Читаем Імя грушы полностью

Грукат абудзіў Аляксандра. Засмяглым ротам ён сквапна хапаў паветра. Газніца ў пакойчыку цьмяна гарэла, а ля вакна стаяла каханая. У намаганні паходаць аскепкі сну Шалюта пахітаў галавою. Кроза не знікала. Марыя павярнулася і з ласкаваю ўсмешкаю прамовіла: “Я да цябе, Сашуня”. Сашуня хутка перабіраў думкі, што загмізелі ў яго ацяжэлай галаве. Гэта ніяк не магла быць каханка. Яна ж згінула. Згінула гарэй ад іншых у соткі разоў. А гэтая праява – чыйсьці вычварны чартоўскі спектакль? Як гэтая прабралася сюды? Як мінула ахову? Хвіля за хвіляй хлопец дайшоў да высновы, што перад сабою ён бачыць памагатку злодзеяў, якія вырашылі абрабаваць банк. Ён выцяг з-пад падушкі свой незабыўны “Сміт і Вэсан” ды нацэліў на жанку.

– Стой, дзе стаіш! Колькі вас тут?

– Ты хіба здурнеў, родненькі? Гэта ж я – твая мілая Марыська! – прагучаў да колікаў увушшу знаёмы голас.

– Стой, дзе стаіш! – не жадаў прызнаваць голасу Аляксандр. – Мая Марыська ў возеры русалкай рве і блутае срэбныя ніці.

– Дык гэта ж я. Жывая-здаравенькая, – не супыняла пераконванняў госця. – Аддай мне пісталет.

Яна паволі набліжалася да Шалюты. Пісталет у ягонай руцэ ані не дрыжаў.

– Марыські няма, – прашаптаў ён і націснуў курка. “Бах!”. Жанчына дзіўна пасміхнулася і ўпала на падлогу. Аляксандр адразу ж кінуўся да цела, каб разгледзіць лепш, каго ён упаляваў. Для жаху не знаходзілася берагоў. Новая нябожчыца пахла гэтак, як і ягоная Марыя. Новая нябожчыца была Марыяй Ламакай. З’ясніць феномэн не ўдалося – нехта моцна выцяў хлапца па галаве. Той нехта дужа спадзяваўся, што пасля такога вытна ахвяра знепрытомнее. Спадзевы не спраўдзіліся. Узрушаны за апошнія дні мозг неяк неадпаведна апрацоўваў болевыя сігналы – боль чыста не адчуваўся. Хлапец спрытна, з адначасовым разваротам, скочыў і мала не наўздогад стукнуў свайго крыўдніка па твары пісталетам. Крыўднік вызначыўся не меншым спрытам і адхіснуўся так, што пісталетнае дзяржанне адно чыркнула злёгку па шчацэ. Ён яўна забаяўся за сябе і мовіў:

– Цішэй, снайпер! Ты ж хоць страляць наноў не пачні.

– Вы? – здавалася без здзіўлення спытаў Аляксандр чалавека, у якім распазнаваўся яшчэ адзін нядаўні нябожчык – пан Іван Спрынгель. – Што за батлейка такая?

– Якая батлейка, глупень?! – з няўтоенаю зласлівасцю ціхенька прамаўляў паўсталы з магілы наймальнік. Батлейка – гэта тое, што ты ў нас працаваў. Ты ўвогуле ведаеш, колькі тут, у Гомелі, зарабляюць падобныя табе хлопчыкі-пабягунчыкі і вартаўнікі? Ха-ха. І цябе ні кропелькі не здзівіла тое, што ты нізавошта гэтак многа грошай дастаеш? Дурніла. Зразумей, не можа быць такіх цудоўных прапановаў задарма. Дарма толькі сыр у мышалоўцы.

– Дык усё было лухтой?

– Не, не ўсё. Лухтой быў толькі ты. Сраны хлоп. Падкідны беларус. Ты тут быў патрэбны для гульні. Маёй гульні. Гэты банк задужа багаты, а я не такі ўжо і бязглузды, каб не скарыстаць з гэтага.

– А прынцыпы? Прыстойнасць?

– Усё ў дупу. Пусцізна. Багацце – найгалоўнейшы прынцып. Грашавітасць – найпершая прыстойнасць. Расія хутка ляснецца і прыцісне вас небаракаў сваімі абламкáмі. Амерыка – краіна перспектываў.

– Расія можа і ляснецца. Але ж Беларусь жыць будзе.

– Ага! З такімі недалэгамі, як ты, яна і тыдзень не пратрымаецца, Беларусь твая. Ты вунь курвы ад добрай жанкі адрозніць няздатны, а як жа будзеш у міжнароднай палітыцы знацца? Як свіння ў саладзінах?

– Дык гэта сапраўды зараз Марыя была? – войкнула сэрца ў Аляксандра.

– Не трэба было страляць. Трэба было атрымаць па галаве і адрубіцца. Мерцвякі падчысцілі б банк і зніклі б разам з табою. Цябе б шукалі, а не мерцвякоў. Навошта мерцвякоў шукаць, калі яны ўжо афіцыйна прызнаныя мерцвякамі? Праўда, скуль даведацца, што і ты таксама ў нябожчыкі падаўся? Неафіцыйна. Ха-ха. Але гэта дэталі. Дробязі. Не перашкаджайце злодзею рабіць яго справу. Ха-ха. Каб не ўмёрлі! – пан Спрынгель, які паспеў за час гаманы апусціць руку ў кішэнь, дастаў пісталет. – Game over, спадару беларусе…

Тады, як гучэла апошняя пагрозлівая фраза, у паветры нештачка бліснула, і пра этнічную прыналежнасць Аляксандра Шалюты хцівы намеснік дырэктара гомельскай філіі банка згадваў ужо з уваткнутым у шыю нажом.

Марыя была жывой. У другі раз за вечар.

– Прабач! – шаптала яна. – Мне спачатку думалася, што будзе проста згуляць у каханне да цябе. Аж выявілася, што не трэба наогул гуляць. Па саменькі шчык закахалася. Але ж яго вось баялася. Вельмі. Тады ў “Мядзведзі” я збіралася за другім тостам прапанаваць табе ўцячы супольна. Не выйшла. Ты палез спяваць і страляць. А ён змусіў мяне трымацца плану. Гэта быў страшны чалавек. Жахлівы. Прабач. Прашу. Ну я ж кахаю цябе. Я цябе выратавала.

– Так… – стомлена матлянуў галавою Аляксандр. – Я веру, я веру табе. Чуеш, як стогне тэлеграфны стоўп? Ідзе зіма.

– Што? Пры чым тут гэта? – вырачыла вочы Ламака. – Што нам з табою рабіць?

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне