Читаем Імя грушы полностью

Наведнікаў ва ўстанове спадара Фёдарава увечары мусіла быць нямала. Цудоўна знаючы пра гэту акалічнасць, Аляксандр загадзя замовіў столічак для двух падалей ад эстрады ды ад вокнаў, што выходзілі на паштовую кантору. Каханая не спазнілася ні на капку, і ад Гогалеўскага бульвару яны рушылі ў рэстарацыю. Ва ўсмешках і рухах Марыі Ламакі хлапец заўважыў якуюсь няпэўнасць ці то нерашучасць, быццам дзяўчына баялася сказаць яму такое, што абяцала быць непрыемным.

– Ці не лепш усё распавесці адразу? – ненавязлівым, але чэпкім тонам прамовіў ён. Тая змоўчыла, узняла свае зялёныя, як няспелы агрэст, вочы і хуценька заплюскала імі, ніяк не могучы адказаць.

– Кажы, – халоднай любаснай уладарнасцю веяла ад Аляксандра.

– Ну не сярдуй ты, пане-каханку, – зусім па-дзіцячы прамовіла Марыйка, – я выйграла спабор… Спабор на стаж… На стаж у Варшаве… Пры кафедры Карскага…

– Усё-ткі ўдзельнічала? – Шалюта раздражнёна заварушыў скуламі. – Хто ён твой Карскі?! Западнарус між капелюшом і чаравікамі. Белорусское племя. Белорусское наречіе. На чый млынок вада ліецца?

– Сцішся, дружа, – сур’ёзна і важна адцяла каханка. – Хто б казаў? Ці мо’ для беларускага народа ты ў сваім банку ліхі шэляг абабіваеш?

Аляксандр зачырванеўся горай, чымся б у лазні якой пабыўшы, але суладзіў з барвою і адпавёў на абразу:

– А ты, каханая, гэтай маёй клятай капейкай мяне не папікай. Я ж не з ёй у руках на свет грэшны паявіўся. Яна мне пасля гора-бяды, ліха-злыбяды дасталася. Дый ці надоўга? Не папікай. Няма ж за маімі плячыма беларускае дзяржавы. А ёсць вось гэта… – ён зрабіў няпэўны рух даланёю —… імперыя, дзе мы з табой природныя обыватели без права сабой звацца. Я ж прынамсі пра Беларусь думаю…

– Дык, можа, і Карскі думае пра Беларусь. Скажы, што папросту не хочаш мяне ад сябе адпускаць. Царства Польскае, ці далёкі свет? Га?

– Ведама, не хачу – прыкметна палагаднеў Аляксандр і больш да тэмы не вярнуўся.

Рэстарацкі прыдзвернік, скасавурыўшыся на чародную пару, даў дарогу. Каханыя, пакінуўшы шатніку сваё верхняе адзенне перайшлі ў залу. Вечар толькі пачынаўся. Яшчэ не было шызога туману ад накуранага, а гамана прысутнага народа не мела празмернага запалу. Музыкі спадара Музынскага ціхутка гралі штось бязроднае. Па мутных келіхах Шалюта разліў champaign.

– За твой стаж, – узняў келіх ён.

– За наша каханне, – бязгучна выдыхнула дзяўчына.

На эстрадзе з’явіўся смешны канфэранс’е, які доўга кашляў, патрабуючы ўсіхняе ўвагі, ды ўрэшце абвесціў: “Ladies and gentlemen! Сягоння ў нас сенсацыя! Маладая і надта таленавітая спявачка пані Эсмэральда Жаранкова”. Выйшла сапраўды юная дзеўчына, талент якой трэба было яшчэ ацаніць. Слодычны погляд. Пульхныя вусны шыракаватага рота. Стрункія грудзі пад атласнай сукенкай. Усё гэта ніяк не стасавалася з песняю, што загучала з эстрады. Такое зазвычай мямлілі нягеглыя таўсматыя бальзакаўкі.

Вечером летним мы с Вами гуляли.Сердце тревожно шептало: “Люблю!”.Вы из романса слова напевали:“Как я страдаю, что Вас я люблю!”.

Раманса Аляксандр не слухаў, але з невымоўным напружаннем сачыў за пяюхаю, мыслямі ўкладаючы ў ейныя вусны іншыя словы. Яна не змагла б іх тут запяяць – устыдалася б і ў публікі посвістак абурэння выклікала б. Ага, як там?

Зорка Венэра ўзыйшла над зямлёю,Светлыя згадкі з сабой прывяла…

Паспрабуй тут з гэткім выступіць!

Шалюта самадзяржаўна кульнуў кілішак гарэлкі, хітра зірнуў на здзіўленую каханку ды пашыбаваў у бок аркестра. Марыя ўважна пільнавала ягоныя дзеі. Падыйшоўшы да канфэранс’е, ён колькі секундаў штось шапатаў яму на вушка. Канфэранс’е відавочна бянтэжыўся і матляў галавою, адмаўляючыся ад нашаптаных прапановаў. Аляксандр быў настойлівым і настойлівасць сваю аздабляў грашыма, якія няўрымсліва астаўляў у кішэнях незгаворлівага фацэта. “Вось мантач,” – думала сабе Ламака. Між тым мантач усё ж здолеў вядоўцу ўмалёгаць. Апошні з выяўным хваляваннем выйшаў на эстраду: “Ladies and gentlemen! Вашай увазе прапануецца музычны выступ нашага заўсёдніка спадара Аляксандра Шалюты”. Публіка, занятая асабістай гаманою, не зважала на гэтыя словы. Абвешчаны пяюн, змагаючы раптоўнае трымценне ў целе, распачаў:

Нікчэмнасць гарадоў.Убоства паяздоў.У сожскіх берагоўБяспамяцтва няслава…

Гоман у залі пакрысе стаў запрападаць. Нязвыклая для гэткіх інтэр’ераў мова кроіла слых, цяла мозаг, крамсала душу ці не кожнага з прысутных. Здавалася, што ўсе сталі гальмаваць, марудзіць у сваіх думках, не могучы падшукаць адпаведнае рэакцыі. Песня працягвалася ў поўнай цішыні.

Галодная гайня.Бярэмя і спіна.Чаму мяне няма,Дзе ё мая дзяржава?..
Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне