварыла, не сціхаючы. — І малака. Абавязкова вазьму малака Разашарне, ёй яно вельмі неабходна. Медыцынская сястра ў лагеры казала.

Перад машынай па нагрэтым сонцам бетоне шашы паўзла змяя. Эл крута павярнуў, пераехаў яе і зноў вярнуўся на сваю паласу.

— Земляная, — сказаў Том. — Дарэмна ты яе раздушыў.

— Цярпець іх не магу, — сказаў Эл. — Усялякіх. Ад аднаго іх выгляду мяне нудзіць.

Да поўдня рух на шашы зрабіўся больш інтэнсіўны — бліскучыя лімузіны коміваяжораў з маркамі кампаній на дзверцах; чырвона-белыя бензавозы з бразгатлівымі ланцугамі, якія цягнуліся ззаду: вялізныя, з квадратнымі дзверцамі, фургоны аптовых бакалейшчыкаў, што развозілі тавар. Мясцовасць абапал дарогі здзіўляла сваім багаццем. Фруктовыя сады ў густой лістоце, вінаграднікі, у міжраддзі якіх доўгія атожылкі лоз густым зялёным дываном усцілалі зямлю. Градкі з дынямі, збожжавыя палі. Сярод зелені бялелі дамкі, аплеценыя ружамі. І залатое, цёплае сонца над усім гэтым.

Маці, Том і Эл, седзячы ў кабіне, не памяталі сябе ад шчасця.

— Даўно ўжо я так не радавалася, — сказала маці. — Калі збяром многа персікаў, мы, можа, і дом сабе займеем, ну хоць ноймем месяцы на два. Без дома нам ніяк нельга.

Эл сказаў:

— Я буду грошы адкладваць. Збяру трохі, перабяруся ў горад і ўладкуюся ў якім-небудзь гаражы. Буду жыць на кватэры, есці ў рэстаранах. У кіно кожны вечар хадзіць. Білеты недарагія. На каўбойскія фільмы. — Рукі яго мацней абхапілі абаранак руля.

Вада ў радыятары забурліла, з яго з шыпеннем пачала вырывацца пара.

— Ты заліў радыятар вадой? — запытаўся Том.

— Заліў. Вецер у спіну, таму і кіпіць.

— Цудоўны сёння дзянёк, — сказаў Том. — У Макалестары, бывала, працуеш, а ў думках толькі адно: як я зажыву там, на волі. Ад жыцця ўсё вазьму, хай хоць зямля гарыць пад нагамі, ні перад чым не спынюся. Як даўно, здаецца, гэта было! Быццам шмат гадоў з тае пары мінула. Там адзін наглядчык усё прыдзіраўся. У мяне рукі на яго свярбелі. Таму я, пэўна, такую злосць вялікую на гэтых фараонаў маю. Усе яны быццам на адзін твар. А ў таго морда была чырвоная. Парсюк парсюком. У яго, казалі, брат жыве недзе тут, на Захадзе. Каго выпусцяць з падпіскай, ён накіроўвае яго да брата, і яны там занішто на яго працуюць. А заўпарціцца хто, яго хоп! — і назад у турму за парушэнне падпіскі. Так расказвалі.

— А ты не думай пра гэта, — мякка сказала маці. — Вось накупляю я ўсякай яды — мукі, топленага сала…

— Само думаецца. Адганяеш такія думкі, а яны ўсё роўна лезуць у галаву. Там быў адзін прыдурак. Я вам пра яго яшчэ не расказваў. Крыху хуліганісты такі. Але бяскрыўдны. Усё задумляў уцёкі. Яму мянушку далі — Хуліган, — Том ціха засмяяўся.

— Выкінь з галавы, — зноў папрасіла маці.

— Давай далей, — сказаў Эл. — Раскажы пра яго.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор