Читаем Імя грушы полностью

– Дапраўды? Мае к табе гратуляцыі! – у здзек яўны Драб словы свае ператвараў. – Растулі вочы, Марціне! Растулі! Якое шчасце? Таемныя патканні хіба? Пра жанімства – хлусня плюгавая. Ты ведаеш хаця, чаго яна ад цябе не пайшла яшчэ прэч?

– Мілуе…

– Ды не мілуе, а літуе, мабыць. Дзеля вачэй тваіх ясных. А так даўно усяму крэс паклала б.

Злабе Марцінавай украінаў не было, і хацеў ён ужо на канкурэнта свайго ручніцу падняці, але ў хмызняку за плячыма Данілы штось заварушылася. “Монструм!” – крыкнуў недавучаны арганісты. Драб паспеў адно азірнуцца і абачыць, як на яго ляціць лыпатая чацьвераножына-пачвара са слізкім атожылкам на лобе. Зімапад стрэліў, але трапнасці не меў. Жывёла, угрызнуўшы за горла Данілу, гнаннем адзіным скочыла на збянтэжанага Марціна, які марна прабаваў ручніцай адбіцца, і прываліла яго далавах, у падбароддзе зубамі ўхапіла.

Калі стрэл бухнуў, Юшко і Глеб якраз пацяшаліся з дзвюма сялянкамі маладымі, якія ў грыбы прыйшлі, бо пра парсюка і чуць не чувалі. Адарваўшыся ад лонак сялянкавых, паляўнічыя матлянуліся на гук. Наблізіўшыся да месца нячыстага, згледзілі ўраз яны да свінні падобнага вырадка, каторы шаволькаўся ў хлюпкай гушчы крывавай. З відовішча такога на блювоты цягнула, але мяшчане дзяржаліся, пачвару на цэль узялі ды стрэлілі разам. Паранены парсюк завізгатаў, як Юнгінген пад Грунвальдам. Дзівісіл, даводзячы слушнасць празвання свайго да звера сігануў і кулакамі ды нагамі дабіваці стаў. Што і зрабіў, скуру на кулакох да касцёў садраўшы, а галаву срэбрам дачаснм акрыўшы.

Людвіка Спадоба трывала мукі ад роздумаў трудных, прабуючы сабрацца з душою а знайсці адказ на пытанне, каторага ў катэхізісах не бывала. Кроў не ішла. Ёй ужо здавацца стала, што ва ўлонні дзіцятка варушыцца. Але не даставала нечага, абы пасмецца сказаці цвёрда Марціну, што з ловаў мусіць вярнуцца: “Гэта твой дзіцёнак”. Сэрца на старану Данілы хілілася. Дык жа ў труджаннях многіх ночку прасядзеўшы, пастанавіла Людвіка: перабыці з мілым Данікам, а потым засведчыці, што ад яго дзіця панесла. А Марціну – “прабач!” і нікаторай адказнасці. Для маці ж прыдумалася хусцё з авечаю крывёю, якім можна было месячніцу прысведчыці фальшыўна. З мыслямі тымі віленская прыгажуня суцішылася, падыйшла да вакна, каб зірнуці на світанне. Сонца павольна падымалася ўгару. Вобак са свяцілам раптоўна з’явіліся два вогненныя клубкі, што залётнымі мухамі закружлялі ў небе і праз хвілю зніклі. З усмешкай маткі боскай вастрабрамскай і вераю, што клопат ейны прамінучы, Людвіка загаварыла: “Вот жа, не выспалася. Трэба легчы, каб хоць троху свяжэй выглядаці, сустракаючы любаснага майго чалавека”. Наглы боль паняў яе грудзі. Кармазынавыя кроплі крыві павыступвалі са смочак. “Ой,” – толькі і ўздатнілася з той нагоды вымавіці Людвіка. Занадта рана было думаць аб сканчэнні турботаў.

<p>Second Security</p>

Шчаслівы мужычок у магерцы на каляровай этыкетцы весела заклікаў пакаштаваць гэты гатунак піва з лідскага бровара спадара Пупко. Зрэшты хмяльны напой менавіта з гэтай бутэлькі быў даўно пакаштаваны, а сама пасудзіна стаяла на адмысловым пясчаным узвышшы і разглядалася вокам праз мушку масіўнага пісталета. «Бах!». Аскялёпкі, як беліцкае груганнё ад сполаху, разляцеліся на ўсе бакі, запознена даганяючы сваіх папярэдніц ад пляшак з-пад гомельска-магілёўскіх піўных гатункаў Франца Лекерта. Гэткае стралецтва не было той парожняю ўцехай, каторай бавілася заможнае гомельскае спадарства на поплаве ля Клёнак, пуляючы па кінутых у паветра талерках. Тут рэч была больш сур’ёзная. Прынамсі так здавалася маладому спадару, што цвёрда трымаў у правіцы бліскучы «Сміт і Вэсан». У які ўжо раз ён з самазабыўным замілаваннем разглядаў сваю зброю. Наймальнік сам не зленаваўся прайсціся да крамы пана Габрыелава, каб выбраць для службоўцы добры рэвальвер. Рэвальвер быў напараўду добрым, і Аляксандр (так звалі маладзёна) не прамінаў раз на месяц праводзіць, рэкамендаваны яму shot training. Каб напуста не марнаваць дваццаць пяць капеяк на параход да Клёнак, ён штовыходны ладзіў пешую прагулянку на Мельніцкі Луг, дзе за паўгады паспеў зладзіць з пяску невялічкі палігон.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне