Читаем Хатынская аповесць полностью

Роберт Юнг у кнізе пра самую, мусіць, трагічную ў гісторыі чалавечай думкі старонку — пра стварэнне самазабойчай ядзернай зброі, піша i пра такія вось сумненні, якія ўзнікаюць пры распрацоўцы ўжо вадароднай бомбы: «Сярод пытанняў, якія належаць разгляду, адно было асабліва злавесным. У Берклі (дзе ў Каліфарнійскім універсітэце амерыканскія вучоныя-фізікі раіліся па пытанні «аб стварэнні найлепшага тыпу атамнай бомбы». — A. A.) успаміналася пра тое, што тэрмаядзерныя працэсы, аднойчы пачаўшыся ў выніку выбуху бомбы (вадароднай), маглі распаўсюдзіцца на атмасферу i воды зямнога шара. Нястрымная ланцуговая рэакцыя, народжаная супербомбай, магла за кароткі час ператварыць увесь зямны шар у палаючую зорку» {9}.

Разважалі, прыкідвалі, тэарэтызавалі — не павінна б! Рызыкнулі на практыцы праверыць свае разлікі. Ну, а каб не сышлася задача з адказам?.. Людзі, чалавецтва нават не падазравалі, якія эксперыменты за спіной у ix рабіліся — з ix планетай.

Ну, а каб колькасць перайшла ў якасць — пры адначасовым выбуху соцень, тысяч такіх бомбаў? Не павінна б?.. Ды хто мае права гадаць, прыкідваць i рызыкаваць пры гэтым усім, што нікому паасобку не належыць?!

За пасляваенныя сорак год узарвана 1500 ядзерных устройстваў. (Адна трэць — у адкрытай прасторы, дзве трэці — пад зямлёй.) Ніводзін вучоны не можа паручыцца, што адначасовы залп такой колькасці ядзерных зарадаў не ўцягнуў бы ў адзіную ланцуговую рэакцыю інертныя элементы, рэчывы планеты. А тым больш — дзесяткі тысяч зарадаў, якія могуць выбухнуць у любы момант. Якія ўжо тут «выжывалкі»? За пэўным «болевым парогам» Зямля сама можа ператварыцца ў звышбомбу, за выбухам якой таксама невядома што паследуе, адбудзецца — ужо з Сусветам. Так гэта ці не так — хто мае права эксперыментаваць?

Але ў тым жа i справа, што «смелых», а дакладней — тых, хто не дадумвае да канца, куды больш, чым хацелася б. I сярод вучоных, i сярод палітыкаў, ваенных. I на бытавым узроўні таксама.

У адказ на мае або Юрыя Каракіна артыкулы: «Нічога важней», «Не спазніцца!», «Яе спарадзіла вайна, фашызм», «Уявім сабе», «Прызнаць галоўнае — галоўным», «Жывы час», «Рабіце звышлітаратуру!.,», «Overkill» i інш. {10} мы атрымліваем пісьмы, якія спрачаюцца.

Упусціць у сябе ўсю жорсткую праўду, дадумаць да канца? I што з гэтага, што паследуе? Дзеянне, дзеянне ў чым выразіцца?

Талстой калісьці выказаў вельмі простую, але такую, выяўляецца, важную i патрэбную думку: складанасць пытання не ў тым, што рабіць, a ў тым, каб зразумець, што трэба рабіць раней, а што пасля.

Адкладваць «усю праўду» на потым, на пасля, i зноў пачынаць, як нам пішуць, гавораць, з даўняй руціннай працы па веравыхаванні чалавека, па дэмакратызацыі асноў жыцця (каб масы сапраўды маглі ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў) i г. д. i да т. п., — ды хто нам на гэта час адпусціў? Акрамя таго, i гэтыя задачы куды больш энергічна здольна літаратура выконваць, калі па-сапраўднаму данясе да чалавека жорсткую праўду: або неадкладнае i рашучае адмаўленне ад усяго, што пагібельна, — у чалавеку, у грамадскіх збудаваннях, або прымай яе, пагібель, як непазбежнасць!

Вяртаюся да старых запісных кніжак: выяўляецца, не так гэта проста i легка — зламаць у сабе самім перагародкі, адкрыць сябе ўсёй праўдзе, дадумваць i абдумваць да канца тое, што на нас навалілася. Хочацца пайсці з-пад гэтага цяжару, вызваліцца. Як можна з гэтым жыць, увесь час? — не раз i не два спытаюць вас.

Але ж мы з гэтым рэальна жывём, над гэтым жывём сапраўды. Не прыводзіць, не прывесці да згоды, у адпаведнасць свядомасць сваю з рэчаіснасцю — якія ж мы пасля гэтага разумныя істоты? I што нас у гэтым выпадку чакае?

Ведаць, каб змагчы! Менавіта літаратура, мастацтва здольныя данесці праўду да кожнага, даставіць яе ў кожную клетку адзінага i сёння, на жаль, смяротнага арганізма — чалавецтва.

Калі што больш за ўсё, мацней i глыбей за ўсё здольна ў бліжэйшы час паўплываць на ўвесь характар планетарнай культуры, на сам тып сусветнай літаратуры, дык гэта якраз працэсы ў свядомасці нашай, чалавечай, якія вызначаюцца ўсёй сукупнасцю падзей XX стагоддзя.

Гэта ж ісціна, што чалавек, што homo sapiens такі, які ён ёсць, у значнай меры таму, што ён — адзіная на Зямлі істота, якая ўсведамляе сваю смяротнасць, канчатковасць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики