Калі кажуць табе або сам ты: ды што я, я асабіста, што я магу? — адказ адзін: дадумай да канца, менавіта да канца, не дазваляючы сабе адхіліцца ўбок, адвільнуць ад усёй праўды — за сябе дадумай, a калі трэба, то i
Усе нішы ў свядомасці сваёй абмацаць жорстка логікай
Ды гэта ж толькі па звычцы, па аналогіі з мінулым называецца
Дадумваць, дадумваць да канца! Ці не ў гэтым паратунак?
Сыходзячы да чыста бытавой свядомасці, таксама сёе-тое знаходзім, адкрываем. Яна стараецца сябе не дакляраваць, не фармуляваць — на тое яна i бытавая, — але таксама ўтрымлівае ў сабе нешта. Сябра-філосаф аднойчы спалохаўся вельмі простай думкі: а свет жа можа загінуць проста таму, што нехта пашкадуе чырвонца. У любой валюце. Пашкадуе ахвяраваць ім або пажадае
Прытым нехта вельмі канкрэтны — з імем-прозвішчам, месцам жыхарства, пасадай, з пашпартнымі асаблівымі прыкметамі або без ix.
Ён не пытае: што я магу, я, менавіта я? — перш чым дзейнічаць, гэта значыць існаваць паводле законаў адвечнага эгаізму, а таму цісне на сусветную сітуацыю неадступна i ўвесь час, як атмасферны слуп. Ён масападобны, але складаецца з індывідуумаў. I вось апошні, вырашальны драбок нейчага эгаізму на шалях сусветных вагаў i…
Так, горка пра такое пісаць, усведамляць такое, але ўзрушэнне патрэбна, i яшчэ якое. Жыць, як жылі, думаць, як думалі, адчуваць, як адчувалі,— небяспечна, смяртэльна небяспечна для ўсіх людзей.
Не, усё-ткі яны змяняюцца — i ў масе, i індывідуальна. A інакш адкуль бы ўзяцца: маршам хатніх гаспадынь праз цэлыя кантыненты, лагеру ў Грынэм-Коман?..
Калі Марш міру-82 праходзіў па хатынскім лесе апошнія 5 кіламетраў да мемарыяла, позірк не-не дый вяртаўся да непрыгожа поўнай, з задышкай жанчыны ў лёгкай квяцістай сукенцы, для якой кожны крок азначаў востры боль — ногі ацёчныя, у сініх вінаградзінах успухлых вен. Твар вялікі, потны, чырвоны, недзе на вакзале магла б сысці за звыкла раздражняльны вобраз у натоўпе, ад якога няма куды дзецца. Тут, за дзве тысячы кіламетраў ад свайго дому, ад дзяцей i, мусіць, унукаў, яна была прыгожая. Стаіць перад вачамі i цяпер. Чаму голуб — сімвал міру? — пытае ў адной з мініяцюр сваіх Янка Брыль. I прапануе ўзамен: толькі што са сну, з хітрынкай,
Не, не чакае асуджана, безгалоса свайго канца планета людзей. Не маўчыць Зямля. Людзі ўжо бачаць, што супраць ix падрыхтавана, ужо чуюць бразгатанне каністраў…
Цішыня — у бункерах. У супербункерах,