Знікні раптам гэта веданне, i як рэзка змяніўся б ён сам, — увесь — у звычках, паводзінах, у культуры, літаратуры, мастацтве.
Ну, a калі яшчэ адно такое, роўнае гэтаму веданне ўзнікла, што павінна адбыцца з тымі ж рэчамі? Відавочна, усё таксама павінна перамяніцца гэтак жа рэзка, буйна.
На нашым вяку гэта адбылося: чалавек выявіў, што i ўвесь род яго зрабіўся смяротным. Учора яшчэ будучыня яго была адпачаткова забяспечаная, ішла ў далячынь тысячагоддзяў, i раптам — рэальная верагоднасць знікнення ўсяго i назаўсёды на працягу хвілін, гадзін!..
I што змянілася: у паводзінах, у ты пе мастацтва, літаратуры i інш.? Сёе-тое змянілася, але не так ужо рэзка, буйна.
Пра што гэта гаворыць? Толькі пра тое, што яшчэ не адбылося сёння тое, што абавязкова здарыцца, адбудзецца заўтра. Свядомасць непазбежна паследуе за рэальнасцю. Рэальным стане i вымярэнне, унутранае, кожнага з нас, калі новая свядомасць стане фактам.
Так, але ці аўтабіяграфія гэта, ці так абазначаны жанр?
Усё залежыць ад таго, што лічыць фактамі. Ці лічыць фактамі нашага жыцця таксама i думкі, пачуцці, перакананні, станы, з якіх якраз i нараджаюцца задумы твораў? Калі гэта таксама факты (поруч з тым, дзе ты нарадзіўся, жыў, вучыўся i чым займаўся), тады данае ізлажэнне — таксама аўтабіяграфія. З ухілам, вядома, у бок
Што ж, так атрымалася, напісалася.
Калі ўжо ўсё гэта выказаў, напісаў, трапіліся на вочы словы скульптара Генры Мура (
Наперад будзем разумнейшымі!
З чаго пайшла, пачыналася «Блакадная кніга»
Алесь Міхайлавіч! У выступленнях па тэлебачанні, у інтэрв'ю Данііл Гранін, калі размова ішла пра Вашу з ім кнігу, не раз казаў, што «ідэя «Блакаднай кнігі» належыць беларускаму пісьменніку». Выглядае гэта трохі парадаксальна, калі не ведаць, што за гэтым стаіць, як яно пачыналася, з чаго. Ці не раскажаце Вы пра гэта…
Выйшла неяк само сабой. Хоць цяпер, калі праца зроблена, пачынаеш думаць, што былі, былі нейкія нябачныя, але моцныя токі — ад Хатыняў да блакадных ленінградскіх трагедый — i што гэтыя токі, імпульсы якраз i накіроўвалі думкі i намеры беларуса, які ўдзельнічаў у стварэнні кнігі пра спаленыя вёскі,— накіроўвалі на Ленінград.
На Данііла Граніна
Ну, хіба гэта вось не стаіць побач з
…Жанчына-маці, каб уратаваць астатніх дзяцей, да канца месяца не заяўляе пра смерць свайго хлопчыка (хлебныя карткі!), хавае маленькага ў шафе.
…Пункт прыёму дзяцей-сірат, якіх збіралі ў жудасна ціхіх дамах
Я шмат чытаў пра ленінградскую блакаду, але сэрцам зразумеў, як сябе адчуваў там чалавек, толькі пасля гэтых просценькіх гісторый, пачутых, як я ўжо казаў, ад Галіны Максімаўны Гарэцкай.