Читаем Гронкі гневу полностью

Маленькі чалавечак аблакаціўся на прылавак, пазіраючы ўслед пакупніцы сваімі здзіўленымі вачамі. Стракаты сыты кот ускочыў на прылавак, ляніва падышоў да прадаўца і пацёрся аб яго плячо. Ён выцягнуў руку і прыціснуў ката да шчакі. Кот гучна замурлыкаў, павільваючы кончыкам хваста.


Том, Эл, бацька і дзядзька Джон вярталіся з саду ўжо ў цемры. Яны ледзь валаклі ногі ад стомы.

— Хто б мог падумаць — усяго толькі руку працягваеш, персік зрываеш, а спіна проста разломваецца, — паскардзіўся бацька.

— Дні праз два пройдзе, — сказаў Том. — Паслухай, та, пасля вячэры я думаю пайсці разведаць, што там такое было перад варотамі. Спакою мне гэта не дае. Пойдзеш са мной?

— Не пайду, — адказаў бацька. — Хачу хоць трохі папрацаваць і ні пра што іншае не думаць. Апошні час толькі і рабіў, што мазгі сабе круціў, замучыў іх зусім. Не, пасяджу крыху і спаць залягу.

— А ты, Эл?

Эл адвёў вочы ўбок.

— Я, бадай што, пахаджу тут па лагеры, пагляджу, — сказаў ён.

— Дзядзька Джон, ясна, не пойдзе. Што ж, пайду адзін. Вельмі цікавасць разбірае.

Бацька сказаў:

— А ў мяне тады цікавасць разгарыцца, калі фараонаў тут паменшае.

— Ноччу, магчыма, іх там не будзе, — выказаў думку Том.

— Праверку ім рабіць я не збіраюся. Ідзі, толькі маці не кажы куды. А то яна месца сабе не знойдзе, так занепакоіцца.

Том павярнуўся да Эла:

— Табе што, зусім не цікава?

— Я лепш па лагеры пахаджу.

— Дзяўчат шукаць?

— Гэта мая справа, — агрызнуўся Эл.

— А я ўсё ж пайду, — сказаў Том.

Джоўды выйшлі з саду на пясчаную вулачку між двух радоў чырвоных халуп. Сям-там з дзвярэй сачылася цьмянае жоўтае святло газавых ліхтароў, а ўсярэдзіне, у паўзмроку кухань-пакояў рухаліся чорныя цені людзей. У канцы вулачкі ўсё яшчэ сядзеў каравульны, прыставіўшы драбавік да каленяў.

Параўняўшыся з ім, Том спыніўся.

— Тут ёсць дзе памыцца, містэр?

Каравульны прыгледзеўся да яго ў цемры, потым сказаў:

— Бачыш цыстэрну?

— Бачу.

— Там шланг ёсць.

— А вада гарачая?

— А ты хто такі? Джон Пірпант Морган?

— На жаль, не. Добрай ночы, містэр.

Каравульны пагардліва прабурчаў:

— Гарачая вада! Яшчэ чаго захацеў. Хутка, чаго добрага, ванну прыняць захочуць. — Ён змрочна паглядзеў услед чацвярым Джоўдам.

З-за вугла выйшаў другі каравульны.

— Ты што, Мак?

— Ды ўсё гэтыя Окі паганыя. Адзін тут пытаецца: «Гарачая вада ёсць?»

Другі каравульны апусціў прыклад на зямлю.

— Усё праз гэтыя ўрадавыя лагеры, — сказаў ён. — Той, хто пытаўся, ручаюся, таксама там пабыў. Не, пакуль з гэтымі лагерамі мы не пакончым, дабра не чакай. Не паспееш азірнуцца, у цябе чыстых прасцін запатрабуюць!

Мак запытаўся:

— Ну а за варотамі там як? Што новенькае?

— Цэлы дзень сёння гарлапанілі. Цяпер паліцыя штата за іх узялася. Пакажа гэтым малойчыкам, дзе ракі зімуюць. Кажуць, там нейкі цыбаты такі сукін сын усіх падбухторвае. Сёння ноччу, я чуў, яго схопяць, і тады ўсёй гэтай заварусе канец будзе.

— Калі ўсё так хутка ўладзіцца, мы без справы застанемся, — сказаў Мак.

— Не бойся, не застанемся. У нас жа гэтыя чортавы Окі. За імі трэба сачыць і сачыць. А калі ўжо завельмі ціхія стануць, можна і разварушыць іх трохі.

— Будзе нам што рабіць, калі плату ім зрэжуць.

— Будзе, вядома, будзе. Не, ты не бойся — без работы не застанемся, пакуль Гупер пад корань рэжа.

У доміку Джоўдаў гучна гуў агонь у печцы. На патэльні пырскалі салам і шыпелі катлеты, у кацялку з бульбай булькатала вада. У пакоі было поўна дыму, і жоўтае святло ліхтара кідала на сцены густыя чорныя цені. Маці завіхалася каля печкі, а Ружа Сарона сядзела на пустой скрынцы, падпіраючы каленямі свой цяжкі жывот.

— Ну як, цяпер табе трошкі лепш? — запыталася ў яе маці.

— Ад гэтага паху з пліты мяне муціць. І есці хочацца.

— Пайдзі ў дзвярах пасядзі. Мне ўсё роўна скрыню трэба разламаць.

Гурмой уваліліся мужчыны.

— Далібог, мяса! — усклікнуў Том. — І кава! Як смачна пахне! Ну і згаладаўся я! Колькі персікаў з'еў, а наедку ніякага. Памыцца дзе, ма?

— Схадзіце да цыстэрны. Там памыецеся. Толькі што я Руці з Уінфілдам туды паслала.

Мужчыны выйшлі.

— Ну ўставай, Разашарна, — загадала маці. — У дзвярах пасядзі або на матрацы. Мне скрыню трэба разламаць на шчэпкі.

Ружа Сарона паднялася, абапіраючыся на скрыню рукамі, цяжка пайшла да матраца і села на яго. У пакой ціхенька ўвайшлі Руці і Ўінфілд і моўчкі прытуліліся да сцяны, стараючыся быць як мага больш непрыкметнымі.

Маці паглядзела на іх.

— Чуе маё сэрца, вы радыя, што ў нас тут цемнавата, — сказала яна і раптам ступіла да Ўінфілда і памацала яго валасы. — Ну ясна — мокрыя, а гразь як была, так і засталася.

— Мы ж без мыла, — паскардзіўся Ўінфілд.

— Ага, без мыла. Не змагла яго купіць. Сёння не магла. Заўтра, можа, купім. — Маці зноў падышла да печкі, паставіла талеркі на скрыню і пачала раскладаць на іх вячэру. Дзве катлеты і адна вялікая бульбіна на кожную талерку і яшчэ тры скібкі хлеба. Потым разліла па талерках гарачае сала з-пад катлет. Мужчыны вярнуліся з мокрымі тварамі, валасы ў іх блішчалі ад вады.

— А падаць мне вячэру! — выгукнуў Том.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор