Читаем Хатынская аповесць полностью

…— Фларыян Пятровіч, я вось слухаю вас заўсёды… A нядаўна Іосіфа Камінскага ў кіно бачыў, ён расказваў, як нішчылі ix вёску, Хатынь. I вось думаю, як людзі паклёпнічаюць на жывёл! «Жывёльныя інстынкты», тое ды сёе… Добра ж, каб якраз жывёльныя! Я ў гэтым годзе амаль месяц пражыў у Белавежскай пушчы. Як проста, я сказаў бы, маральнымі сродкамі зубр i нават дзік сцвярджаюць першынство над сваімі. Нават самы крыважэрны звер рэдка, хіба што выпадкова, заб'е суродзіча. Ва ўсякім разе барацьба з прадстаўнікамі аднаго віду ў ix не набывае знішчальнага характару. Гэта i ёсць інстынкт самы жывёльны — захаванне віду! Вось пішуць, i не надакучыць ім пра адно i тое ж! (Бокій пастукаў далонню па ліпкай скуры партфеля.) Маўляў, прырода вінаватая, што чалавек агрэсіўны, што жорсткі да людзей. Калі i ёсць віна маці-прыроды, дык толькі тая, што занадта далёка адпусціла яго ад сябе. I чалавек занадта вызваліўся ад яе — амаль страціў асноўны інстынкт, так, той самы жывёльны інстынкт захавання віду!

— Вось-вось, калега! А далей пачынаецца «другая прырода» — культура. I пытанне цяпер — якая яна. Наколькі гуманная, чалавечная i чалавечая. Ну, а фашызм — гэта паклёп на прыроду чалавечую i на культуру яго. Самы злосны ў гісторыі паклёп!

— А сама гісторыя — таксама паклёп? Войны, інквізіцыі, крыжовыя паходы, варфаламееўскія i ўсякія іншыя «ночы», смярдзючыя «розы», незлічоныя ацілы, тамерланы, багдыханы, што натхнёна ўпрыгожваюць планету манументамі з мільёнаў чалавечых чарапоў?!

— I ўсё ж фашызм — гэта паклёп на чалавека. Нават дагістарычны наш «прашчур» у звярынай скуры, Нават ён не заслугоўвае такой абразы — быць продкам фашыста. Не, вы добра ўявіце яго сабе, нашага беднага «прашчура»: без клыкоў i хуткіх ног, i зусім не асілак сярод звяроў, аблыселы ад намаганняў выжыць! Адзіная смяротная істота, такая адзінокая ў свеце: ніхто ж, акрамя яе, не ўсведамляе, не ведае, што ёсць смерць! Добра, калі ад звера памёр, на паляванні загінуў. А калі без прычыны, гэта значыць ад хваробы? Як тут не жахнуцца, не ўбачыць у гэтым чараўніцтва? Жывёльнае пачуццё бессмяротнасці сутыкалася з чалавечым вопытам, усведамленнем, што смерць можа цябе дастаць. Дастаць бессмяротнага? Не інакш, як чараўніцтва нечае! Памёр «наш» — шукай суседа-«чараўніка» i забі! I не помста гэта нават, a прафілактыка — тагачасная медыцына. Ён не люты, не злы, ён расчульвае, гэты наш продак, сваёй дзіцячай бездапаможнасцю перад клыкастым i незразумелым светам…

— Ну вось бачыце, ужо тады чалавечая свядомасць разышлася, як нажніцы, з інстынктам захавання віду. Свядомасць абмежавала гэты інстынкт, звузіла да маштабу племені: іншае племя — ужо не «мы», можаш забіць, можаш зжэрці! Ну, а калі чужога «чараўніка» можна забіць, чаму ж, калі да яго далёка, но пашукаць бліжэй, сярод суродзічаў? Так нават хутчэй i зручней. «Шукай чараўніка! Шукай не нашага!» — хіба не гэтым просценькім спосабам, Фларыян Пятровіч, дзейнічалі маніпулятары ўсіх часоў i народаў? I атрымлівалася, заўважце, спраўна. «Мы» — арыйцы, «мы» — белыя, «мы» — каляровыя, у «нас» — самы-самы, «мы», «мы», «мы!»

— Так, але без «мы» няма i супраціўлення ўсяму гэтаму. «Мы» — рэвалюцыя! «Мы» — людзі працы. «Мы» — чалавецтва! Менавіта такое «мы» ўзмацняе чалавечую здольнасць усведамляць, адчуваць чужыя пакуты, боль як свае ўласныя. I нават вастрэй, чым свае. Што i казаць, пасля ўсяго, што плыло па рацэ гісторыі, нізоўі забруджаны добра, i чым толькі не запаскуджана рэчышча. I ўсё ж выток, першая крынічка заўсёды чыстыя. Толькі трэба, каб як мага больш людзей зразумелі нарэшце смяртэльную пагрозу забруджвання, атручвання не аднаго толькі прыроднага асяроддзя, але таксама i чалавечых душ. Вядома, вельмі ж проста гэта, прывыклі — спускаць атруту, бруд у рэкі i азёры. Хутка i танна! I яшчэ больш звучна мець не грамадзян, не людзей, a налітых фанатычнай бурдою крыжаносцаў, штурмавікоў, хунвэйбінаў, суперменаў. Хутка, найкарацейшым шляхам, танна з ix дапамогай вырашаюцца справы дзяржаўныя i ўсякія іншыя. Ды толькі вельмі дорага можа гэта абысціся чалавецтву, планеце сёння, заўтра. Прыйдзецца зразумець i гэта, калі свет не хоча загінуць. Як там у паэта: «Асцярожна, чалавецтва! Слова «нянавісць» уключана!»

— Хэ, калі не хоча загінуць! Чаго захацелі! Ды ў вашага свету вока, як у курыцы: бачыць толькі зерне i якое бліжэй. I наогул не вельмі спадзявайцеся на маю доўгацярплівасць. Гэта пры цяперашняй Бомбе?! Не сназніцеся, Фларыян Пятровіч!

…Гарэла i выла, як у гарачай трубе. Нас гналі па вуліцы палаючай вёскі, а мы гналі кароў. Дзеля гэтай, відавочна, работы нам дазволілі выратавацца, выбрацца са свірна, пакінулі нас пакуль што жыць. Ці, можа, таму фюрэру з малпай захацелася паглядзець, як людзі палезуць у пакінутую для ix шчыліну?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики