Читаем Хатынская аповесць полностью

Яна таксама, асабліва пад канец жыцця, раптам пачынала ўсё перажытае ў вайну ўспамінаць, расказваць. Але ніколі не плаціла вайне даніну, як часам плацім мы, хто піша пра яе. Прыхарошванне вайны праз любаванне сабою — там, на вайне, — гэтага ні разу ў ёй не адчуў. Як не адчуваў у жанчынах беларускіх Хатыняў (ды i ў мужчынах).

Спачатку вайна забрала ў яе ўсё i яе самую ўсю забрала. Што ж, такі быў час. Але вось вайна скончылася, жанчына, якая ўсіх згубіла (у адным баі — абодвух сыноў, ёй так паведамілі), знайшла раптам нас усіх (мой старэйшы брат не пісаў ёй з арміі да самага Дня Перамогі, «каб не хавала двойчы»). I муж адшукаўся, наш бацька, які за вайну стаў падпалкоўнікам медыцынскай службы.

Вось тут яна i разлічылася з вайной. Па-свойму, па-жаночы. Сама аб гэтым любіла ўспамінаць. Пра сваю паездку ў Роўна. Наступіў момант рашаць, ці ёй рабіцца жонкай падпалкоўніка, ці яму — зноў вясковым урачом. За тры вайны (вызваленне Зэходняй Беларусі, фінская, Айчынная) бацька наш з чалавека зусім цывільнага ператварыўся ў тое, што называюць «ваеннай костачкай». Весела i па-жаночы звысоку ледзь-ледзь гучаў мамін расказ пра тое, як маёры, падпалкоўнікі i нават адзін генерал (Пухаў, з якім бацька сябраваў да самай смерці) падрыхтаваліся перамагчы яе — не аддаць Міхаіла Іосіфавіча, а наадварот, яе зрабіць жонкай афіцэра. Жанчына выслухала ўсе натхнёныя тосты, перакаштавала закускі (запомніліся вялізныя біфштэксы), а потым: «Я ўстала i сказала: дзякую вам за ўсё, але не, Міша, збірайся, едзем, біфштэксы не знаю, але бульбачка будзе, я абяцаю…»

Калі трэба было ўсім ахвяраваць, яна — любоў — першая кінулася насустрач небяспецы. Нянавісць падаспела потым, я гэта добра помню. У нас у Глушы ўсё пачалося — i супраціўленне, i падполле — з таго, што жанчыны кінуліся ратаваць нашых ваеннапалонных. Як уласных дзяцей.

Ну што ж, раз ужо я ўпамянуў артыкул з «Нового времени», на які спасылаюцца нямецкія чытачы «Карнікаў», паўтару некаторыя факты, думкі адтуль.

…Пасля заявы Савецкага ўрада аб нечалавечым абыходжанні з ваеннапалоннымі, ix, савецкіх ваеннапалонных, пачалі раз на тыдзень прыводзіць у глушанскую бальніцу i аптэку «на лячэнне». Карміць па-ранейшаму не кармілі, але з усіх сіл пачалі рабіць выгляд, што лечаць. Кожны аўторак сотню ці дзве галодных да вар'яцтва людзей прыганялі да аптэкі (за сцяной сядзеў мясцовы ўрач) «атрымліваць лякарства».

Даведаліся аб гэтым нямногія, але здарылася надзвычайнае. К трэцяму аўторку бабы з самых далёкіх вёсак (не гаворачы ўжо пра пасялковых) панеслі ў аптэку ў кошыках, мяшочках ежу — «лякарства» для палонных. Нават бульбу ў чыгунках. Была апаска, што даведаюцца паліцаі, дазнаюцца немцы: i першы, і другі, i трэці тыдзень прайшлі ўдачна. Думаю, што калі нават i ведаў хто-небудзь з паліцаяў, не адважыўся данесці на ўсю акругу.

Правал здарыўся па неасцярожнасці галоднага чалавека. Помню я гэтага палоннага: выпіраючы рот нябожчыка i запалыя вочы з вар'яцкім бляскам. Ен адной рукою трымаў каля рота кавалачак хлеба з сырам i глытаў, глытаў, а другою цягнуўся да жанчын, каб узяць яшчэ. Мама дала яму другі кавалак. Уцягнуў хлеб у рукаў, выпхнуўся на вуліцу, але не вытрымаў i адкусіў, а немец заўважыў, падбег, ударыў, выхапіў хлеб i, высока трымаючы яго, як доказ, уляцеў у аптэку. Стаў прабівацца, крычачы, праз натоўп палонных. Мама паспела нам (мы з братам насілі ежу з падмосця) шапнуць: «Хавайцеся». Раз'юшаны ахоўнік дабраўся да шкляной стойкі, дзе мама ўзважвала парашкі. Да яе i рынуўся немец з абвінаваўчым кавалкам хлеба, падняў над яе галавою бярозавую дубіну. Аптэчныя работніцы потым гаварылі: яна пабялела, але глядзела прама ў вочы, а немец ударыў не яе, а па вяртушцы з лякарствамі.

I сталі выганяць палонных. Ix павялі, а маму — загадчыцу аптэкі — тут жа выклікалі ў камендатуру. Там ёй сказалі: «Яшчэ паўторыцца, i не будзе ні аптэкі, ні загадчыцы!»

Так, пачыналася з нармальнай рэакцыі людзей на «жыццё навыварат», якое ўсталявалася з прыходам акупантаў. Чалавек будзе адкідваць руку, якая перашкаджае яму дыхаць, чым бы яму гэта ні пагражала. Не рабіць гэтага ён проста не можа.

* * *

Цяпер пра трэці «эпіцэнтр».

Нядаўна ўзяўся праглядаць запісныя кніжкі 40-х, 50-х гадоў i быў уражаны: гэта ж i тады думалася амаль тымі ж словамі — «ядзерная катастрофа», «пагібель цывілізацыі, рода чалавечага»… Хоць здавалася чамусьці, што ў табе гэтыя думкі ўзніклі намнога пазней. Але ўразіла i іншае: як не трымаліся раней думкі пра гэта ў свядомасці, у душы. Узнікалі час ад часу i знікалі без глыбокага следу, таму i здавалася, што пачалося толькі ў 70-я, у 80-я.

Калі апаліла. Як раней апаліла вайна. А потым XX з'езд.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики