Читаем Імя грушы полностью

Во-во мусіў грымнуць не абы-які прыпеў. Але заміж яго прагрымеў загадны покрык чалавека ў чорнай масцы, што аб’явіўся пры дзвярох: “Не рухацца! Гэта экспрапрыяцыя! Грошы, футра, каштоўнасці аддаць маім памагатым!”. Паперад гарлапана выслізнулі два зморыша з аналагічнымі павязкамі на тварах. Яны збірался ўжо пачынаць “экспру”, але Шалюта, хапіўшы ўлюбёны «Сміт і Вэсан», у тры стрэлы паклаў навечна долу нядобрых візітоўцаў. Публіка не паспела нічога сцяміць, і толькі пару чалавек ніякавата дзёргалі галовамі. “Вось табе і гацацá!” – з прысвістам прамовіў Аляксандр і папрасіў рахунак.

У паліцыі ўсе засведчылі смеласць і адвагу “господина белорусса с пистолетом”, які абярог іх законную маёмасць, і таму хадайнічалі аб ягоным вызваленні з-пад варты. Галава паліцэйскае ўправы і сам бы рады быў адпусціць хлапца, каб жа пасля праверкі не высветлілася, што забітыя – пляменнікі аднаго пачцівага гамяляніна. Прыехалі да дзядзечкі ў адгосткі на бліны з ікрою… Становішча абяцала ўскладніцца яшчэ і тым, што ў справу зазбіраліся ўплішчыцца чарнасоценцы з выступамі супраць канкрэтных праяваў “польской интриги в Западном крае”. Але, як надзіва, за “канкрэтную праяву” заступілася ўправа гомельскай філіі Руска-Азіяцкага банку, загадкавым, ды вельмі пэўным, чынам заткнуўшы раты ўсіх бакоў гэтага канфлікту.

Аляксандр выйшаў на волю. У Гомелі панавалі холад і гразь. Незнаёмыя мінакі дазвалялі сабе шматзначныя ўсмешкі. Быццам ведалі пра маладога спадара ўсё чыста і нават болей. На душы было паскудна, нібы там хтосьці праў смярдзючыя салдацкія анучкі. Яго, аднак, ані не згрызала сумленне за забойства. “Чым меней іх, тым бліжэйшы наш дзень,” – супакойваў ён сябе, уцякаючы ў смуту іншых думак. Марыя ні паўразочку не праведала яго за ўсе дзевяць з паловаю дзён пасля “мядзведжых” стрэлаў. Не хацелася нават уяўляць, што яна насамрэч кінула яго на збытак долі ды пашыбавала ў клятую Варшаву, не пажадаўшы ўчыніць чортаваму стажу адтэрміноўку. “Вось і напіліся-насёрбаліся за ўзаемнае каханне, – кідала ў гарачку Шалюту, – бочку цэлую з кілішкам малюпасым… Адкуль мне ведаць, што там адбылося (адбываецца?). Мо’ няма ніякага Карскага і Варшавы, а зноў картыжнік і Кіеў? Сцыла і Харыбда распусты? А можа не? Можа для Марыі ўніверсітэт адзіны шанец не патануць у нашай тутэйшай брыдзе. Са штогадовымі маскарадамі, дзе заўсягды перамагаюць папенькины дочки, дарма што тройчы чувырлы, хоць аброць на морду кладзі. З вечна панылымі днямі, калі сямейная сварка ці вылітыя на галаву памыі становяцца галоўнымі навінамі на колькі тыдняў. З небяспекаю апоўначы, як не трапіш у рукі рабаўнікоў, праваліцца ў якую-небудзь яміну, бо цемрадзь беспрасветная навакол… Але ж тут я. Хіба ёй гэтага мала?”.

На пошце ён забраў “Нашу Ніву” і паштоўку з краявідамі Берасця ад каханкі:

Monsiur Cашуня, не скучай!Сей вид прекрасный изучай.Разлука вовсе нестрашна,На пользу ведь любви она!

Шалюта аблудна ўсміхнуўся: “Жартаўнічка” і міжволі паднёс адкрытае пісьмо да твару ці то каб пацалаваць, ці то каб панюхаць…

– Рэдкасная паштоўка, – знячэўку прагучэла за ягонаю спінай. Габрэй паштовы служка расплыўся яхерыстай усмешкай.

– Чаму так? – з абыякавінкаю ў голасе спытаў новаспечаны monsiur.

– Знаеце, пане, такія выпускаліся мізэрным накладам гадоў пяць таму і болей не перавыдаваліся. Ґутэ схойрэ лёйбт зіх алейн. Добры тавар сам сябе хваліць.

– Ну то значыць, мне вельмі пашанцавала, – за млявай радасцю хлапец стаіў нечаканую насцярогу, аднак гутаркі не спыніў. – А ці шмат мой гэты шацунак коштам будзе? Не залаты ж цялок, бадай.

– Не дараўнуеш, канечне, да чаго-небудзь больш даўняга, але, як для паштоўкі блізкіх гадоў, каштавацьме яна рублёў пяць асігнацыямі.

– Што? Звычайная паштоўка? Без будзь-якіх адумысных эфектаў навамодных?

– Вай, якія там эфекты-шмэфекты? – урэшце, як і слушыла б, габрэй адказаў пытаннем на пытанне. – Ан альтэр шарбн лебт ібэр а найем топ. Стары чарапок перажыве новы гаршчок.

Шалюта борзда кінуў “данк” і подбегам вырушыў вон, несучы ў галаве лоўж учарнелых думак аб Марыі і гэтай злаякай паштоўцы. Каханка, на яго глузд, магла і ахвяраваць для пацехі пяцірублёвікам, але дзея з адкрытым пісьмом рабілася ва ўяўленні шторазу цмянейшай. А хутчэй – і наогул неймавернай. Ён яшчэ зірнуў на чатырохрадкоўе: почырк цяпер падаўся не зусім адпаведным звыклым каханчыным пісьмёнам. Дата на штэмпэлі была па-здрадніцку размытай. “Гэта не ад яе пасланне,” – падыходзячы да Траецкай царквы, выснавіў маладзён.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне