Читаем Хатынская аповесць полностью

У «выжывалцы», куды зазірае чытач рамана Э. Скобелева, прадугледжана ўсё: ад сексшопаўскага інвентару да морга. Але галоўнае, што прадугледжана: каб не праніклі туды тыя, што не ў асобным спісе. На ўсіх не хопіць. Астатнія — у зусім іншым «спісе», мысленным. Увесь фокус у тым, каб у патрэбны момант самому застацца тут, астатніх пакінуць там.

«Я баялася, што тыя, звонку, не дадуць зачыніцца люку. Я розум страціла ад страху, ведаючы, што яны, калі пранікнуць у сховішча, разарвуць мяне ў клочча… Але ўдача — люк закрыўся… На падлозе валяліся адрэзаныя кісці рук. Дзве чорныя i адна белая…»

У бункер-«выжывалку» трапілі не тыя, хто яго канструяваў, у думках абжываў, любуючыся i радуючыся, як усё здорава прадугледжана. Спрацавала выпадковасць. Зрэшты, больш чым заканамерная, калі гаворка ідзе пра вайну. На вайне выпадак занадта часта — гаспадар становішча, ходзіць у генеральскім мундзіры. А тым больш калі гаворка пра тэрмаядзерную. Тут ужо дакладна: скамячыць, развее любыя падлікі-разлікі самых вялікіх хітруноў-разумнікаў. Так што дзіцячы гэта занятак — ix бункеры-«выжывалкі». Але i злавесны. I проста подлы. «Праскрыпцыйныя» фактычна спісы ўласнага насельніцтва — усяго. За выключэннем нямногіх абраных, званых. Уся подласць у тым, што сябе выдзелілі, ратуючыся не дзеля саміх быццам бы сябе, а дзеля таго самага насельніцтва. Каб яно, да апошняга знікшы з зямлі ў агні, у пакутах-сутаргах, усё ж аказалася «пераможцам». У «абмежаванай», у «зацяжной», «зорнай» ці якой-небудзь (паводле ix планаў) вайне.

Бункеры-«выжывалкі» — гэта нешта большае, чым жалезабетон i электроніка. Гэта — псіхалогія. Якая ўздзейнічае i на высокую палітыку, тым самым — на лёсы мільёнаў, мільярдаў людзей. Бункерная псіхалогія — з'ява зусім новая, народжаная ядзернай цывілізацыяй. Ёю многае тлумачыцца ў паводзінах некаторых асоб, здавалася б, нелагічных, незразумелых, невытлумачальных.

Многімі адзначана: прэзідэнт вялікай дзяржавы на пасадзе i пасля, адстаўлены ад спраў,— два розныя чалавекі. Паводле поглядаў на ядзерную пагрозу, на магчымасць перамогі ў ядзернай вайне i да т. п. I нават ваенны міністр зусім іншым чалавекам i палітыкам робіцца, калі ён, як Макнамара, пакідае пост.

Што гэта, псіхалогія вадзіцеля, які паратварыўся ў пешахода? Чалавек, пакуль сам не пасядзеў за рулём, за тармазамі, яшчэ можа верыць, што ўсе яны, вадзіцелі, народ надзейны i ўсё могуць (павярнуць, затармазіць), але калі ўжо сам пабыў вадзіцелем, пачынае баяцца, нават больш, чым звычайны пешаход. Ён-то ўжо ведае, як яно з кабіны бачыцца i можацца. Гэта значыць інфармаваны больш, чым астатнія.

Але, магчыма, не гэта або, дакладней, не толькі гэта, a i яшчэ нешта — у паводзінах адстаўных прэзідэнтаў, міністраў. Калі мець на ўвазе псіхалогію.

Так, Макнамара, аддадзім яму належнае, сёння адзін з аўтарытэтных крытыкаў нястрымнай гонкі ўзбраенняў, у якой i сам быў у свой час вінаваты.

Вельмі рэальная карціна: Каспар Уайнбергер pазумна, цвяроза мяркуе пра катастрафічныя вынікі ядзернай супергонкі. Дзе-небудзь у пачатку 90-х гадоў, аддаліўшыся ад міністэрскага крэсла. I разам з тым — ад міністэрскіх «выжывалак». Вось-вось, ці не ў ix частка адгадкі, праўды?

Нешта не чутно, каб Збігнеў Бжэзінскі сёння выказваўся, як раней, у гэтым вось духу, смела i «шырока», што пагібель у ядзернай вайне ўсіх амерыканцаў i ўсіх рускіх яшчэ не азначае канца чалавецтва, а таму, маўляў, не так ужо страшна… Ах, дык ён ужо не саветнік па нацыянальнай бяспецы! А значыць, i не ў «спісе». Які, хоць i глупства, — нікому i нідзе не пераседзець, не пазбегнуць непрадказальных вынікаў ядзернага пабоішча, — але ўсё ж, усё ж небывалы жалезабетон, электроніка, а побач першыя ў дзяржаве людзі прадугледзелі, каб ім выжыць, не можа быць, каб не прадугледзелі. I галоўнае — сям'я, дзеці, дзеці! — дзеля ix на ўсё пойдзеш.

Так, i «бункерная псіхалогія» бацькоўскіх пачуццяў не пазбаўлена. А можа, нават на ix i трымаецца. Што яшчэ больш жахліва.

Часта мы сабе i адзін аднаму задаём пытанні (i самі на ix адказваем): не, не могуць i яны ўсур'ёз хацець вайны! Як бы ні бразгалі зброяй, боегалоўкамі. Што б i хто б ні гаварыў на публіку, кожны разумее, што адбудзецца i чым скончыцца, калі каму-небудзь пачаць.

«Не могуць жа яны не разумець, што трэцяя сусветная вайна прынесла б такія неўявімыя бядоты, што гэта азначала б канец для чалавецтва… Мне здаецца, ніводзін нармальны чалавек не можа жадаць гэтага»{5}.

Ніводзін нармальны чалавек?.. Гэта, вядома, праўда.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики