Читаем Хатынская аповесць полностью

Цуда, на жаль, не адбылося, і, сапраўды, толькі дзесятая жанчына расказала нам такое i так, што адразу бачны, зразумелы стаў узровень праўды, шчырасці, трагізму, які «зробіць кнігу». То была колішні камандзір групы самаабароны Дзмітрыева Марыя Іванаўна, тая самая, пра якую ў першай частцы «Блакаднай кнігі» мы не маглі не напісаць: «Гэтая бессмяротная, гэтая вечная Марыя Іванаўна». Калі памятаеце — тая самая — тая самая работніца ЖАКТа, якая i праз 30 год адразу ж называе нумар кожнага дома, кватэры, кожнага са сваіх «жыллёвых аб'ектаў», успамінае аблічча кожнага жыхара, да каго бегла, паўзла над абстрэлам…

Не буду падрабязна расказваць, як мы — удвух ці кожны з нас самастойна — шукалі адрасы блакаднікаў, тэлефоны, ездзілі, хадзілі, знаёміліся, распытвалі, запісвалі. Ад чалавека да чалавека, ад кватэры на аднам канцы вялізнага горада да дома, кватэры на другім. Усяляк бывала: на якой-небудзь бясконцай вуліцы Басейнай, дзе i дома не знайшоў i таго блакадніка не пабачыў, часам раптам убачыш самога сябе збоку — ды так востра ў тым вячэрнім «пецярбургскім» тумане! — i нейкі смех дурны: «Чаго ты тут? Чаму — ты? I каму гэта патрэбна?»

А канца справе не відаць, i ці будзе які-небудзь вынік? Усё больш палохала немагчымасць выстраіць нешта цэласнае з таго, што ў нас на магнітных касетах i што наша стэнаграфістка-машыністка Соф'я Сяргееўна Лакшын пераносіла на паперу. (Яна, наша самаадданая памочніца, якая i сама прайшла праз блакаду, так i не ўбачыла працы ў друку, мы яе страцілі на паўдарозе.)

Чым больш запісана ўспамінаў, чым больш у руках у нас дзённікаў, тым мацнейшае адчуванне, што мы ад сваёй мэты далей, чым у той красавіцкі дзень 1975 года, калі распачыналі справу. Успаміны на пяцьдзесят, на сто старонак кожны, сотні такіх запісаў-успамінаў, дзённікаў — цэлая гара, але як з гэтым выйсці да чытача, як зрабіць тое, што можна ўзяць у рукі i чытаць. Пакутліва хацелася скончыць працу, каб вызваліцца хутчэй, вырвацца. Вось дзе я нечакана гатоў быў пагадзіцца з ненавісным мне Заратустрам: калі ты глядзіш у прорву, дык i яна глядзіць табе ў душу!..

А нам ужо адкрылася прорва — масавы голад ва ўсёй яго блакаднай бязлітаснай рэальнасці, праўдзе.

Я ўсё ездзіў у Ленінград, кватэра Данііла Аляксандравіча i Рымы Міхайлаўны па вуліцы братоў Васільевых — наш «штаб», куды сцягваюцца ніці блакаднай памяці, гэтулькі, што ўжо i заблытацца можна. Бо пра нашу працу ўжо дачуліся, ужо звоняць, пішуць ужо нам, самі шукаюць нас, i тут ужо не адступішся, нават каб i захацеў. Ён нічога так не прасіў, ленінградзец-блакаднік, не патрабаваў, не хацеў для сябе — хоць патрэба была i не раз за пасляваенны час — як раптам тут прарвалася. Не просьба нешта даць яму, a ўзяць, узяць, узяць у яго — усю праўду!

«Горка i крыўдна часам пачуць ад якога-небудзь «разумніка»: «Ха, блакаднікі: добра, значыць, жылі, калі да гэтага часу яшчэ жывыя. Сапраўдныя блакаднікі даўным-даўно на Піскароўцы ляжаць». I яшчэ адзін дзеяч у юрыдычнай кансультацыі мне сказаў: «Што такое блакаднікі? Такога слова цяпер няма. Ёсць словазлучэнне — «асобы, якія перажылі блакаду».

«Дзякуй Вам, дзякуй тым людзям, якія расказваюць Вам пра блакаду, дзякуй, што Вы хочаце помніць пра блакаднікаў». (З пісьма Кавалёвай Вольгі Дзям’янаўны.)

Калі вуха, калі свядомасць увесь час настроены на адну хвалю, блакадніка пачуеш, адчуеш i далёка ад Ленінграда. Колькі я ix знайшоў (а пасля запісалі) у поездзе Мінск — Ленінград, які добра-такі абжыў зa гады з 1975 па 1981. Ці такі вось выпадак: старая жанчына-мінчанка ўвесь час занята тым, што шукае, збірае i корміць на вуліцы, у двары бяздомных катоў, сабак (ці хоць бы галубоў), — сцэна не такая ужо рэдкая ці дзіўная. Але нечаканыя словы яе прымушаюць мяне скалануцца: «Я не магу бачыць галодных. Я была ў вайну ў Ленінградзе»… Была ў блакадным Ленінградзе — гэта на ўсё жыццё.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики