I я ix пераказаў аўдыторыі — пасля нашых хатынскіх — на адным з пасяджэнняў, сабраным у Маскве старшынёй бюро па публіцыстыцы i нарысе Канстанцінам Міхайлавічам Сіманавым (здаецца, у 1971 ці ў 1972 годзе). Пераказаў, каб паведаміць пра кнігу, якую мы, беларусы, робім, i адначасова спытаць, ці не робяць нешта падобнае ленінградцы. Бо гэта ж побач стаіць: трагедыя вёскі i горада ў сучаснай татальнай вайне. Нехта з ленінградцаў падыходзіў, гаварылі мы пра гэта, абмяркоўвалі.
Але не чутно было, каб нехта ўзяўся, i калі мне давялося (ужо ў 1974 г.) быць у Фёдара Абрамава, я паспрабаваў яму навязаць гэтую працу.
Толькі пасля гэтага я адважыўся падумаць, што, мабыць, сам буду рабіць кнігу пра ленінградскую блакаду, вядома, у сааўтарстве з кім-небудзь з леніградцаў. Акрамя Фёдара Абрамава, з якім знаёмы яшчэ з 1950 года, ведаў Данііла Граніна, але больш завочна — па творах яго, выдатных эсэ i праз кароткую перапіску (якраз з выпадку яго эсэ пра Пушкіна i Булгарына). Напісаў яму пра нашу беларускую кнігу, пра тое, як бачу ленінградскую. Усё гэта правільна, так, але дзе знайсці час? A ў Граніна з гэтай катэгорыяй быцця адносіны самыя строгія. (Нездарма ён аўтар найцікавейшай кнігі пра Любішчава —
— Не ведаю, чаму за такую працу павінен брацца пісьменнік? Яна хутчэй журналісцкая. Але, хочаце, я знайду вам добрых сааўтараў.
I мы сабраліся на кватэры ў Данііла Аляксандравіча: акрамя нас з ім — яшчэ трое. Гаспадар, як бы падкрэсліваючы важнасць
— Ну, выкладвайце, Аляксандр Міхайлавіч, свае ідэі.
Я — усё спачатку: пра нашу беларускую кнігу, якая ўжо часткова надрукавана ў часопісах
— А вы чыталі кнігі пра блакаду? Ці ведаеце хоць, колькі ix ужо ёсць? I дакументальных — не дзесяткі, сотні!
I я ўбачыў сябе збоку, вачыма тых двух ленінградскіх журналістаў. (Пра трэцяга — асобная гаворка.) Дзівак (ці, можа, нават горш) забег у чужы двор, дзе людзі з нараджэння жывуць, i хоча, спрабуе гаспадарам паказваць, дзе i што ў ix схавана, ляжыць ці стаіць…
Гэтулькі кніг — i добрых — зроблена, напісана, а ён хоча нешта тут адкрыць, быццам на новым месцы!..
Яны па-свойму мелі рацыю, гэтыя людзі, бо, мабыць, не здолеў, не змог я давесці, што новая кніга — хоць i сапраўды шмат ужо зроблена — не будзе ні паўтарэннем, ні толькі дапаўненнем, а нечым зусім іншым. I не дзякуючы нашай
Адзін Храпкоў Дзмітрый Цярэнцьеніч зразумеў, пра што гаворка, але i ён вымушаны быў адмовіцца:
— Я ўзяўся б, але ж гэта такая працаёмкая справа, а на мне цэлае выдавецтва!..
Калі госці пайшлі, гаспадар, на вачах у якога я так ганебна праваліўся ca сваёй агітацыяй, мабьщь, пашкадаваў мяне. (Тым больш што i яго місія сасватаць мне сааўтараў — таксама пацярпела крах.)
— Ну, калі так, вазьмуся я!..
Назаўтра мы паехалі запісваць першага блакадніка. 5 красавіка 1975 года — гэта я памятаю добра. Некуды на вуліцу Шалгунова — адрас мне дала усё яна ж, Галіна Максімаўна Гарэцкая. Блакадную гісторыю яе знаёмай я ўжо ведаў у пераказе i разлічваў, ва ўсякім разе хацеў, каб i Данііла Аляксандравіча адразу