Не, сёння не так: зайшло i выйшла. Яно зайшло i засталося. Ціснучы, адціскаючы ўсё астатіняе.
…Неба перадвячэрняе (або ранішняе, або ўдзень) за горадам, калі яго, неба, пачынаеш заўважаць, але як: вось яно заўсёды было якое, а стане скрозь, да касмічных вышынь, скрозь сажа, ядзерная ноч. А годам пазней — брудна-бурае, без адзінага блакітнага акенца! I не будзе каму думаць, якое яно. Hi тых вунь дамоў не будзе, ні лесу на даляглядзе…
Заяц ля дарогі, пераскоквае з месца на месца, ускідваючы такія нялоўкія, калі не імчыцца, а вось так гуляе, доўгія заднія ногі, якія, здаецца, перашкаджаюць яму… Поле ціхае i бязлюднае на ўсе бакі, па-майску смачна-свежае. Так добра, што не заўважае мяне i магу за ім назіраць. Вось i любуйся, радуйся, дык не: колькі такіх вось жывых камячкоў адразу ўспыхне на ўсёй зямной паверхні або абвугліцца, спёкшыся, на глыбіні да метра i больш!
Прачытаў нядаўна: нейкі харвацкі фюрэр-фашыст, які тужыць у эміграцыі па страчаных магчымасцях на радзіме, возіць з сабою карабок, дваццацікілаграмовы, у якім… вочы! Вырваныя ў палонных або забітых партызан.
Бомба-фашыст таксама перш за ўсё да жывых вачэй пацягнецца, калі ўспыхне тысячамі сонцаў. Яшчэ i сапраўднае сонца ператворыць у спадручнага-паліцая, які выпальвае, вырывае вочы ва ўсяго жывога.
Калі пісаў
Больш за восемдзесят тры тысячы чалавек забіта, згарэла ў беларускіх Хатынях.
Наша беларуская Хірасіма!
Які ж гэта быў выкід у неба болю чалавечага, да якіх сфер касмічных ён дастаў!
Найтанчэйшая, эластычная мембрана жыцця, якая дыхае, — чалавечая скура. Колькі яе на чалавеку? А на ста тысячах?
Сотні, тысячы квадратных метраў, кіламетры невыноснага болю!
Жывая, эластычная… A калі пра ўсю падумаць, якая на чалавецтве, — белую, жоўтую, чорную? Не апаліць, не прапаліць да нутра сама думка пра гэта?!
Але куды ад яе схавацца, ад такой думкі?..
I ўсё ж самая галоўная думка, галоўнае веданне — нават не пра сусветны гэты боль. А пра тое, што бомба заб'е ўсіх. У літаральным, у арыфметычным значэнні слова ўсіх. А значыць — назаўсёды!
Пачуццё роду, яно выяўляецца, гаворыць у нас, заяўляе пра сябе нават мацней, чым мы ўяўляем. Калі падступае, падступіла такое — найрэальная пагроза поўнага нашага знікнення.
I ўсё ж кожны сам павінен прайсці нейкі ўчастак шляху — насустрач усёй праўдзе. Ісці насустрач ёй — ісці да выратавання.
Але ж гэта можа кожны — пазнаць праўду. Або хоць бы імкнуцца да таго, каб пазнаць яе. Але толькі ўсю праўду, якая б ні была яна жахлівая. Вось тады i адкрыецца, што ты, кожны, можаш. А дакладней, што ты павінен. Паколькі, пазнаўшы, вымушаны будзеш (бязлітаснай праўдай вымушаны) шукаць шляхі да дзеяння, учынку.
Чытаю зборнік артыкулаў, выступленняў на міжнародных кангрэсах П. Л. Капіцы — аднаго з буйнейшых фізікаў XX стагоддзя, i тут выяўляецца пацверджанне сказанаму вышэй. Памёр ён змагаром супраць смяротнай пагрозы, якая зыходзіць ад ядзернай зброі. Але ж ў 40-я, 50-я гады ён яшчэ схільны быў сябе i іншых супакойваць: маўляў, паводле дадзеных, якія ёсць цяпер у навуковай літаратуры,
І ён жа у 1972 годзе:
Так i да агульнапрызнанага кожны павінен прыйсці i прыходзіць сам. Калі, вядома, гаварыць не проста пра