Читаем Імя грушы полностью

Расплюшчыўшы вочы, Косцік аглядзеўся. Выявілася, што ляжаў ён у найдальшым куце турэмнае камеры. Усе навокал спалі. Было яшчэ надта рана. Зрэшты сонейка пачало нагадваць пра свой хуткі ўзыход, і вераб’і сваім несціханым чыліканнем сустракалі яго. У памяшканні трывала цяжкое – хоць абушок узвесь – паветра, разлягаўся гучны хропат. Раз-пораз хтосьці блюзніў праз сон, кешкаўся, намагаючыся выпрастаць адляжалую руку ці нагу. Услухваючыся ў трызненні, Куцапалаў упэўніўся, што сярод вязняў быў і яго нядаўні спадарожнік. Хлапца ў каторы раз стала грызці паняверка: як з ім магло адбыцца столькі ўсяго за пару дзён? Спакойныя армейскія будні абарваліся, замяніўшыся на гэткі непрыгожы гармідар. Вось жа і турма. Што далей? Што? Ён нават крышку сплакнуў ад шкадобы да сябе…

Раптоўна грукнуў страшэзны выбух – такі страшэзны, што нават замкі ў вязнічных дзвярах заскрыгаталі. Муры ж нібыта пахіснуліся. Следам пачуўся выбух другі, а потым трэці… Вераб’і за вакном аціхлі. Вязні жвава паўскоквалі з сваіх месцаў, лыпаючы здзіўлена вачыма:

– Што здарылася?

– А кадук яго разбярэ! Узрыў нейкі.

– Можа вучэнні?

– Хварабенні! З самалётаў пярдоляць!

– І з гарматаў таксама мантуляць.

Зняволеныя прыслухоўваліся да нясціханых знадворных гукаў, сілячыся зразумець сэнс усяго адбыванага там – на волі. Косцік кінуўся да Мар’яна. Той быў увесь ззелянелы. Твар ягоны распух. Левая вачніца пуставала. Апратка ператварылася ў лахманы. Адзін з сядзельцаў, зірнуўшы на іншапланетніка, цяжка ўздыхнуў і спачувальна прамовіў: “О, хлопча, а цябе за што гэтак? Бог жа і так цябе бядотнага пакрыўдзіў, дазволіўшы гэнакім калекай нарадзіцца, а тут яшчэ гэтыя пазбыткаваліся. Курвы! Прасці госпадзі!”. Мар’ян маўчаў. Куцапалаў ад жаху нічога не мог запытаць. За дзвярыма пачуліся тупат ног, бразганне жалезных запораў і шалянічныя покрыкі. Дайшла чарга і да іхнай камеры. Замок ляснуў, у дзвярах завіднелася зялёная постаць са словамі: “А ну выходзь! Пробкай вылятай! З вяшчамі! Скарэй!”. Усе спешліва рынуліся вонкі. Іншапланетнік ледзьве калдыбаў, і Косцік пасабляў яму ісці. Людзі ў форме НКВД завіхаліся і гарлалі на вязняў. З тых ці не кожны атрымліваў прыклáдамі вінтовак. На падворку зняволеных узяліся шыхтаваць. Неўзабаве з’явіўся начальнік канвою, які загадаў сартаваць зэкаў на крымінальных і палітычных. Куцапалаў бачыў, што другіх патроху адводзілі на задні двор, адкуль даносіліся стрэлы. Разумеў ён таксама, што многія з палітычных сталі ўдаваць з сябе “блатных”. Сам бы рады быў такое ўчыніць, але меў на сабе здрадніцкія рэшткі вайсковае формы. Калі дайшоў яго чарод, Косцік з упэўненай млявасцю сказаў:

– Вінаваты хіба ў тым, што ў самаволку пайшоў. Баба адна спакусіла. Памыліўся адрасам. А там байцы вашыя прыхвацілі. Пераплуталі з кімсьці.

Правяральнік скоса зірнуў на яго:

– Што з табой, курвелю, рабіць? – і, павагаўшыся, звярнуўся да начаканвоя. – Таварыш маёр, тут адзін салдацік з нашых войскаў. Забл*даваў, кажа, і не ў тыя дзверы сунуўся.

Начаканвой падыйшоў асабіста.

– Хто такі?

– Малодшы сяржант Канстанцін Куцапалаў! 42-ая асобная канвойная брыгада, 1-шы батальён, 1-шая рота!

– А якога хрэна ты тут дзелаеш? Чаго не ў Мінску?

– Аступіўся па маладосці, таварыш маёр, жэншчыны захацелася.

– І ў Ракаў пагойсаў?

– Так точна. Баба ж харошая.

– Ага, – начальнік брыдка ўсміхнуўся. – Я сам у дзевятнаццатым з Піцера ў Кранштат цёгаўся, каб такую, як ты гаворыш, харашуху за цыцку памацаць… Контрай аказалася. Усякай белагвардзейскай сволачы давала. Сука! Дык я ёй сам потым добра даў… Шашкай па мазгах… Добра, у маё лічнае распаражэнне пераходзіш.

– Рады старацца! – казырнуў сяржант.

– Эй, выдайце байцу наган таго прыдурка, каторага сягоння асколкамі пасякло!

Косцік адчуў вялізманую палёгку ва ўсім целе. Ён проста трымцеў ад адчування вернутага шчасця. Мар’яна тым часам размеркавалі ў калону крымінальнікаў, але начканвой загадаў лічыць калекаў палітычнымі і весці на расстрэл. Адзін з салдатаў павёў Мар’яна за будынак вязніцы. Праз хвіліну Косцік учуў стрэл і горычна падумаў: “Адмучыўся пакарыцель высот. Мой мілы таварыш, мой лётчык…”. Той салдат вярнуўся з дзіўнаватаю ўсмешкай і прамовіў да Куцапалава: “Дзяржыся, хлопча, мяне. Не прападзеш. Я – Васіль”. Сяржант прамаўчаў на гэткае нахабнае парушэнне субардынацыі. Яму загадалі весці да расстрэлу трох жанчын. Сэрца калацілася, просячыся вонкі. Думкі палілі ўсяго: “Як так, я – Косцік Куцапалаў – буду страляць кабет, будучых мацярок? Завошта? Хай яны тройчы нацдэмаўкі і ворагі народа”. На заднім двары ўжо ляжала колькідзясят трупаў абодвух полаў.

– Закопвайцеся ў гэтыя целы і не варушыцеся, – казаў ён жанкам і тройчы стрэліў у паветра. Васіль сустрэў яго з яшчэ больш слізкаю ўсмешкай, чым кагадзе:

– Ну што? У ігрушку?

Хлапец разявіў рот:

– Мар’ян?

– Ціха, ціха, ціха. Васіль я. Васіль. Ага?

– А-га.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне