Читаем Імя грушы полностью

Косцік вельмі хацеў служыць танкістам ці лётчыкам. Але ж і служба ў войсках НКВД, куды яго размеркавалі, лічылася не менш, а мо’ нават і больш, ганаровай. Спярша ён быў накіраваны ў 3-юю дывізію войскаў НКВД па ахове чыгуначных збудаванняў. Аднак пасля трох месяцаў службы па няведамай прычыне яго перавялі ў 42-ую асобную канвойную брыгаду тых самых слаўных войскаў. Хлапцы троху пакеплівалі з новага саслужбоўцы, называючы яго то дэпошнік, то Касцючка-паравоз. На ўсе жарты ён адказваў стараннай самаадданай службай і неўзабаве атрымаў не толькі званне сяржанта, але і значак выдатніка.

Аднойчы Косціка пабудзілі спасярод ночы, паклікаўшы аж да самога камбата. Сяржанта шкуматалі цьмяныя сумневы і яскравыя падозранні што да мэты гэткіх ночных шпацыраванняў. Камандзір нічога ў ягонай галаве не праясніў, назваўшы добрым байцом, які мусіць служыць працоўнаму народу да канца. Аддаўшы з дзясятак гучных “так точна”, Косцік зразумеў, што яго некуды павязуць. За варотамі ўжо стаяў “ЗИС”, у будцы якога сядзела колькі чалавек. “Помніце, Куцапалаў, – сказаў на дарожку камбат, – у такую грозную гадзіну вы не даўжны запятнаць чэсць і дастоінства байца войск НКВД і нашага доблеснага батальёна”.

На пытанне Куцапалава пра мэту паездкі нехта са спадарожнікаў сказаў, што вязуць на спецыяльныя вучэнні. Практычна ўсе з тым пагаджаліся, акром аднаго дзецюка, што сядзеў у самым куце. Ён балбатаў няўцямшчыну пра Камароўскае балота і гучна пераконваў усіх, што лепей за ўсё на свеце пясочак залацістага колеру. Па дарозе прыняўшы ў будку яшчэ двух салдат, машына праз нейкі час прыбыла ў патрэбнае месца. Людзі ў цывільным правялі салдатаў да будынака, захоўваючы поўную моўкнасць. Косціку не верылася, што ўсіх па-просту расстраляюць: занадта складана ўсё атрымлівалася для банальнага расстрэлу. Ён не абмыляўся. Усіх завялі ў адну залу. Яшчэ адзін дзядзька ў цывільным паведаміў, што ім давядзецца адправіцца з Менску ў Баранавічы для адбыцця колькіх спецвартаў, ахоўваючы сакрэтны груз, які чыгункаю будзе транспартавацца ў сталіцу БССР.

Косцік заступіў на ахову аб’екту падчас супынку цягніка ў Стаўпцах. Быў не самы лепшы для вартавога адцінак ночы. Сяржанта гарнуў сон, але думка пра адказнасць за груз не давала заснуць. Груз, сукрыты брызентам, ляжаў на платформе. Брызент жа у адмысловы спосаб быў прымацавны да самой платформы ці то клёпкамі, ці то цвікамі з вялікімі плешкамі. Там магло быць што-заўгодна. Куцапалаў ніколі не чуў, каб у БССР, пагатоў у новадалучанай заходняй частцы, мясціліся сакрэтныя прадпрыемствы. Але разважыўшы, што на тое і сакрэтнасць, каб нічога не знаць, ён стойка працягваў варту.

Зялёнае свіценне пад брызентам з’явілася раптоўна. Сытуацыя выглядала на няштатную. Косцік выхапіў навюткі “ТТ”, якім наконадні ўзброілі ўсю іхнюю спецварту, і навёў на груз. Мазгі заклініла. Інструкцыя забараняла страляць у бок падахоўнага аб’екта, пакуль не выяўлена прысутнасць пабочных асобаў. З цяжкасцю адолеўшы засмягласць у роце, вартавы штомоцы выкрыкнуў: “Стой! Хто там ідзе?!”. Святло ўмільг знікла, а празь якую секунду няведамая сіла ўдарыла сяржанта ў грудзі. Куцапалаў адно паспеў усвядоміць, што выляцеў за борт платформы, і яшчэ ў палёце знепрытомнеў. У непрытомнасці Косціку прымярэсціўся жахлівы сон. Маўляў сядзіць ён у сваім даармейскім інтэрнацкім пакойчыку зусім адзін і чытае “Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі” Зюськова. Тым часам яму адкрываецца таемства, што нічога, акром гэтага пакоя, наўкола не існуе. За вакном аксамітная чорнядзь, з якой паўстае абсалютна незнаёмы мужчына і пачынае ламіцца да Косціка, азываючы па вайсковым званні ды прапануючы мусова прайсці разам. Затым незнаёмец паўскрыквае, і крык ператвараецца ў рык хіжага звера…

Ачомаўшыся, Куцапалаў адчуў хвараблівы гуд у целе. Ён не адразу дапяў, дзе занходзіцца і з якой такой прычыны. Шумелі дрэвы. Шчабяталі птушкі. У траве, дзе Косцік ляжаў скакалі конікі. Непадалёк спінай да яго нехта стаяў. Сяржант прахапіўся, марна шукаючы рукой пісталет. Той нехта павярнуўся. Ён быў ніжэйшы за хлапца, апрануты ў цьмяны срэбны касцюм. Скура ў яго была шэрая. Тулава надта нагадвала бляшанку ад тушаніны. Ногі былі самай звычайнай даўжыні. Рукі ж здаваліся занадта кароткімі. Галава незнаёмца збянтэжыла і злякала Косціка ўдакон – вялікая лысая цыліндрычнае формы з высокім лобам і агромністымі вачыма, падобнымі да вачэй інсэктаў кшталту мухаў. Заміж носа і вушэй зеўралі адтуліны, а на месцы рота – невялічкая шчылінка. Куцапалаў утаропіўся на дзіўную істоціну і, нібыта рыба на беразе, прагна хапаў ротам паветра:

– Ты… Ты… Ты немец?

Заміж адказу ў паветры, а можа ў глуздах прагучала здзеклівае пытанне:

– А, нарэшце разгоўтаўся? Выродлівя твая макітра!

– Ты на сваю рэпу зірні, – асмялеў пасля першага страху Косцік.

– Яшчэ ніводная саміца не скардзілася, – з касмічным гонарам вымавіла істоціна.

Завязаная размова яшчэ болей знейтралізавала хлапцоў страх, і ён схацеў цягнуць яе далей а далей:

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне